краі́на

1. Радзіма, месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве (Кам.).

2. Дзяржава, вобласць (Нас.).

3. Край, ускраіна (Крыч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

прасце́нак Прамая дарожка (сцежка) паміж двума палямі (Выс. Касп., Гом., Мін., Нас.); палявая дарожка ў канцы палосак (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сухме́нь Сухое месца (Нас., Слаўг.); сухое месца сярод балота (Цэнтр. Палессе Талст.). Тое ж сухмі́нь, сухата́, сухоцце (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прысме́ркці ’змяркацца’ (Нас.), пры́смерак ’змярканне’ (Жд. 3), при́смеркам ’у час змяркання’ (Нас.). Укр. при́смерк ’прыцемак’, при́смерком ’прыцемкам’. Гл. змярка́цца, змрок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́чыць ’пярэчыць, не згаджацца’ (Нас.), прачка ’пярэчанне, спрэчка’; ’сварка’ (Нас.; Бяльк.). Паланізм, параўн. przeczyć, przeczka ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́нуць ‘сустрэць’ (Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Сержп.). Аднакратнае да страка́ць (стрѣкаць) ‘выходзіць насустрач, сустракаць’ (Нас.), гл. сустракаць, стрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́даль ’злая натура’ (Нас.); ’зух, зухаватасць’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч.). Запазычанне з рус. у́даль ’зухаватасць’, на што ўказвае геаграфія слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мездрану́ць ’выцяць па твары да крыві’, ’моцна ўдарыць’ (Нас., Юрч.). Да мяздра́ (гл.), мяздры́ць ’ачышчаць ад падскурнай клятчаткі’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абшасну́цца ’спатыкнуцца, абарвацца, упасці звысоку’ (Нас., Арх. Бяльк., Юрч., Яруш.) да абшастаць (тады аб‑шаст‑нуцца). Параўн. абшастацца ’абарвацца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпаве́дны ’адпаведны, адказны’, адпавядаць ’адказваць’, адпавядальны, ст.-бел. отповедный ’адказны’ (1496) (Нас. гіст.), отповѣдати ’адказаць’ (1347) (Нас. гіст.). Гл. ведаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)