Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
remember
[rɪˈmembər]
v.
1) па́мятаць
2) прыпаміна́ць
3) мець па́мяць
Dogs remember — Саба́кі ма́юць па́мяць
4) перадава́ць прывіта́ньні
Remember me to your father — Перада́йце прывіта́ньні ад мяне́ ва́шаму ба́цьку
5) пакіда́ць што-н. у спа́дчыну
Grandfather remembered us all in his will — Дзяду́ля ўспо́мніў усі́х нас у сваім тэстамэ́нце
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бла́зенскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Уласцівы блазну. Блазенскія выбрыкі. □ Пракаповіч ведаў, што Валодзьку адсюль не выкурыш, бо вельмі падабалася яму гэтая блазенская гульня з гаспадаром.Радкевіч.
2. Поўны блазенства; несур’ёзны. Другі — белабрысы, доўгі, што стаяў бліжэй да мяне.. напусціў на твар прытворна-ўважлівы, блазенскі выраз.М. Стральцоў.Калі плытагон выходзіць у сплаў, дарога абяцае яму сустрэчы... Яны то радасныя, з сакавітымі кпінамі і блазенскім рогатам, то гаркава-маўклівыя.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгаво́р, ‑у, м.
1.звычайнамн. (адгаво́ры, ‑аў). Угаворы, парада не рабіць чаго‑н. [Міша:] — Пасылалі б мяне туды [на будоўлю], дык я ні адной хвіліны не раздумваў бы і ніякіх адгавораў не слухаў.Хадкевіч.
2. Словы, з дапамогай якіх адмаўляюцца што‑н. сказаць або зрабіць; адгаворка. Успамінаюцца словы: «Было і страшна, было і весела..» Гэта, Арцём, гучала ў цябе.. ну, проста як адгавор.Брыль.// Словы для апраўдання. На ўсе прычыны адгаворы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінегрэ́т, ‑у, М ‑грэце, м.
1. Халодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў нарэзанай агародніны, часам з рыбай або мясам, і запраўленая алеем, воцатам і пад.
2.перан.Разм. Сумесь розных прадметаў, паняццяў. [Настрыца:] — Мяне цікавіць: з каго вы гэтую брыгаду будзеце ствараць, хто ў яе зараз пойдзе?.. Усе працуюць, кожны на сваім месцы, а тут і ўборка падыходзіць. Можна такога вінегрэту нарабіць, што потым і за цэлы год не разбярэшся...Стаховіч.
[Ад фр. vinaigrette — падліва з воцатам.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апазна́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; зак., каго-што.
Пазнаць каго‑, што‑н. па якіх‑н. адзнаках, прыкметах. Пні доўгія, але высокія, і лёгка іх апазнаць, што яны з-пад сякеры.Пташнікаў.// Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве. Кажуць, што.. труп [Вінцука] апазналі на Наваградскай шашы.Сабаленка.[Юзэф:] — Калі ж я апазнаў.. [Лявона Капу], ён папярэдзіў, што, калі я толькі заікнуся дзе, што за сляпы жыве ў Тураве, знойдзе мяне і на тым свеце.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змагчы́, змагу, зможаш, зможа; пр. змог, змагла, ‑ло; зак., звычайназінф.
Здолець зрабіць што‑н. — Стаць разведчыцай ты зможаш у любы момант, калі гэта спатрэбіцца.Шамякін.Дрэвы забылі пра буры і страты, Раны свае загаіла зямля. Толькі нічога забыць не змагла ты, Памяць мая!Танк.// Атрымаць магчымасць зрабіць што‑н. Далёкая мілая мама, Я знаю — каб толькі змагла, Не зёлкамі ты, а рукамі Бяду б ад мяне адвяла.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́га, ‑і, ДМ змозе, ж.
1. Здольнасць рабіць што‑н.; сіла, магчымасць. Наколькі хопіць сілы ў мяне, змогі, наколькі хопіць дзён жыцця майго, — мы пойдзем хваляй, палкай, як агонь, ад перамогі і да перамогі.Дубоўка.Хоць пацяжэлі рукі, цела, ногі, І ўжо ўзняцца мы не мелі змогі, А вочы пільна паглядалі ў далеч.А. Астапенка.
2. Моцная стомленасць, поўнае бяссілле. Балелі рукі, млелі ногі, Старыя падалі ад змогі.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Трымацца. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток.Чарот.А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Трэба быць асцярожным і больш дзяржацца сярэдзіны.Колас.
•••
Толькі дзяржыся! — выклічнік, які паказвае на высокую ступень праяўлення якой‑н. якасці. — А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся!Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)