успаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; -по́раты; зак.

1. што. Распароўшы, адкрыць.

У. мяшок.

2. каго (што). Рана падняць, разбудзіць або ўзагнаць са свайго месца (разм.).

Сёння ўспаролі мяне на досвітку.

У. курыцу з гнязда.

|| незак. успо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)