1. Які мае адносіны да філасофіі (у 1 знач.). Вялікі рускі рэвалюцыйны дэмакрат В. Р. Бялінскі з’яўляецца класікам нашай матэрыялістычнай філасофскай думкі 40‑х гадоў мінулага стагоддзя.«Беларусь».У.. [апавяданнях] адчуваецца імкненне маладога пісьменніка [Чорнага] ставіць значныя грамадскія і філасофскія пытанні.Луфераў.
2.Кніжн. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя. Філасофскі раман. □ У творах Ф. Багушэвіча асветлены грамадска-палітычныя пытанні, якія маюць вялікі філасофскі змест.Лушчыцкі.
3.Разм. Тэарэтычны, абстрактны, глыбакадумны. Размысловіч — непаваротлівы, павольны ў гутарцы, схільны да філасофскай развагі.Дамашэвіч.Размаўляючы,.. [Сяргей і Наталля Пятроўна] міжвольна і непрыкметна пераходзілі ад адной тэмы на другую, ад абмеркавання простай і яснай жыццёвай падзеі да абстрактных філасофскіх разважанняў, часам даволі туманных.Шамякін.
4.Разм. Уласцівы філосафу (у 2 знач.), чалавеку, які разумна, спакойна разважае аб чым‑н.
•••
Філасофскі каменьгл. камень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прасця́г ’свабодны, вялікі прастор’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад прасцяга́ць ’прасціраць, распаўсюджваць’ (Стан.); да цягці (гл.) або да сцяг ’група прадметаў, размешчаных у рад’: сцяг гаравы ’горны хрыбет’ (гл.). Тады першаснае значэнне ’перспектыва’. Укр.простягти́ ’прасцерці, распаўсюдзіць’ разглядаецца як вынік кантамінацыі протягти́ і розтягти́ (ЕСУМ, 4, 607).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скрабакі, скрабаке́ ‘атопкі ад старых ботаў’ (Шат.), скрабні́, скрэ́батні ‘чаравікі’ (Касп.), скрабаты́ ‘дрэнныя боты’ (Варл.). Рус.тамб.скре́бни ‘дрэнныя боты’, ярасл. ‘вялікі, няўклюдны абутак’, кастр.скре́шни ‘атопкі ад ботаў, ад якіх адрэзаны халявы’. Да скробаць (гл. наступнае слова; параўн. асабліва значэнне ў Насовіча: ‘рабіць непрыемнае шарканне ботамі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Felicitatem ingentem animus ingens decet
Вялікаму духам пасуе вялікае шчасце.
Великому духом подобает большое счастье.
бел.Вялікі карабель плавае ў глыбокіх водах.
рус. Большому кораблю большое плавание. На великое дело ‒ великое слово.
фр. A grand cheval grand gué (Большому коню большая переправа).
англ. A great ship asks deep waters (Большому кораблю нужна глубокая вода).
нем. Ein großes Schiff braucht großes Fahrwasser (Большому кораблю нужен большой фарватер).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
грандыёзны
(іт. grandioso, ад лац. grandis = вялікі, важны)
1) велізарны, велічны (напр. г. палац, г-ае відовішча);
2) незвычайны па сваіх маштабах, размаху (напр. г-ае будаўніцтва, г-ыя задумы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
conspicuous[kənˈspɪkjuəs]adj. прыкме́тны, кі́дкі, які́ кідаецца ў во́чы;
a conspicuous failureя́ўны права́л, я́ўная няўда́ча;
a conspicu ous success ве́льмі вялі́кі по́спех;
make oneself conspicuous звярта́ць на сябе́ ўва́гу
♦
be conspicuous by one’s absence вызнача́цца сваёй адсу́тнасцю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мерыдыя́н
(лац. meridianus = паўднёвы)
уяўная лінія на паверхні зямнога шара, якая злучае абодва полюсы і ўсе пункты якой маюць аднолькавую даўгату;
нябесны м. — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і полюсы свету.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАСА́ДЗЕ (Акакій Аляксеевіч) (6.8.1899, г. Кутаісі — 23.3.1978),
грузінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1936). Праф. Тбіліскага тэатр. ін-та (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1917. З 1920 у Груз. т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі; у 1935—55 гал. рэжысёр). З 1958 гал. рэжысёр Груз.т-ра імя Л.Месхішвілі (Кутаісі). З 1969 акцёр груз.т-ра ў г. Руставі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў і пастановак: Ахма («Анзор» С.Шаншыяшвілі), Пэпія («Апавяданне жабрака» І.Чаўчавадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шуйскі («Вялікі гасудар» У.Салаўёва; і рэж.), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; і рэж.). З 1924 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1951; Дзярж. прэмія Грузіі імя Руставелі 1975 (усе за тэатр. работы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́СУМЫ (Didelphidae),
сямейства млекакормячых атр. сумчатых. 12 родаў, 84 віды. Пашыраны ў Амерыцы і на М. Антыльскіх а-вах. Самая стараж. група сумчатых. У Паўн. Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну. Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4 тыс.м, зрэдку паўводныя — вадзяны апосум. Звычайныя апосумы — лабараторныя жывёлы. Паўночны апосум акліматызаваны ў Каліфорніі.
Даўж. цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнутая і завостраная. Канечнасці ўкарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вял. памераў, проціпастаўлены іншым. Ёсць сумка. Саскоў ад 5 да 27. За год 1—3 прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцянят. Усёедныя. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРЫ́БІЦА (Stenodus leucichthys leucichthys),
прахадная рыба сям. сіговых; падвід нельмы. Эндэмік Каспійскага м., куды зайшла ў ледавіковы час з Ледавітага ак. Трымаецца ў халодных слаях вады.
Даўж. да 1,2 м, маса да 20 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Цела серабрыстае, без плям, луска буйная, рот вялікі, зубы на сківіцах адсутнічаюць. Палавая спеласць на 5—7-м годзе жыцця. На нераст ідзе ў рэкі Волгу і Урал. Да зарэгулявання Волгі гал. месцам нерасту была р. Уфа (300 км ад мора). Існуюць яравая і азімая формы. Нерастуе ў вер.—лют. 1—2 разы ў жыцці (праз 2—3 гады). Драпежнік, у час міграцый не корміцца. Каштоўная рыба; у сувязі з зарэгуляваннем Волгі прамысл. значэнне невялікае; разводзяць штучна.