цуке́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка і пад. Шакаладныя цукеркі. Мятныя цукеркі. □ Сват хадзіў з рэшатам, абдзяляў гасцей цукеркамі і збіраў падарункі маладым. Васілевіч. // перан. Разм. Пра каго‑, што‑н., падобнае на такі выраб; пра нешта саладжавае. [Надзя:] — А хіба вы, Мірон Іванавіч, хацелі б бачыць мяне такой салодкай, як Любка? Тая сапраўды на цукерку ператварылася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цямно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.

Разм. Тое, што і цемната. [Петрусёва маці:] — Якая пагода нецікавая і цямнота, сырасць... Гартны. [Сымон:] — Я хацеў бы ведаць ноты... Пашкадуй мае цямноты: Навучы, скінь з мяне ночку, Каб і я мог чытаць кнігі І па нотах граць, як пан! Колас. Пры панах у цямноце жыла ты, Галадала і мерзла ў замець. І жыцця майго першую дату Не змагла зберагчы твая памяць. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурхе́ль,

Разм.

1. ‑хяля, м. Тое, што і штуршок. — Даволі вёрз, нахаба! — У грудзі даў штурхель. Лужанін.

2. выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. штурхаць — штурхнуць і штурхацца. Старая, як купчыха, Старога ў бок штурхель. Барадулін. Пасажыраў сыходзіла нямнога. Гляджу, з апошняга вагона нясмела выйшаў смуглявы чалавек з чамаданам у руцэ, спыніўся і глянуў вакол. Мяне быццам хто штурхель у спіну: «Ён». Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́сці

1. schütteln vt; rütteln vt;

2. (рабіць вобыск) durchstöbern vt, durchsúchen vt;

3. (выклікаць дрыжыкі):

яго́ трасе́ ад хо́ладу er zíttert vor Kälte;

мяне́ трасе́ гара́чка [ад гара́чкі] ich hábe Schüttelfrost, das Fíeber schüttelt mich;

трэ́сці руку́ die Hand drücken [schütteln]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хо́піць прысл.

1. genúg, genügend, zur Genüge;

на сёння хо́піць! sovíel für héute! das reicht [genügt] für héute!;

з мяне́ хо́піць! mir reicht’s!; ich habe es satt!;

2. (як выкл.) хо́піць спрача́цца! hört auf zu stréiten!;

хо́піць гультаява́ць! genúg gefáulenzt!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абганя́ць

1. (апярэджваць) zuvórkommen* vi (s), voráuseilen vi (s) (D);

я хаце́ў сам гэ́та сказа́ць, але́ ён мяне́ абагна́ў ich wóllte es selbst ságen, aber er ist mir zuvórgekommen;

2. с.-г. häufeln vt;

абганя́ць бу́льбу Kartóffeln (án)häuflen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адкры́цца

1. (адчыніцца, расхінуцца) sich öffnen; aúfgehen* vi (s); sich áuftun*;

2. (пачаць дзейнасць) begínnen* vi;

тэа́тр адкры́ўся das Theáter ist jetzt geöffnet; das Theáter hat séine Pfórten geöffnet (высок.);

у мяне́ во́чы адкры́ліся die Áugen gíngen mir auf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

drobny

drobn|y

1. дробны; маленькі, невялікі;

~e kroki — дробныя крокі;

~e dzieci — маленькія дзеці;

2. ~e мн. дробныя, дробязь; дробныя грошы;

rozmienić na ~e — размяняць на дробныя грошы; размяняць;

nie mam ~ych — у мяне няма дробных; у мяне няма дробязі;

~a szlachta гіст. дробная шляхта;

rozmieniać się na ~e — разменьвацца на дробязі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

asleep

[əˈsli:p]

adj., adv.

1) сьпя́чы

to fall asleep — засына́ць, засну́ць

2) няўва́жны; вя́лы, нясьве́дамы

He is asleep to the danger — Ён нясьве́дамы небясьпе́кі

3) тупы́

His mind is asleep — У яго́ тупы́ ро́зум

4) здранцьве́лы, зьняме́лы

My arm is asleep — У мяне́ здранцьве́ла рука́

5) мёртвы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

турну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Прагнаць адкуль‑н. або куды‑н. Стары ўгледзеў, што хлопец па вушы мокры, і, не пытаючыся і не дапытваючыся, што з ім сталася, турнуў яго ў хату. Сабаленка. Калі гітлераўцаў турнулі адсюль, млынар недзе быў знік, а цяпер вось зноў выплыў. Мележ. [Крылоў:] — Прагналі цара — добра. Але гэта паўсправы. Наша рэвалюцыя яшчэ наперадзе. Ёй Касоўскі не ўзрадуецца, бо мы турнём і радзянак, і мілюковых, і паскевічаў, і ўсіх крывасмокаў, а разам з імі і халуёў іх — касоўскіх. Шамякін. // Звольніць з пасады. — Калі верыць розным чуткам, то цябе, Мікалай, даўно трэба было турнуць з твае работы і аддаць пад суд за розныя вымаганні і пагрозы, — спакойна адказаў дзед Піліп. Ваданосаў. [Ганна:] [Старшыня] спачатку разгубіўся, а пасля так турнуў мяне з брыгадзірства, што і сёння апамятацца не магу. Губарэвіч.

2. Піхнуць, штурхнуць каго‑н. Тады, нават не заўважыў я, хто, — вырвалі ў мяне туза з рук, зграблі мяне ў ахапак ды як турнулі з гарышча па драбіне далоў, ледзьве я галаву не скруціў. Дубоўка. Купрыян хацеў ушчарэпіцца бацюшку ў валасы, але быў да таго п’яны, што жонка як турнула рукою, то ён задраў ногі тройчы і перакуліўся. Чарот. / у перан. ужыв. Патрашчыць ён [агонь] там, патрашчыць, набіраючыся сілы ды ад злосці пыхкаючы дымам, а тады як турне гэты дым у неба і сам за ім. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)