КАНАПЕ́ЛЬКА (Пётр Якаўлевіч) (н. 10.2.1922, в. Гнаткі Стараканстанцінаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1968), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Ваенна-вет. акадэмію Сав. Арміі (1946). З 1954 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1971—91 заг. кафедры). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, ранняй дыягностыцы, тэрапіі, прафілактыцы рахітаў і інш.унутр. незаразных хвароб с.-г. жывёл, парушэннях абмену рэчываў, па гісторыі ветэрынарыі. Адзін з аўтараў падручнікаў «Асновы ветэрынарыі» (2-е выд., 1985), «Клінічная дыягностыка ўнутраных незаразных хвароб жывёл» (2-е выд., 1988), «Даведнік па хваробах с.-г. жывёл» (2-е выд., 1990).
Тв.:
Эндемические болезни сельскохозяйственных животных М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАРСЭ́ ((Condorcet) Мары Жан Антуан Нікала) (17.9.1743, г. Рыбмон, Францыя — 29.3.1794),
французскі філосаф-асветнік, матэматык, сацыёлаг, паліт. дзеяч. Маркіз. Член Франц.АН (1769). З 1785 сакратар Франц. акадэміі; супрацоўнічаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро. Удзельнік франц. рэвалюцыі канца 18 ст.Дэп. Заканадаўчага сходу і Канвента. У філасофіі — прыхільнік дэізму і сенсуалізму. Чалавечы розум, паводле К., складае асн. сілу гісторыі, а яго неабмежаваныя магчымасці абумоўліваюць паступальны рух гіст. працэсу. Прыхільнік тэорыі натуральнага права. Прызнаваў актыўную ролю ў грамадскім развіцці разнастайных фактараў, асабліва эканомікі і палітыкі. Адмаўляў прынцып падзелу людзей на саслоўі і абгрунтоўваў ідэю паліт. раўнапраўя грамадзян. У эканам. пытаннях падзяляў погляды фізіякратаў. У матэматыцы даследаваў пераважна дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, тэорыю верагоднасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТЫ́ГІН (Вячаслаў Гаўрылавіч) (17.9.1875, г. Паўлаўск Ленінградскай вобл. — 23.10.1925),
рускі муз. крытык, кампазітар, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1898). Ігры на фп. вучыўся ў маці, кампазіцыі ў М.Сакалова. Адзін з арганізатараў (1901) гуртка «Вечары сучаснай музыкі». Як муз. крытык друкаваўся з 1906. З 1916 выкладаў у Петраградскай кансерваторыі, з 1919 праф. і правадз. член Ін-та гісторыі мастацтваў (Петраград). Даследчык творчасці А.Скрабіна, М.Мусаргскага, садзейнічаў прызнанню творчасці С.Пракоф’ева, І.Стравінскага, К.Дэбюсі, М.Равеля, А.Шонберга і інш. Аўтар музыкі да многіх спектакляў т-ра В.Ф.Камісаржэўскай, камерна-вак, і інстр. твораў.
Літ. тв.: Избр. статьи. М.; Л., 1965.
Літ.:
В.Г. Каратыгин: Жизнь, деятельность: Статьи и материалы. Вып. 1. Л., 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ (Генадзь Фёдаравіч) (14.2.1839—6.5.1890),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1861). Д-р навук (1870), прафесар. Выкладаў у Харкаўскім ун-це. З 1871 у Маскве. Навук. працы па гісторыі ўзаемаадносін Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 15—17 ст., рус. праваслаўнай царквы. Рэдагаваў шэраг тамоў Актаў Паўд. і Зах. Расіі і «Зборніка Рускага гістарычнага таварыства».
Тв.:
Очерки из истории российской церковной иерархии // Чтения в имп. О-ве истории и древностей российских. 1864. Кн. 3;
История борьбы Московского государства с Польско-Литовским, 1462—1508. Ч. 1—2. М., 1867;
Критический обзор разработки главных русских источников, до истории Малороссии относящихся, за время 8-е генваря 1654—30-е мая 1672 г.М., 1870.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІЯ́Н (Васіль Ільіч) (1.1.1896, г. Сняціна Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 26.6.1976),
украінскі графік. Нар.маст.СССР (1944). Правадз.чл.АМСССР (1947). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Пражскую АМ (1926). З 1927 (з перапынкам) праф. Кіеўскага маст. ін-та. Творы вызначаюцца экспрэсіяй штрыха, рамантычнай прыўзнятасцю вобразаў: «Арсенальцы» і «Герой Перакопа» (абедзве 1927), «Тарас Шаўчэнка» (1922—23, 1926, 1960); серыі «Днепрабуд» (1932—34), «Арцём» (1936), «У.І.Ленін і Украіна» (1947); ілюстрацыі да твораў Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Кацюбінскага, Л.Украінкі і інш.; плакаты.
Адзін са стваральнікаў «Гісторыі ўкраінскага мастацтва» (т. 1—6, 1966—70; Дзярж. прэмія Украіны 1971). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯ́Н (Сяргей Іванавіч) (н. 15.1.1941, в. Усохі Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык, дзярж. дзеяч. Чл.-кар. Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1998). Канд.гіст.н. (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1970). З 1966 на камсам. і парт. рабоце ў Мазырскім р-не. З 1979 у Мазырскім пед. ін-це: ст. выкладчык, заг. кафедры гісторыі і паліталогіі, дацэнт (1981). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. Сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні камісіі па міжнар. справах і сувязях з СНД (з 1996). Нам. старшыні міжпарламенцкага слав. саюза (з 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭНБРЫ́НГ ((Katenbring) Юзаф) (18.7.1730, г. Нова-Мяста-Любавске, Польшча — пасля 1804),
пісьменнік, педагог. Пісаў на польск. і лац. мовах. З 1749 выкладаў у Нясвіжскім калегіуме, Гродне, Мінску, Полацку. У 1772 і 1773 наведаў Пецярбург, пра які напісаў на лац. мове паэму «Пецярбург — царыца паўночных гарадоў». Аўтар барочных трагедый на польск. мове «Марнасць над марнасцю, або Томас Паўнд» (1775) і «Сіроэс» (ставіліся ў Нясвіжскім калегіуме ў 1755 і 1758) на сюжэты зах.-еўрап.гісторыі, кніг «Плач княжны Ганны з Мыцельскіх Радзівіл... над сваім мужам пры пахаванні» (1763), «Казанне на пахаванні... Ф.Жабы» (1772). Як давераная асоба К.Радзівіла паказаны ў гіст. раманах Ю.Крашэўскага, Г.Жавускага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎШУ́ТАЎ (Ата) (5.7.1903, г. Безмеін, Туркменістан — 5.11.1953),
туркменскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў нац. прозы і драматургіі. Скончыў Камуніст.ун-т працоўных Усходу ў Маскве. Друкаваўся з 1925. Аўтар першых у нац. л-ры драм. твораў «Закаспійскі фронт» і «Крывавы лес» пра падзеі грамадз. вайны, п’есы «Джума» (паст. 1939), раманаў «Мехры і Вепа» (1946; пра падзеі Вял.Айч. вайны), «Каля падножжа Капет-Дага» (1947—49), аповесцей, нарысаў і апавяданняў, у якіх стварыў каларытныя нац. характары, маляўнічыя карціны прыроды. Яго творы адметныя тонкім веданнем побыту, псіхалогіі туркм. народа, яго гісторыі і фальклору. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Гіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАНО́ЎСКІ (Уладзімір Васілевіч) (13.3.1853, в.Вял. Лес Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1901),
філолаг-славіст. Скончыў Варшаўскі ун-т (1876). Магістр філалогіі (1882). У 1886—88 прыват-дацэнт Казанскага ун-та, у 1889—1901 праф. Нежынскага гіст.-філал. ін-та. Аўтар прац па літ.-знаўстве, лінгвістыцы, палеагеаграфіі, гісторыіслав. моў: «Меркаванне праасвяшчэннага Парфірыя пра кірыліцу і глаголіцу» (1877), «Нататкі пра славенскую мову XV—XVI ст.» (1878), «Харвацкія летапісы ХV—XVI стст.» (1881), «Помнікі балгарскай народнай творчасці» (1882), «Разгляд дысертацыі П.У.Уладзімірава «Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888) і інш. Даследаваў сербскія, харвацкія, візант. і інш. помнікі як гіст. крыніцы.
Літ.:
Славяноведение в дореволюционной России: Биобиблиогр. словарь. М., 1979.
расійскі філолаг-славіст, гісторык. Д-рслав. філалогіі, праф. (1877). Скончыў Маскоўскі ун-т (1867). З 1871 выкладаў слав. філалогію ў Новарасійскім ун-це (Адэса). Праводзіў ідэю яднання славян і культ.-гіст. місіі Расіі. Асуджаў палітыку царызму 1815—40-х г., накіраваную на задушэнне нац.-вызв. руху, у т. л. славян, аднак быў супраць паўстання 1863—64, бо, на яго думку, палякі — «парушальнікі славянскага міру». Навук. працы: «Да пытання пра ўзаемаадносіны славянскіх гаворак» (т. 1—2, 1877—78), «Вынікі славянскай і рускай філалогіі» (1882) пра ўзаемасувязі слав. моў і культур і «Тэрыторыя дагістарычнай Літвы» (1897), прысвечаная пытанням этн.гісторыі беларусаў і літоўцаў.