горад у цэнтр.ч. Ірана, на Пд ад Тэгерана. Вядомы з 5 ст. Каля 600 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, тэкст., керамічная, дыванаткацтва. Арх. помнікі: Саборная мячэць (11—12 ст.), маўзалей Фатымы (16 ст.). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛЬНІ́К, пасека,
месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі меданоснымі і падсобныя пабудовы (зімоўнік, сотасховішчы і інш.). Бывае стацыянарны (знаходзіцца на адным месцы ўвесь пчолагадоўчы сезон), перасоўны (шматразова перавозіцца). Размяшчаюць П. каля масіваў меданосных раслін, на сухіх, ахаваных ад ветру мясцінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рум, ‑у, м.
Разм.Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты. Румам у нас называецца тое месца, куды вывозяць зімою калоды з лесу, каб вясною збіць іх у плыты і сплаўляць па рэчцы.Колас.Хлопцы хадзілі на рум, дзе завіхаліся плытнікі каля высокіх ярусаў бярвення.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаб-кватэ́ра, ‑ы, ж.
Месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб. Знайшоўшы штабкватэру, мы даведаліся, што жанатым адразу даюць адтэрміноўку на месяц.«Полымя».//перан. Галоўнае месца збору каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — Можа, ты [Алесь] і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кату́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Невялікі хлеў або адгароджанае месца ў хляве.
К. для свіней.
2.перан. Пра цёмны, малы пакой або хату (разм.).
Сем гадоў жыву ў гэтым катуху.
|| памянш.катушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
2.каго (што). Рана падняць, разбудзіць або ўзагнаць са свайго месца (разм.).
Сёння ўспаролі мяне на досвітку.
У. курыцу з гнязда.
|| незак.успо́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.
2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках і пад., якая зберагае, захоўвае што-н.
Х. рукапісаў.
|| ж.хава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вандрава́ць
(польск. wędrować, ад с.-в.-ням. wandem)
1) весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца; качаваць (пра плямёны, народы);
2) доўга хадзіць, ездзіць дзе-н.; блукаць, падарожнічаць;
3) пераходзіць ад аднаго ўладальніка да другога на працягу доўгага часу (аб прадметах).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уто́пія
(ад гр. u = не + topos = месца, г.зн.месца, якога няма)
1) пазбаўленае навуковага абгрунтавання вучэнне аб ідэальным грамадскім ладзе, а таксама літаратурны твор з паказам ідэальнага грамадскага ладу будучага;
2) нерэальны, неажыццявімы на практыцы план; фантазія, мара, якая не можа быць здзейснена.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)