Разм. З цяжкасцю адкусіць, разгрызці. Сухар такі цвёрды, што не ўгрызеш яго. □ Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемасу́вязь, ‑і, ж.
Узаемная сувязь; сувязь паміж дзвюма і больш асобамі, арганізацыямі, з’явамі і пад. Узаемасувязь зместу і формы. □ Каб разграміць такі гарнізон, неабходна было мець добрую ўзаемасувязь і зладжанасць груп.Карпюк.В. Бялінскі падкрэсліваў шчыльную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад усячы, усекчы.
2.узнач.прым.Спец.Такі, верхняя частка якога адсечана плоскасцю, паралельная да асновы. Усечаны конус.
3.узнач.прым. У граматыцы і літаратуразнаўстве — з усячэннем (у 2 знач.). Усечаная абрэвіятура. Усечаны верш. Усечаны дактыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сякі́-такі́займ.разм.
1. (некаторы) gewíss;
там ёсць сякі́я-такі́я за́пісы dort gibt es gewísse Notízen;
я ма́ю не́калькі сякі́х-такі́х заўваг ich hábe ein paar únbedeutende Bemérkungen;
3. (які заўгодна) írgendéin, belíebig, der érste Béste
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Лябёдка1 ’машына для падымання і перамяшчэння грузу’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 72), дзе ўтворана ад ле́бедь (птушка). Аналагічна ў ням.Kran — Kranich, франц.grue, чэш.jeřab ’журавель’ і ’кран’ (Трубачоў — дадатак у Фасмера, 2, 470).
Лябёдка2 ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’. (гродз., Кіс.). Да лебяда́ (гл.). Матывацыя: квітнеючая расліна па форме (контуру) падобна да лебяды, а пушыстае лісце мае такі ж шараваты колер. Параўн. падобныя назвы рус.кастр.лебёдка ’пустазелле ў збожжавых’, варон.лебеде́ц ’стрэлкі, Capsella bursa-pastoris L.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непамысло́та ’непрыемнасць’ (Сцяшк.), сюды ж niepamysnaść, nipamysłaść ’неспакой, устурбаванасць’ (Варл.), непамы́снасць, непамы́сносць ’непрыемнасць’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад непамы́слны ’неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.), што, відаць, магло быць запазычана з польск.niepomyślny ’няўдалы, неспрыяльны’ (гл. Сл. ПЗБ); пра гэта сведчыць перш за ўсё фанетыка і лінгвагеаграфія — словы фіксуюцца пераважна на захадзе беларускай моўнай тэрыторыі; адзінкавае рус.кастрам.непомыс́ленный ’такі, які не падабаецца, не па душы’ можна разглядаць як самастойнае ўтварэнне са спалучэння *не по мысли ’не так, як думалася, меркавалася, хацелася’. Параўн. наўмысля, наўмысна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
База́р1 ’рынак, базар’ (БРС, Бяльк.). Рус.база́р, укр.база́р. Запазычанне з цюрк. моў (з цюрк.дыял.bazar, параўн. тур. і г. д. pazar < перс.bāzār). Гл. Праабражэнскі, 1, 12; Локач, 23; Фасмер, 1, 106. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 10, дзе ўказваецца на тат. мову як на крыніцу запазычання.
База́р2 ’плошча, пляц’ (Яшкін, Лысенка, ССП). Таго ж паходжання, што і база́р1 (гл.). Семантычны зрух такі ж, як і ў рус.дыял.база́р ’вуліца’. У правінцыі базары раней заўсёды былі і цэнтрам «грамадскага» жыцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ча1 ’вялікая колькасць прадметаў, наваленых у беспарадку’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Ск., Яруш., Бяльк.). Укр.куча, рус.куча ’тс’, польск.kuczki ’кучкі’, чэш.kuče ’куча’. Абмежаваны арэал распаўсюджання не дазваляе надзейна рэканструяваць праславянскую форму. Роднаснымі балтыйскімі формамі лічацца літ.kaũkas ’шышка’, kaukarà ’ўзгорак’. Вельмі ненадзейна. Усё ж такі трэба разглядаць куча як інавацыю (усходнеславянскую?). Параўн. Сабалеўскі, ЖМНП, 1914, авг., 364, які лічыць, што куча паходзіць ад kǫija (гл. куча2).
Ку́ча2 ’адгароджанае месца ў хляве, месца для жывёл’ (Нар. лекс.). Гл. кут.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зухва́л ’свавольнік’ (Нас.). Укр.зухва́лець ’тс’, зухва́лий ’свавольны’, польск.zuchwały ’свавольны, смелы’. Верагодна, зухва́лы ’дзёрзкі’, ст.-бел.зуфалы і іншыя з польск. (Булыка, Запазыч., 124). Андзел (Укр. слов’янознавство. З, 113) лічыць, што зуфальство ў Скарыны з чэш. Магчыма. Зухвал утворана шляхам адсячэння суфікса ‑ец/‑ца ці ад прыметніка на бел. глебе (націск!). Польск.zuchwały, zuchwalec, н.-луж.zuchwały, zufały, ст.-чэш.zúfalý, zúfalec ’тс’. Паводле Брукнера (657), польск. з *z‑upwały ’такі, што страціў давер’ (upwę, ufanie), дзе корань *pъw‑ той самы, што ў пэўны (гл.).