1.каго (што) з чаго і без дап. Стварыўшы невыносныя ўмовы, не даць жыць каму-н. дзе-н.
Зжылі злоснікі добрага чалавека.
З. са свету (змучыць чым-н.).
2.што. Пазбавіцца ад чаго-н., выкараніць у сабе што-н.
З. недахопы.
3. Пражыць (жыццё, многа гадоў і пад.).
Чалавек жыццё зжыў, а розуму не набраўся.
|| незак.зжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.
Стаяць на якары.
Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара.
Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).
2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).
3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).
|| прым.я́карны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Агасфе́р
(п.-лац. Ahasverus = імя легендарнага сярэдневяковага персанажа — «вечнага жыда», які не дазволіў адпачыць Ісусу Хрысту ў час яго пакутніцкага шляху на Галгофу і за гэта быў асуджаны на вечнае блуканне па свеце)
перан. чалавек, які вандруе ўсё жыццё, не знаходзячы сабе прыстанку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адтрэ́сцісов.
1. (отделить, встряхивая) оттряхну́ть, оттрясти́;
а. гразь з паліто́ — оттряхну́ть (оттрясти́) грязь с пальто́;
2. (повредить тряской) оттрясти́;
а. сабе́ ўсё нутро́ на калёсах — оттрясти́ себе́ все вну́тренности на теле́ге
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
таи́тьнесов.
1.(держать в тайне, скрывать) таі́ць, скрыва́ць, уто́йваць;
2.(заключать в себе) таі́ць, хава́ць;
◊
не́чего греха́ таи́ть няма́ чаго́ грахі́ таі́ць;
таи́ть в себе́ таі́ць (хава́ць) у сабе́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
get over
а) ачуня́ць (ад хваро́бы)
б) перасі́ліць, перамагчы́ ў сабе́(страх, непако́й)
в) ско́нчыць, расквіта́цца
Let’s get this over once and for all — Ско́нчым з гэ́тым раз назаўсёды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
самаўпэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.
Занадта ўпэўнены ў сабе, сваіх сілах, магчымасцях. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, і яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай і грубаватай жанчыне.Шамякін.— Нашто ж табе [Тоўхарту] трэба было нанава раджацца? — недаверліва сказаў Гальвас, бачачы ў ласкавасці свайго друга жорсткую ўладарнасць самаўпэўненага гаспадара.Чорны.// Які выражае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Самаўпэўненая ўсмешка. □ [Прыбытак] павітаўся з мужчынамі за руку, і нельга было не адзначыць, што ў яго заўсёды самаўпэўненай і ганарлівай постаці сёння нечага не хапала.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)