ПЕ́РШАСНЫЯ І ДРУ́ГАСНЫЯ Я́КАСЦІ,

гнасеалагічныя паняцці для адрознення якасцей (уласцівасцей) рэчаў паводле прынцыпу аб’ектыўнасці. Распрацоўваліся ў філасофіі Дж.​Лока і інш. прадстаўнікоў зах.-еўрап. навукі 17—18 ст. Вытокі праблемы — у антычнай філасофіі. Дэмакрыт адрозніваў суб’ектыўныя веды «па меркаванні», якія звязаны з пачуццёвым успрыманнем, і веды «па ісціне» — аб’ектыўныя, якія грунтуюцца на мысленні. Пра якасці ў двух сэнсах разважаў Арыстоцель. Больш грунтоўнае ўяўленне аб першасных якасцях у працах Г.​Галілея, Р.​Дэкарта, Т.​Гобса і Р.​Бойля. Да першасных якасцей яны аднеслі механіка-геаметрычныя ўласцівасці цел. Лок ужо падзяліў усе якасці на першасныя і другасныя. Паводле яго, першасныя якасці прадметаў не залежаць ад суб’екта, гэта аб’ектыўныя якасці (працягласць, велічыня, фігура, становішча, колькасць і інш.). Другасныя якасці, наадварот, у многім залежаць ад суб’екта (колер, гук, пах, смак, цяпло, холад і інш.). Гэту праблему закраналі Дж.​Берклі, Д.​Юм, І.​Кант і інш. філосафы. Берклі трактаваў яе ў суб’ектыўна-ідэалістычным кірунку; спрабаваў даказаць суб’ектыўнасць і другасных, і першасных якасцей. Юм і Кант таксама адкідалі аб’ектыўнасць першасных якасцей, бо не прызнавалі падабенства адчуванняў да ўласцівасцей знешніх аб’ектаў. Вытлумачаная ў суб’ектыўна-ідэалістычным духу гэта праблема стала перадумовай гнасеалогіі эмпірыякрытыцызму. З пункту гледжання дыялектыкі праблема П. і д.я. вырашальная, паколькі дыялектычны светапогляд зыходзіць з недапушчальнасці іх супрацьпастаўлення. І адны, і другія спасцігаюцца суб’ектам і з’яўляюцца суб’ектыўным вобразам аб’ектыўнай рэчаіснасці.

Літ.:

Беркли Дж. Три разговора между Гиласом и Филонусом: Пер. с англ. // Соч. М., 1978;

Локк Дж. Опыт о человеческом разумении: Пер. с англ. // Соч. М., 1985. Т. 1;

Нарский И. Джон Локк и его теоретическая система // Локк Дж. Соч. М., 1985. Т. 1.

Т.​І.​Адула.

т. 12, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

азнача́ць несов.

1. определя́ть;

2. (указывать направление, путь) намеча́ть;

1, 2 см. азна́чыць;

3. (иметь значение чего-л.) зна́чить, означа́ть;

што гэ́таа́е? — что э́то зна́чит (означа́ет)?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nmuten vt здава́цца;

das mtet mich sltsam an гэ́та здае́цца мне дзі́ўным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ntworten vi адка́зваць;

daruf lässt sich nichts ~ на гэ́та няма́ чаго́ адказа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hexeri f -, -en вядзьма́рства, чараўні́цтва; ма́гія;

das ist kine ~ гэ́та шту́ка няхі́трая

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gedcht n -(e)s, -е верш, палма;

das ist ein ~! гэ́та цудо́ўна!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Rinkultur f - біял. чы́стая культу́ра;

das ist Kitsch in ~ гэ́та по́ўная бязгу́сціца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sttzig a здзі́ўлены, збянтэ́жаны;

~ mchen бянтэ́жыць;

das macht mich ~ гэ́та мяне́ здзіўля́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

humanly [ˈhju:mənli] adv.

1. у ме́жах чалаве́чых сіл;

It is humanly impossible. Гэта вышэй за чалавечыя сілы.

2. па-чалаве́чы;

be humanly fallible мець уласці́выя чалаве́ку сла́басці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

below2 [bɪˈləʊ] prep. ніжэ́й, пад;

below zero ніжэ́й нуля́, ніжэ́й за нуль;

below sea level ніжэ́й узро́ўню мо́ра;

It is below you. Гэта не варта вас.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)