расійскі і бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла маскоўскія кансерваторыю (1931), выяўл.-паліт.ун-т (1936), ун-т (1958). У 1938 мастак «Галоўшкла», у 1940—41 кіраўнік эксперым.маст. лабараторыі Дзярж. ін-та шкла. У 1941—52 выкладала ў Маскоўскім ін-це прыкладнога і дэкар. мастацтва. З 1956 гал. мастак шклозавода «Нёман» у г.п. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл., у 1959—61 — Барысаўскага шклозавода. Працавала ў галіне маст.шкла. Сярод твораў: прыборы для кваса (1957), пітны, для моцных напіткаў (абодва 1958), для віна (1959), блюды, вазы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лампіён
(фр. lampion)
ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАТА́ЕЎСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў Беларусі ў 1799—1900 у в. Батаева Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Вырабляла аконнае шкло і шкляны посуд. У 1900 працавалі 53 чал., выраблена 15 тыс. скрынак аконнага шкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЛАВЫ ВА́РЫ (Karlovy Vary),
горад на З Чэхіі. Засн. Карлам IV. У мінулым вядомы як Карлсбад. 56 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Вытв-сцьмаст.шкла і фарфоравых вырабаў, з пач. 18 ст. — натуральнай карлаварскай солі з тэрмальных вуглякіслых мінер водных крыніц. Міжнар. кінафестывалі (з 1950). Турызм. Музеі фарфору, шкла і інш.; маст. галерэя. Арх. помнікі: замкавая вежа (1605), касцёлы св. Андрэя (16 ст.), св. Марыі Магдаліны (1733—37), св. Лукаша (19 ст.). Бальнеалагічны курорт, вядомы з 16 ст. Славуты крыніцамі гарачых тэрмальных вод (42—73 °C) з мінералізацыяй да 7 г/л і карлаварскай (карлсбадскай) соллю, што выкарыстоўваюць для лячэння хвароб органаў стрававання, пры дыябеце, атлусценні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шкляны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шкла. Шкляная маса. □ Багаты скарб Прынёс мой друг — шкляных асколкаў многа.Калачынскі.//Разм. Які мае адносіны да вытворчасці шкла. Бацька Мірона працаваў у млыне, а Віктара — на шкляной гуце.Маўр.
2. Выраблены, зроблены са шкла. Шкляны посуд. □ [Жанчына] нерашуча глядзела на Пракаповіча, стоячы са шкляным слоікам у руках, напалову насыпаным маннымі крупамі.Радкевіч.// Пакрыты шклом, зашклёны; з устаўленым шклом. Над адным з карпусоў, што быў пад шкляным дахам, заўсёды ўвечары палыхалі блакітныя бліскавіцы.Сабаленка.Настаўніца падышла да шафы са шклянымі дзверцамі, выбрала дзве кніжкі і дала Ігнасю.Мурашка.
3.перан. Які сваімі рысамі, якасцямі падобны на шкло; такі, як у шкла. Пад вартай ноч: нібы ў дазоры, Над ёй, над возерам шкляным Стаяць касмічным роем зоры, Мігцяць, адсвечваюцца ў ім.Ляпёшкін.// Нерухомы, застылы; халодны (пра вочы, погляд). Бацька, не міргаючы, шклянымі вачыма пазіраў на .. [Улю], і з рукі ў яго міма паперкі сыпаўся на снег самасад.Паўлаў.Суседка па сутарэнню, на якую паказвала Рая, пазірала з кутка застылымі шклянымі вачыма.Мехаў.
•••
Бачыцца (пабачыцца) са шкляным богамгл. бачыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́ба
(польск. szyba, ад с.-в.-ням. schïbe)
кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
маза́іка, ‑і, ДМ ‑заіцы, ж.
1. Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго. Высокія брамы [палаца] багата ўпрыгожаны мазаікай.В. Вольскі.//зб. Кавалачкі мармуру, дрэва, шкла і пад., якімі выкладваюць такія ўзоры. //перан. Пра сумесь разнародных элементаў. Уважлівыя адносіны да кожнага факта дазволілі даследчыку стварыць надзвычай багатую мазаіку культурнага і літаратурнага жыцця.«Полымя».
2. Майстэрства рабіць такія рысункі, узоры. Майстар мазаікі.
3. Вірусная хвароба раслін, якая характарызуецца з’яўленнем стракатых плям на лістах, пладах.
[Фр. mosáïque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Самаробнае асвятляльнае прыстасаванне на газе; лямпа без шкла. Яшчэ нядаўна ў вокнах местачковых хат мільгацелі цьмяныя аганькі капцілак, камінк[а]ў, а школа зыркала электрычнымі агнямі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1960). У 1967—95 мастак шклозавода «Нёман». Працуе ў галіне маст.шкла. У творчасці выкарыстоўвае прыём гіпербалізацыі форм, аб’ёмаў, асацыятыўную вобразнасць спалучае з дызайнерскімі рашэннямі: дэкар. кампазіцыі «Белавежская пушча» (1969), «Кветкі» (залаты медаль на міжнар. выстаўцы шкла і фарфору 1973 у г.
Ябланец, Чэхія), «Шкляныя метамарфозы» (1973), «Птушкі» (1980), «Акулы» (1983), «Сёння на світанні» (1984), «Венерыны чаравічкі» (1993); камплекты посуду «Мядзведзі» (1967), «Марыя Сцюарт» (1993), дробная пластыка «Пеўні» (1972), «Дэльфіны» (1977); блюда «Дуб» (1974), куфель з партрэтам У.С.Высоцкага (1990) і інш. Аўтар вітражоў-карцін «Пётр I», «Карэта» (абедзве 1973). Іл.гл. таксама да арт.Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЫЦЫ́НСКАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна прамысловасці, якая вырабляе лек. сродкі, мед. інструменты, прыборы, апараты, абсталяванне і інш.мед. вырабы для лекава-прафілакт. устаноў і патрэб насельніцтва. Уключае хіміка-фармацэўтычную прамысловасць, медыцынскай тэхнікі прамысловасць і вытв-сцьмед. вырабаў са шкла, фарфору і пластмас (аб’ядноўвае прадпрыемствы па вырабе аптэчнага посуду, штучных зубоў, зубаўрачэбных і пратэзных матэрыялаў). Найб. развіта М.п. у ЗША, Японіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі.
На Беларусі ў 1998 на долю М.п. прыпадала 0,6 % валавой прадукцыі яе прам-сці, 0,5 % — прамысл.-вытв. персаналу і рабочых і 0,4 % — кошту асн. сродкаў; працавала 66 прадпрыемстваў і вытворчасцей, звязаных з М.п. У вытв-сці мед. вырабаў са шкла, фарфору і пластмас было задзейнічана 11 прадпрыемстваў, найб. шклозавод «Нёман», дзе гэтая вытв-сць існуе як дапаможная.