1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах, або як зброя ў кулачнай бойцы. Ён [Рагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім захаванай у руцэ свінчаткай моцна выцяў Галембу ў скронь.Асіпенка.
2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.
3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Звіць, зрабіць сабе гняздо дзе‑н., у чым‑н. (пра птушак). //Разм. Зручна размясціцца, асталявацца дзе‑н., звычайна на невялікай прасторы. Угняздзіцца на печы.
2.перан.Моцна ўкараніцца дзе‑н., у чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). Сярод найбольш правых цвёрда ўгняздзілася думка: — А Загорскага сынок... Чулі? .. Якабі-інец.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; пр. угрызся, ‑лася; зак.
Грызучы што‑н., моцна ўчапіцца зубамі. [Халуста] угрызся гнілымі, але драпежнымі зубамі ў мяса, доўга жаваў яго без хлеба.Чарнышэвіч.//перан.Разм. Глыбока ўесціся, упіцца ў што‑н. Угрызлася піла ў дрэва. □ [Барыс:] — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Заціхнуць, быць бязлюдным; быць у стане спакою, нерухомасці.
Горад спіць.
Цёмнае возера спіць.
Вецер спіць.
3.перан. Быць пасіўным; бяздзейнічаць.
Трэба было не спаць, а рашуча дзейнічаць.
4.з кім. Знаходзіцца ў палавой сувязі з кім-н. (разм.).
С. з чужой жонкай — грэх.
◊
Спаць вечным сном — пра памёршага.
Спаць мёртвым сном — моцна спаць.
|| наз.спаннё, -я́, н. (да 1 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шы́я, -і, мн. -і, шый, ж.
Частка цела, якая злучае галаву з тулавам.
Доўгая ш.
◊
Даць па шыікаму-н. — выгнаць, зняць з працы каго-н.
Намыліць шыюкаму-н. — моцна аблаяць, строга спагнаць.
На шыі вісець (або сядзець)у каго-н. — быць цяжарам, клопатам для каго-н.
На шыю вешаццакаму-н. — пра жанчыну: назойліва дабівацца ўвагі.
Скруціць або зламаць шыюна чым-н. — пацярпець няўдачу, загінуць.
|| памянш.шы́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, шы́ек, ж.
|| прым.шы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БІЯЛАГІ́ЧНА АКТЫ́ЎНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,
прыродныя і сінт. рэчывы, пад уздзеяннем якіх працякаюць і рэгулююцца розныя працэсы ў жывых арганізмах (хім. рэгулятары біял. працэсаў). Разнастайныя па сваёй прыродзе, функцыях, характары дзеяння, месцы ўтварэння і інш. Сістэматычнае вывучэнне біялагічна актыўных рэчываў пачалося ў канцы 19 ст. Узнікла некалькі раздзелаў біялогіі і медыцыны, што займаюцца іх пошукам, вывучэннем механізмаў дзеяння і магчымасцяў практычнага выкарыстання. Да прыродных біялагічна актыўных рэчываў належаць гармоны, вітаміны, ферменты, біястымулятары, інш.хім. злучэнні, вылучаныя з прыродных крыніц з мэтай увядзення ў арганізм чалавека, жывёлы, расліны ці мікроба для рэгулявання ходу нармальных ці паталагічных працэсаў (лек. прэпараты, напр., антыбіётыкі, алкалоіды, некаторыя фенолы). Сярод штучных біялагічна актыўных рэчываў многія сінт. злучэнні, прэпараты якіх выкарыстоўваюцца ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве, эксперым. біялогіі і медыцыне (штучныя рэгулятары росту, фунгіцыды, гербіцыды, мутагены і інш.). У шэрагу выпадкаў яны дзейнічаюць больш моцна і выбіральна, чым прыродныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Грыўда, за 30 км на ПдУ ад г. Івацэвічы. У межах гідралагічнага заказніка Выганашчанскі. Пл. 9,47 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 3,3 км, найб.глыб. 8 м, даўж. берагавой лініі 14,4 км. Пл. вадазбору 79,2 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, злёгку выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 2 м, затарфаваныя і забалочаныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, параслі хмызняком. На ПдЗ, З і ПнЗ пясчаны вал выш. да 4 м. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчана-глеістае. Моцна зарастае чаротам, трыснягом, рагозам і інш. Мінералізацыя вады да 160 г/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае, праточнае, упадаюць 2 канавы, выцякае канал Дзевяты (прыток Галоўнага канала, бас. Ясельды). Месца гнездавання і адпачынку ў час асенне-веснавых пералётаў вадаплаўных птушак. На паўн.-ўсх. беразе археал. Помнік — мезалітычная стаянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЖАЎ-ВЕЛЬКАПО́ЛЬСКІ (Gorzów Wielkopolski),
горад на З Польшчы, на р. Варта. Цэнтр Гожаўскага ваяв. Каля 150 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (пад’ёмныя краны, дэталі трактароў), хім. (вытв-сцьсінт. валокнаў і інш.), тэкст. (пераважна шаўковая), харч., дрэваапр., ільняная. Тэатр, музей. Арх. помнікі: гатычны сабор (14—15 ст.), фрагменты гар. муроў (14 ст.) з вежамі, неакласіцыстычны арсенал (18—19 ст.).
Засн. ў 1257 пад назвай Ландсберг магдэбургскім маркграфам Янам I як умацаванне для аховы пераправы цераз р. Варта. Зручнае геагр. становішча (на дарозе з Сілезіі ў Зах. Памор’е) спрыяла росту яго ролі ў гандлі з Польшчай. Росквіт Гожава-Велькапольскага прыпадае на 14—15 ст. У 16 ст. горад прыйшоў у заняпад, які паглыбіўся ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48. У 18 ст. цэнтр суконнай вытв-сці і гандлю воўнай. У час 2-й сусв. вайны моцна разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы: вікторыя амазонская, або каралеўская (Victoria amazonica, або Victoria regia), расце ў затоках р. Амазонка і яе прытокаў, вікторыя Круса (Victoria cruziana) — у басейне р. Парана.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючымі на паверхні вады вял. лісцем дыям. да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыям. 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну. Дэкар., прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у бат. садах, аранжарэях пры т-рах вады 25—30 °C).