Які мае адносіны да сяржанта, належыць яму. Сяржанцкае званне. □ І па руках пайшоў ягоны З бліскучай крышкай партабак. І тут сяржанцкія паганы Усе разглядзелі...Гаўрусёў.Віктар Бурачок, які за год вайны здабыў сяржанцкія лычкі, ідзе побач з памкамузводам Смірновым.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам. Белагвардзейскія банды тэрарызавалі людзей.«ЛіМ».Немцы моцна тэрарызавалі жыхароў, баючыся іх сувязей з партызанскімі раёнамі.Хадкевіч.[Левановіч:] Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы [Гарлахвацкі] ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́ва, прысл.
У левы бок; проціл. управа. Дарога паварочвала то ўправа, то ўлева.Краўчанка.Лена крута павярнула ўлева, ведаючы, што тут жа ўніз вядзе лесвіца.Скрыган.// У левым баку, злева. Улева ад сябе .. [Агапа] ўбачыла ў Любіных руках халацік.Мурашка.Улева прасвечваўся гасцінец.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Не вельмі прасторны. Двор, праўда, цеснаваты, калі ўедзеш з калёсамі, завярнуцца цяжка, але бяда тут такая!Ермаловіч.Пакойчык маленькі, цеснаваты, але быццам і ўтульны.Кулакоўскі.
2. Малаваты па памеру. [Зося] была ў белай цеснаватай кофце, з якой, відаць, вырасла.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́рканне, ‑я, н.
Дзеяннепаводледзеясл. цыркаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Адтуль [з кароўніка] чулася звонкае, па-свойску для Алеся любае цырканне сырадою ў пустое яшчэ вядро.Брыль.У расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяпля́нішча, ‑а, н.
Абл. Вогнішча. Сапраўды, нядаўна гарэлі Тут школьных паходаў кастры. Цяплянішч яшчэ не паспелі Развеяць сухія вятры.Калачынскі.А потым — мір... Зара ў блакіце... І тло цяплянішч на зямлі... І зноў хада па той арбіце, дзе ногі ўпершыню прайшлі.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнава́ты, ‑ая, ‑ае.
З чорным адценнем, па колеру блізкі да чорнага. І тут я ўбачыў вось што: ля адчыненага акна, крыху збоку, стаяла Зоська, а на плячы ў яе, накрыўшыся чарнаватым хвосцікам, сядзела рыжанькая вавёрка і мордачкай церлася аб шчаку дзяўчынкі.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца больш чыстым (у 1, 4 і 7 знач.). За крокам крок, за метрам метр, За гектарам гектар — Чысцее поле тарфянішч, У сонцы ўжо абшар.Купала.Мы пілавалі тут і палявалі, Душой чысцелі ў чысціні расы.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эшафо́т, ‑а, М ‑фоце, м.
Памост для пакарання смерцю; плаха. Смела, высока ўзняўшы галаву, узыходзіць Кастусь Каліноўскі на эшафот.В. Вольскі./уперан.ужыв.А тут бясстрашна маладосць нясе ў пятлю свае гады, вясну і цвет надзей кладзе на шлісельбургскі эшафот.Вялюгін.
[Фр. échafaud.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dúrchströmen*Ivi(s) цячы́ (праз што-н.); працяка́ць, прахо́дзіць (па чым-н., цераз што-н.);
Mássen von Ménschen strömen hier durchтут прахо́дзіць цэ́лы пато́к людзе́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)