МО́ЖЫ ((Morzy) Юзаф) (н. 10.8.1921, в. Лопуш Падляскага ваяв., Польшча),

польскі гісторык. Д гіст. н. (1962). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). Да 1991 працаваў ва Ун-це імя А.​Міцкевіча ў Познані, дацэнт (1968). Вывучае гісторыю ВКЛ і Расіі. Аўтар манаграфіі «Дэмаграфічны крызіс у Літве і Беларусі ў II палове XVII ст.» (1965; бел. пераклад фрагментаў у час. «Спадчына», 1992, №5), дзе на падставе шматлікіх крыніц зроблена выснова пра значнае (да 50%) скарачэнне насельніцтва ВКЛ у час войнаў 1648—67.

т. 10, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯЛА́НЫН (Уладзімір Дзмітрыевіч) (н. 20.12.1937, хутар Міхайлаўскі Варонежскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д мед. н., праф. (1980). Скончыў Варонежскі мед. ін-т (1961). З 1986 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, транспланталогіі, отахірургіі, ЛОР-анкалогіі.

Тв.:

Лечение хронических воспалительных заболеваний лобных пазух путем хирургической облитерации их полости формалинизированными хрящевыми и костными гомотрансплантантами (разам з А.​М.​Несцярэнкам) // Вестн. оториноларингологии. 1976. № 1;

Пластика лобно-орбитальной области после удаления больших остеом лобных пазух // Там жа. № 3.

т. 11, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯТЛЮ́К (Ганна Антонаўна) (н. 14.10.1936, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1989), праф. (1990). Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1959), працуе ў ім (цяпер лінгвістычны ун-т). Даследуе фанетыку англ. мовы, узаемадзеянне моў на гукавым узроўні ва ўмовах білінгвізму. Аўтар прац «Прасодыя беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя» (1982), «Узаемадзеянне прасадычных сістэм у маўленні білінгва» (1986), сааўтар кніг «Тэарэтычная фанетыка англійскай мовы» (1980 з Л.​У.​Барысавай), «Прасадычная інтэрферэнцыя ў іншамоўным маўленні» (1985) і інш.

І.​К.​Германовіч.

т. 11, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯТЛЮ́К (Мікалай Фёдаравіч) (н. 26.11.1932, в. Слабада Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1957). У 1959—97 у БПА (у 1985—94 заг. кафедры). Навук. працы па тармазных сістэмах аўтамабіляў і інш. мабільных машын, па аўтаматызацыі аўтамабіляў і трактароў.

Тв.:

Динамика пневматических и гидравлических приводов автомобилей. М., 1980 (разам з В.​П.​Аўтушкам);

Автоматика и автоматизация производственных процессов. Мн., 1985 (у сааўт.).

т. 11, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУ́МАВА (Галіна Васілеўна) (н. 20.11.1932, Масква),

бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі цвёрдага паліва. Д тэхн. н. (1987). Скончыла БПІ (1955). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН (у 1975—95 заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі арган. кампанентаў торфу, бурага вугалю, сапрапеляў і расл. адходаў, распрацоўцы тэхналогій атрымання з іх біялагічна актыўных прэпаратаў для раслінаводства, кармавых дабавак для жывёлагадоўлі.

Тв.:

Торф в биотехнологии. Мн., 1987;

Гуминовые вещества в биосфере. М., 1993 (у сааўт.).

т. 11, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКІ́ЦІН (Юрый Іосіфавіч) (н. 18.10.1930, в. Саляні Заходнядзвінскага р-на Цвярской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д біял. н. (1976), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1957), працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання і абмене рэчываў у с.-г. жывёл.

Тв.:

Да пытання фізіялогіі сакраторна-ферментатыўнай функцыі тонкага кішэчніка ў свіней // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1964. №3;

Влияние щитовидной железы на некоторые показатели обмена веществ у свиней // Пищеварение и обмен веществ у свиней. М., 1971.

т. 11, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІК (Арцём Іванавіч) (31.10.1897, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 19.8.1984),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д вет. н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1926). У 1934—77 у БСГА (да 1973 заг. кафедры, адначасова ў 1951—56 прарэктар). Навук. працы па марфалогіі і біяхім. саставу крыві, уплыве інсуліну на рост і прадукцыйнасць с.-г. жывёл.

Тв.:

Биологические особенности белорусских черно-пестрых свиней // Некоторые вопросы развития животноводства. Мн., 1963.

т. 11, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІКАЎ (Пётр Лявонцьевіч) (12.8.1932, в. Гаршкова Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 9.11.1998),

бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д мед. н. (1978), праф. (1980). Засл. работнік аховы здароўя Беларусі (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958). З 1967 працаваў у ім (з 1982 заг. кафедры). Навук. працы па метадах патагенет. лячэння менінгакокавай інфекцыі, прынцыпах карэкцыі гамеастазу ў хворых менінгітам.

Тв.:

Интенсивная терапия тяжелых форм менингококковой инфекции // Здравоохранение Белоруссии. 1978. № 7;

ВИЧ-инфекция: (клиника, диагностика и современные принципы лечения). Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 11, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́СІПАЎ (Сяргей Мікалаевіч) (н. 7.5.1932, г. Харкаў, Украіна),

бел. вучоны ў галіне газа- і тэрмадынамікі. Д тэхн. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Данецкі індустрыяльны ін-т (1955). З 1980 у БПА (у 1985—96 заг. кафедры). Навук. працы па руднічнай аэралогіі, фізіцы горных парод, выбухапажарабяспецы, цепла- і масаабмене, вентыляцыі жылых і прамысл. будынкаў.

Тв.:

Метановыделение при разработке пологих угольных пластов. М., 1964;

Борьба со взрывами газа в горных выработках. М., 1972;

Взрывчатые свойства и нейтрализация парогазо-пылевых смесей. Киев, 1977.

т. 11, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДПА́ЛАЎ (Уладзіслаў Паўлавіч) (н. 9.8.1958, в. Імяніны Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д мед. н. (1996). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1975). З 1984 у Віцебскім мед. ун-це (з 1997 прарэктар, з 1999 адначасова заг. кафедры). Навук. працы па сардэчна-сасудзістых захворваннях насельніцтва розных рэгіёнаў Беларусі, у т. л. якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, радыеахоўных сродках, лекавых зборах.

Тв.:

Развитие дизадаптационного синдрома у населения, проживающего на загрязненных радионуклидами территориях // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 5.

т. 11, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)