народ, асн. насельніцтва Славакіі (4,5 млн.чал., сярэдзіна 1990-х г.). Жывуць таксама ў ЗША (530 тыс.чал.), Чэхіі (390 тыс.чал.), Венгрыі (80 тыс.чал.), Сербіі (67 тыс.чал.), Канадзе (25 тыс.чал.), Польшчы і Румыніі (па 22 тыс.чал.).
Гавораць на славацкай мове. Вернікі пераважна католікі, ёсць пратэстанты і грэка-католікі.
амерыканскі кінаакцёр, рэжысёр, сцэнарыст. Атрымаў вядомасць як акцёр і сцэнарыст у меладрамах-баевіках пра баксёра «Рокі» (1976—90; і рэжысёр у 2—4-й серыях), у 3 стужках пра супермена Рэмба (1982—88). Зняўся ў фільмах «F.I.S.T.», «Кобра», «Танга і Кэш», «Оскар», «Скалалаз» і інш. Паставіў муз. фільм «Застаючыся жывым» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКО́МА (Tacoma),
горад на ПнЗЗША, штат Вашынгтон. 179,8 тыс.ж., з прыгарадамі каля 600 тыс.ж., з г.Сіэтл і агульнымі прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (1998). Порт у зал. П’юджэт-Саўнд. Прам-сць: каляровая (алюміній і медзь) і чорная металургія, суднабуд., суднарамонтная, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім., нафтаперапр., харч., металаапр., вытв-сцьпрамысл. абсталявання. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТВІСТ (ад англ. twist літар. — кручэнне),
папулярны бытавы маладзёжны танец, блізкі да рок-н-рола. Паявіўся ў 1960-я г. ў ЗША, заснавальнікам лічыцца Х.Бэлард. У 1960—70-я г. распаўсюдзіўся ў многіх краінах свету. Муз. памер 4/4, з акцэнтам на цотных чвэрцях такта. Яго вызначаюць актыўныя маторыка і характэрныя звілістыя рухі корпуса, супрацьлеглыя напрамку руху ступняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́НТАН (Trenton),
горад на ПнУЗША. Адм. ц. штата Нью-Джэрсі. Засн. ў 1679. 84,5 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1998). Марскі порт на каналізаванай р. Дэлавэр. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, прыладабуд., металаапр., сілікатна-керамічная, хім., металургічная, паліграф., харчовая. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання, пластмасавых вырабаў. Ун-т (у прыгарадзе Прынстан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАПА́РК,
тэрытарыяльнае аб’яднанне навук. арг-цый, праектна-канструктарскіх бюро, навуч. устаноў, вытв. прадпрыемстваў, форма інтэграцыі навукі, адукацыі і вытв-сці. Аснашчаны вытв., інфарм., эксперым. базай і высокакваліфікаванымі кадрамі. Ствараецца з мэтай паскарэння распрацовак, аператыўнага ўкаранення навук.-тэхн. і тэхніка-тэхнал. дасягненняў. З’явіліся ў 1960-я г. ў ЗША і Японіі, у 1990-я г. ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́НСАР, Віндзар (Windsor),
горад у Канадзе, на р. Дэтройт, насупраць г. Дэтройт у ЗША (злучаны з ім мостам і тунэлем), у прав. Антарыо. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Вядучы цэнтр аўтамаб. прам-сці Канады (з-ды «Форд», «Джэнерал Мотарс» і інш.). Развіты таксама чорная металургія і хім.прам-сць. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТ, хіт-сонг (англ. hit удача, цвік сезона + song песня),
жаргонная (сленгавая) назва песні (або якой-н. муз. кампазіцыі) у галіне забаўляльнай камерцыялізаванай музыкі, якая імгненна заваявала поспех (часам кароткачасовы); амаль тое, што і шлягер. Традыц. для ЗША т.зв. Х.-парады (канцэртныя праграмы, якія складаюцца з Х.) з канца 1980-х г. сталі папулярныя і ў краінах б.СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЮНА́ЙТЭД ТЭКНО́ЛАДЖЫС»
(United Technologies),
карпарацыя касм. прам-сці ў ЗША (да 1975 наз. «Юнайтэд эркрафт»). Засн. ў 1934. Ажыццяўляе вытв-сцьавіяц. рухавікоў і верталётаў, прамысл. абсталяванне, выконвае буйныя ўрадавыя заказы. Аб’ём продажу на канец 1980-х г. склаў 18,1 млрд.дол., чысты прыбытак 659 млн.дол.; у вытв-сці занята 187 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭБС (Krebs) Эдвін (н. 6.6.1918, г. Лансінг, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Ілінойскі ун-т (1940) і мед. школу Вашынгтонскага ун-та (1943). З 1948 у Вашынгтонскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі біяхім. рэакцый у клетках. Разам з Э.Фішэрам адкрыў шэраг ферментаў, што зваротна фасфарыліруюць бялкі. Нобелеўская прэмія 1992 (з Фішэрам).