ХІТ, хіт-сонг (англ. hit удача, цвік сезона + song песня),
жаргонная (сленгавая) назва песні (або якой-н. муз. кампазіцыі) у галіне забаўляльнай камерцыялізаванай музыкі, якая імгненна заваявала поспех (часам кароткачасовы); амаль тое, што і шлягер. Традыц. для ЗША т.зв. Х.-парады (канцэртныя праграмы, якія складаюцца з Х.) з канца 1980-х г. сталі папулярныя і ў краінах б.СССР.