ПЯТРО́Ў (Барыс Мікалаевіч) (11.3.1913, г. Смаленск, Расія — 23.8.1980),
расійскі вучоны ў галіне механікі і аўтам. кіравання. Акад.АНСССР (1960, чл,кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1939). З 1939 у Ін-це праблем кіравання, з 1963 акад.-сакратар Аддз. механікі і працэсаў кіравання, з 1979 віцэ-прэзідэнт АНСССР. З 1966 старшыня Савета «Інтэркосмас» пры АНСССР. Навук.працы па аналітычнай механіцы, тэорыі аўтам. кіравання рухомымі аб’ектамі, тэорыі саманаладжвальных сістэм. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗАНАЎ (Леў Паўлавіч) (13.4.1888, Масква — 1.12.1959),
бел. і рас. вучоны ў галіне фізіялогіі, пачынальнік фізіял. даследаванняў на Беларусі. Д-рбіял.н. (1935), праф. (1923). Скончыў Маскоўскі ун-т (1916). З 1922 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова з 1929 у АН Беларусі. З 1935 у Ленінградзе. Навук.працы па пытаннях стрававання, абмену рэчываў, умоўных рэфлексаў. Аўтар «Дапаможніка па анатоміі і фізіялогіі чалавека» (1923), «Кароткага курса фізіялогіі чалавека» (1932).
Тв.:
Действие крови как пищевого материала на деятельность пепсиновых желез // ПрацыБДУ. 1923. № 4—5;
Об условных рефлексах // Бел.мед. мысль. 1924. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Сяргей Фёдаравіч) (7.10.1914, в. Жабыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 13.1.1987),
бел. вучоны-педагог. Канд.пед.н. (1969). Герой Саи. Працы (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1957). Бацька А.С.Рубанава, У.С.Рубанава. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1948). З 1934 настаўнічаў. У 1948—87 дырэктар сярэдняй школы № 10 г. Слуцк Мінскай вобл. (цяпер імя Р.). Навук.працы па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, духоўна-патрыят. выхавання навучэнцаў.
Тв.:
Руководство учебно-воспитательной работой в школе. Мн., 1966;
Школа и жизнь. Мн., 1967.
Літ.:
Пастрон Г. Мужество повседневного труда // Труд, талант, доблесть. Мн., 1981. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́ЛЬНАЯ ЗАРАБО́ТНАЯ ПЛА́ТА,
эканамічны паказчык, што вызначае аб’ём прадметаў спажывання і паслуг, які работнік можа набыць на свае грошы, атрыманыя ў форме аплаты працы; састаўная частка рэальных даходаў насельніцтва. Яе велічыня залежыць ад памеру аплаты ў адпаведнасці з колькасцю і якасцю працы і ад цэн на тавары і паслугі, падаткаў і інш. Вылічваецца ў працэнтах ці як каэфіцыент і вызначае суадносіны паміж намінальнай (грашовай) заработнай платай і індэксам цэн на тавары і паслугі ў дадзены перыяд за вылікам спагнаных падаткаў і ўзносаў. Памяншэнне Р.з.п. звязана з інфляцыяй, калі яна не кампенсуецца павелічэннем, індэксацыяй заработнай платы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІН (Анатоль Іванавіч) (н. 6.4.1920, г. Асташкаў Цвярской вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1979). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1946). З 1946 на інж.-тэхн., канструктарскіх і кіраўнічых пасадах у спец.КБ і НВА. Навук.працы па касм. радыётэхніцы, радыёфізіцы і радыёэлектроніцы, па даследаванні аўтаматызаваных інфарм. сістэм, стварэнні радыётэхн. сродкаў кіравання рухомымі аб’ектамі, канструяванні радыёінтэрферометраў з вял. базай і распрацоўцы аўтаматызаваных сістэм кіравання спец. прызначэння. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1949, 1951, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук.працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКАРДСМЕ́Н (англ. recordsman),
спартсмен (каманда), які ўстанавіў рэкорд у якім-н. відзе спорту на афіц. спаборніцтвах. Р. называюць таксама людзей, якія дасягнулі найб. поспехаў у вытворчай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
substitute
[ˈsʌbstɪtu:t]1.
n.
1) заме́на, падме́на f.
2) наме́сьнік, засту́пнік -а m., засту́пніца f.
3) дублёр -а m. (пра акто́ра), падме́на f. (у спо́рце)
2.
v.t.
1) падмяня́ць
2) замяня́ць
3) заступа́ць, замяня́ць (на пра́цы)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
акліматыза́цыя
[ням. Akklimatisation, ад лац. ad = да + гр. klima, -atos = нахіл (сонечных прамянёў)]
1) прыстасаванне арганізмаў (раслін, жывёл, чалавека) да жыцця ў новых геаграфічных, пераважна кліматычных, умовах;
2) перан. прыстасаванне чалавека да жыцця, працы ў новым асяроддзі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Аржаны́. Яшчэ Чачот адзначаў адсутнасць у беларускай мове кантынуантаў слова *ръжь пры наяўнасці прыметніка аржаны паралельна з жытні; праўда, у рукапісным слоўніку Грыгаровіча 1851 г. адзначана аржа ’жыта’ (Яшкін, 14). Слова аржаны фіксуецца ў старабеларускай мове (Булахаў, Працы IM, 7, 143), яго прыводзіць ужо Насовіч, яно шырока ўжываецца (Карскі, 1, 260), як і іншыя словы, утвораныя ад яго асновы: аржанішча, аржоння ’ржышча’, таксама: аржышча, (а)ржэўнік; параўн. назвы раслін: аржаніца (і аржэвіна — Сцяшк.); аржаніна ’жытні хлеб’ (Касп.); аржануха ’гарэлка’ (Нас.), ’зад’ (Мядзв.). Утворана з пратэтычным а‑ (іржышча — з пратэтычным і‑) і суф. ‑ан‑ ад агульнаслав.*rъžь ’жыта’.