легіслаты́ва

(фр. legislative, ад лац. legis latio = устанаўленне права)

назва заканадаўчага сходу Францыі ў час Французскай рэвалюцыі ў 1791—1792 гт. (да Канвента) і ў час Другой рэспублікі 1849—1851 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таймо́граф

(англ. timograph, ад time = час + гр. grapho = пішу)

прыбор, які рэгіструе час узнікнення і працягласць працэсаў або з’яў; выкарыстоўваецца для кантролю часу работы машын, працягласці якой-н. аперацыі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пасо́нчыць ’працадзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. posączyć się ’сачыўшыся, ліцца нейкі час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадве́сне ’час, што папярэднічае вясне’ (ТСБМ). Да вясна (гл.). Калька польск. przedwiośnie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прутэ́сія ’іконы, якія насілі ў час царкоўнай працэсіі’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. пратэсія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пато́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.

Злёгку, час ад часу торгаць. [Іосіф Валяр’янавіч] гаварыў, паторгваючы плячом, на хвіліну адыходзіў, потым набліжаўся і ўвесь час мармытаў: «Мгу-у, ага». Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -па́ў, -па́ла; -пі́; зак. (разм.).

1. Праспаць да якога-н. часу.

Д. да абеду.

2. Праспаць дадаткова пэўны час, каб выспацца.

Колькі начэй не даспаў.

|| незак. дасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ава́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Пашкоджанне, выхад са строю якога-н. механізма, машыны ў час руху, работы.

Пацярпець аварыю (таксама перан.: пра няўдачу, правал якой-н. справы).

|| прым. авары́йны, -ая, -ае.

Аварыйная служба (па ліквідацыі аварый).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імклі́вы, -ая, -ае.

1. Вельмі хуткі, быстры ў руху, у развіцці; энергічны, жвавы.

І. бег.

І. час (перан.: пра хуткасць развіцця).

2. Які выражае парыў, імкненне да чаго-н.; палкі, гарачы.

Імклівая прамова.

|| наз. імклі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх.

Усіх злачынцаў пасудзілі.

2. заг. пасудзі́(це). Ужыв. ў знач.: падумай(це), уяві(це) сабе.

Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)