МА́РКУС ((Marcus) Рудольф Артур) (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розныхнавуч. установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыі хім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўская прэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЗЕРАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (11.12.1922, Масква — 2.6.1997),
расійскі спартсмен (тэніс); спарт. каментатар. Брат Ю.М.Озерава. Засл. майстар спорту СССР (1947). Нар.арт. РСФСР (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1945, Масква). З 1945 акцёр Малога маст.акад. тэатра (Масква). З 1950 спарт. каментатар на радыё і тэлебачанні. 45-разовы чэмпіён СССР (1939—58) па тэнісе ў розных разрадах, абс. чэмпіён СССР (1944, 1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕЭВМ,
сукупнасць алгарытмаў, выліч. метадаў, а таксама праграмных комплексаў, апісанняў і інструкцый па выкарыстанні розных кампанентаў электронных вылічальных машын. Характарызуе матэм. і логікавыя магчымасці ЭВМ. Рэалізуецца апаратнымі, мікрапраграмнымі і праграмнымі сродкамі. Адрозніваюць М.з. агульнае (пастаўляецца разам з машынай) і спецыяльнае (распрацоўваецца карыстальнікам машыны). Агульнае М.з. грунтуецца на аперацыйнай сістэме і комплексах абслугоўвання праграм, спецыяльнае — на праграм пакетах. Гл. таксама Праграмнае забеспячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯЛО́ГІЯ (ад мія... + ...логія),
раздзел анатоміі, які вывучае будову мышачнай сістэмы. Сістэм. апісанне анатоміі мышцаў зрабіў А.Везалій. На Беларусі даследаванні ў галіне М. праводзяцца ў мед. ін-тах, Акад.фіз. культуры і спорту, Ін-це фізіялогіі Нац.АН (А.С.Дзмітрыеў) і інш. Вывучаюцца пытанні развіцця, гісталагічнай будовы, тапагр. анатоміі, гістахіміі, біяхіміі, фізіялогіі мышачнай сістэмы, яе дзейнасці ў розных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЦІНА (італьян. pátina),
плёнка розных адценняў (ад зялёнага да карычневага), якая ўтвараецца на паверхні вырабаў з медзі, бронзы, латуні, пры акісленні металаў пад дзеяннем натуральнага асяроддзя або спец. апрацоўкі (пацініравання). П. засцерагае творы мастацтва ад карозіі, мае дэкар. значэнне. У сучаснай маст. практыцы выкарыстоўваецца як сродак вобразнай выразнасці. Пацініраваннем наз. таксама афарбоўка «пад бронзу» твораў не з медных сплаваў, напр., гіпсавай скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бабёла ’пуп, частка жывата ў абсягу пупа’ (Некр.). Паколькі ненаціскное а можа адлюстроўваць розныя гукі, то можна думаць пра сувязь з праслав.bab‑, bob‑, bǫb‑ — асновы для абазначэння розных прадметаў, у прыватнасці круглых (аб гэтай аснове гл. Попавіч, ЈФ, 19, 169–171). Аднак найбольш верагодным здаецца паходжанне ад bǫb‑ (параўн. Бернекер, 78–79), што азначае ’штосьці круглае, надутае’. Тады бел. слова да праформы bǫb‑elъ, bǫb‑elь (параўн. bǫbъlʼь, Бернекер, 78; польск. формы bąbel, bąbol, Слаўскі, 1, 29). Аснова bǫb‑ вельмі разгалінаваная (гл. Бернекер, 78–79; Фрэнкель, 33) і вядома амаль ва ўсіх і.-е. мовах. Да семантыкі параўн. пуп (слав.pǫpъ, глухі варыянт да bǫb‑, таксама ў розных значэннях). Параўн. літ.bámba ’пуп’, bam̃balas таўстун’, нарв.bembel ’пуп’ (Фрэнкель, там жа). Суфіксальная відазмена bǫbelъ > бел.бабёла як у жывёла (параўн. ст.-польск.żywioł, ст.-чэш.živel, zivěl ’animal’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арыга́мі
(яп. origami, ад ori = складваць, згінаць + gami = папера)
майстэрства прыгатавання мастацкіх вырабаў з паперы шляхам складвання яе ў розных напрамках, а таксама мастацкі выраб, атрыманы такім спосабам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гібрыдыза́цыя
(ад гібрыд)
скрыжаванне розных відаў раслін або жывёл, каб атрымаць лепшыя па якасці сарты, віды, пароды (напр. вегетатыўная г.); часта суправаджаецца гетэрозісам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дысто́рсія
(лац. distorsio = скрыўленне)
скажэнне адлюстравання, атрыманага пры дапамозе лінзы або аптычнай сістэмы, з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; разнавіднасць аберацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́тэр
(англ. cutter)
1) невялікае самаходнае судна для розных мэт (спартыўных, прамысловых, ваенных і інш.);