ПАТАБНЯ́ (Аляксандр Апанасавіч) (22.9.1835, с. Грышына Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 11.12.1891),
украінскі і рускі філолаг-славіст; кіраўнік харкаўскай лінгвістычнай школы. Брат Андрэя А.Патабні. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1877). Скончыў Харкаўскі ун-т (1856), з 1875 праф. гэтага ун-та. Развіваў псіхал. кірунак у рус. мовазнаўстве. Асн. працы па агульным мовазнаўстве, тэорыі славеснасці, тыпалогіі, лексікалогіі, гіст. стылістыцы, семасіялогіі, літ. мове, тэорыі фразеалогіі: «Мысленне і мова» (1862), «З запісак па рускай граматыцы» (т. 1—2, 1874; т. 3—4, апубл. 1899—1941), «З запісак па тэорыі славеснаці» (апубл. 1905) і інш.Вял. ўклад яго ў славістыку, асабліва ў слав. дыялекталогію, параўнальна-гіст. граматыку слав. моў, даследаванне рус. і ўкр. моў.
Літ.:
О.О.Потебня: Ювілейний эб. до 125-річчя з дня народження. Київ, 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНАЕ СЛО́ВА»,
навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове штомесячна. Да 1992 наз. «Беларуская мова і літаратура ў школе». Асвятляе пытанні літ., мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нац. культуры, пра сучасны літ. працэс, лінгвіст. праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць бел. мовы. У раздзелах «Філалогія», «Методыка і вопыт», «На ростанях», «Калі закончыўся ўрок», «Культура Беларусі» і інш. адлюстроўвае шляхі развіцця нац. школы, пед. майстэрства бел. славеснікаў, дасягненні філал. навукі, узаемасувязь л-ры, мовы, выяўл. мастацтва, музыкі, т-ра і кіно, дзейнасць літ. музеяў і інш. Друкуе творчыя партрэты бел. мовазнаўцаў, літаратараў і дзеячаў культуры, архіўныя дакументы, звязаныя з іх дзейнасцю. Адзначае юбілеі дзеячаў культуры, публікуе паэт. і вакальныя творы, рэцэнзіі на філал., культуралагічныя і пед.-метадычныя выданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПАТЭ́КІ,
індзейскі народ, які жыве ў Мексіцы. У 1990-я г. каля 380 тыс.чал.Мова С. належыць да атаміміштэкаса-патэцкіх моў. Паводле веравызнання С. фармальна католікі, але захоўваюць шматлікія элементы традыц. вераванняў. Асн. заняткі — с.-г. праца, рамяство, у т. л.вытв-сць сувеніраў для турыстаў. С. стварылі высокую своеасаблівую культуру, самыя стараж. помнікі якой датуюцца 10 ст. да н.э. Росквіт адбываўся ў 2—5 ст.н.э. С. будавалі храмы на пірамідальных асновах, палацы, збудаванні для рытуальнай гульні ў мяч, «абсерваторыі» для астр. назіранняў. Цікавыя скляпы — закапаныя ў зямлю будынкі з багата ўпрыгожанымі фасадамі. Рэльефы адлюстроўваюць гратэскавыя фігуры «танцораў» (8—4 ст. да н.э.), пазней — божастваў, правіцеляў, жрацоў, палонных і інш. На фігурных керамічных пасудзінах адлюстраваны фігуры з партрэтнымі тварамі, у складаных галаўных уборах ці шлемах. Са з’яўленнем еўрапейцаў у Амерыцы культура С. была практычна знішчана.
швейцарскі мовазнавец. Вучыўся ў Жэнеўскім (1875), Лейпцыгскім, Берлінскім (1876—80) ун-тах. З 1881 праф. Парыжскага, з 1906 Жэнеўскага ун-таў. Даследаваў паходжанне індаеўрап. вакалізму («Пра першапачатковую сістэму галосных у індаеўрапейскіх мовах», 1879). У працах па літ. акцэнталогіі (1894—96) вызначыў (адначасова з П.Фартунатавым, але незалежна ад яго) характар націску і інтанацыі слова ў балт. мовах у суадносінах з аналагічнымі з’явамі ў слав. мовах (закон Фартунатава—дэ Сасюра). Самая значная праца С. — «Курс агульнай лінгвістыкі» (1916); у ёй выкладзены яго навук. погляды на мову як сістэму знакаў; прапанаваў стварыць спец. навуку пра знакі — семіётыку, увесці адрозненні паняццяў «мова» і «маўленне» і інш.Тэарэт. прынцыпы С. ў дастасаванні да мовы сталі метадалагічнай асновай розных кірункаў структурнай лінгвістыкі.
Літ.:
Слюсарева Н.А. Теория Ф. де Соссюра в свете современной лингвистики. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
native2[ˈneɪtɪv]adj.
1. ро́дны;
native land радзі́ма, ба́цькаўшчына;
native language ро́дная мо́ва;
a native speaker но́сьбіт мо́вы
2. мясцо́вы, тутэ́йшы, карэ́нны;
native flora and fauna мясцо́вая фло́ра і фа́ўна
3. прыро́дны, прыро́джаны;
a native talent прыро́дны/прыро́джаны та́лент
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
poetic(al)[pəʊˈetɪk(l)]adj.
1. паэты́чны, які́ мае адно́сіны да паэ́зіі;
poetic style паэты́чны стыль;
poetic languageмо́ва паэ́зіі
2. паэты́чны, узвы́шаны;
poetic love узвы́шанае, паэты́чнае каха́нне;
a poetical person паэты́чная нату́ра
3. вершава́ны;
a poetical play п’е́са ў ве́ршах
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзяржавы, належыць ёй. Дзяржаўны лад. Дзяржаўны герб. Дзяржаўная мова. Дзяржаўная граніца. Дзяржаўны запаведнік.// Здольны аказаць уплыў на ход справы ў дзяржаве. [Верамейчык] павінен вырашаць задачу дзяржаўнай важнасці — знайсці магчымасць рэзкага ўздыму ўраджаю за адзін год.Дуброўскі.// Звязаны з кіраваннем дзяржавай. Дзяржаўны дзеяч. □ Кацярына .. — сапраўды дзяржаўны чалавек, чалавек шырокіх палітычных гарызонтаў, бязмежна адданы непераможнай справе партыі, справе камунізма.Бярозкін.
•••
Дзяржаўнае правагл. права.
Дзяржаўны крэдытгл. крэдыт.
Дзяржаўным экзаменыгл. экзамен.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незразуме́лы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які цяжка, немагчыма зразумець. Незразумелае пытанне. Незразумелая мова. □ Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў.Бядуля.Уперадзе коннікаў ціха пасоўваўся вялізны аўтобус. Яшчэ не выцвіў лак на ім, не пасц[іра]ліся незразумелыя жоўтыя літары і знакі.Лынькоў.// Такі, які цяжка дакладна вызначыць, ахарактарызаваць; загадкавы, дзіўны. Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем.Шамякін.Я ўсё часцей лаўлю ў цішы Даўно забытай песні водгук, Што сее дзесь на дне душы Незразумелую трывогу.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае прамежкавых звенняў; прамы. Непасрэдная сувязь. Непасрэднае кіраўніцтва. Непасрэдны начальнік. □ Непасрэднага ўплыву французская мова на беларускую не мела.Юргелевіч.[Гарлахвацкі:] Я хачу, каб вы працавалі пад маім непасрэдным наглядам.Крапіва.
2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры. Была Жана непасрэдная, вясёлая, быццам пранізаная сонечным святлом.Даніленка.Шурка вельмі непасрэдны і шчыры чалавек.Васілевіч.// Які праяўляецца свабодна, натуральна. Слова за слова — і размова набыла шчыры, непасрэдны характар.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падраўня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Размясціцца з кім‑, чым‑н. у рад па прамой лініі. Паўтысячы чалавек злёгку павярнулі галовы, падраўняліся ў страі і застылі ў нерухомых паставах.Сіняўскі.Два самалёты рухава выскачылі на старт. Уступам выстраіліся, падраўняліся і адначасова пайшлі на ўзлёт.Алешка.
2.перан. Стаць аднолькавыя, адпаведным з кім‑, чым‑н. у якіх‑н. адносінах. Падраўнялася рунь. Падраўняўся малады хвойнік. □ [Колас] выказаў жаданне, каб мова [яго] пачатковых твораў па магчымасці падраўнялася да ўзроўню сучаснай.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)