У Мінску існавалі 3 такія вучылішчы, пераўтвораныя ў 1913 з 4-класных гар. вучылішчаў. Утрымліваліся за кошт казны, платы за навучанне, сродкаў гар. думы і Лібава-Роменскай чыгункі. Выкладаліся: законавучэнне правасл. і каталіцкага веравызнанняў, геаграфія, гісторыя, прыродазнаўства, матэматыка, геаметрыя, графіка, рус., царк.-слав., ням. і франц. мовы, маляванне, чарчэнне, спевы, гімнастыка. У 1913 у іх вучыліся 572 юнакі. 2-е вучылішча закрыта ў 1916, 1-е — у пач. 1917; частка іх выкладчыкаў і выхаванцаў пераведзена ў 3-е вучылішча (закрыта ў 1916).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́рка, ‑і, ДМ арцы; Рмн. арак; ж.
1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёту паміж дзвюма апорамі слупамі, устоямі моста і інш. Ля ўзбярэжжа.. [Нэля] міжвольна павярнулася ў бок чыгункі і ўбачыла сталёвыя аркі моста, што навіслі над ракою.Лупсякоў.
2. Дэкаратыўнае збудаванне ў выглядзе варот, з праездамі, завершанымі скляпеннем. Трыумфальная арка.
[Іт. arco ад лац. arcus — дуга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
DB =
1. Deutsche Bundesbahn – чыгункі Нямеччыны [Германіі]
2. Deutsche Bundesbank Нямецкі федэральны банк
3. Deutsche Bücherei – Нямецкая бібліятэка (знаходзіцца ў Лейпцыгу)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Рыгор Арцёмавіч) (5.12.1885, г. Жлобін — 23.12.1976),
удзельнік рэв. руху, гасп. дзеяч. Вёў рэв. прапаганду сярод салдат, адзін са стваральнікаў рэв.ваен. саюза ў Верхняудзінску (Улан-Удэ). У 1906 і 1907 арыштаваны; на 3 гады зняволены ў Акатуйскую турму, з 1911 у ссылцы ў Якуцку. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на гасп. рабоце ў Гомелі. У грамадз. вайну на Зах. фронце. З 1922 камісар, упаўнаважаны Упраўлення Бел.чыгункі, кіраўнік па забеспячэнні буд-вачыг. магістралі Турксіб. З 1935 у ін-це Транстэхпраект Мін-ва шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (2-е выд. Улан-Удэ, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРАСТАБІЛІЗА́ТАР,
прыстасаванне для стабілізацыі асобных аб’ектаў ці прылад і вызначэння вуглавых адхіленняў. Асн. частка — гіраскоп. Адрозніваюць гідрастабілізатары непасрэдныя, сілавыя, індыкатарныя.
Непасрэдныя гідрастабілізатары дзейнічаюць на аснове стабілізавальных уласцівасцей трохступеннага гіраскопа; выкарыстоўваюцца як гіраскапічныя сістэмы сачэння, для стабілізацыі адчувальных элементаў сістэм кіравання, як стабілізатары суднаў, вагонаў аднарэйкавай чыгункі. Сілавыя гідрастабілізатары — электрамех. прыстасаванні, якія акрамя гіраскопаў маюць спец. рухавікі для пераадольвання ўздзеяння на стабілізуемы аб’ект знешніх узбуральных момантаў; выкарыстоўваюцца на суднах, лятальных апаратах. Індыкатарныя гідрастабілізатары — сістэмы аўтам. рэгулявання: вызначаюць становішча аб’екта і кіруюць сістэмамі сачэння, якія стабілізуюць аб’ект; выкарыстоўваюцца ў інерцыйных навігацыйных сістэмах на суднах і лятальных апаратах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЕ́ВІЦКІ БОЙ 1944.
Адбыўся паміж партыз. брыгадай імя В.Т.Варанянскага (камандзір В.В.Сямёнаў) і ням.-фаш. захопнікамі ў в. Касцяневічы Куранецкага р-на Вілейскай вобл. 31.1.1944 у Вял.Айч. вайну. Гарнізон у в. Касцяневічы (каля 140 гітлераўцаў, узброеных 2 мінамётамі, 10 кулямётамі, аўтаматамі) ахоўваў шашу Мінск—Даўгінава і падыходы да чыгункі Маладзечна—Полацк. 30.1.1944 партыз. атрады ў цяжкіх умовах бездарожжа зрабілі 37-кіламетровы марш з месца дыслакацыі да в. Касцяневічы. У выніку раптоўнасці налёту праціўнік не здолеў аказаць сур’ёзнага супраціўлення і гарнізон быў захоплены, знішчана шмат гітлераўцаў, захоплена зброя, боепрыпасы, абмундзіраванне і запасы харчавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДАЛА́Й, Мандале,
горад у цэнтр. частцы М’янмы. Адм. ц.вобл. Мандалай. Засн. ў 1857. У 1857—85 — сталіца незалежнай М’янмы (Бірмы). Каля 500 тыс.ж. (1997). Важны трансп. вузел (рачны порт на р. Іравадзі, чыгункі, аўтадарогі). Прам-сць: суднабуд., металаапр., баваўняная, харч., аўтазборчая, дрэваапр. і лесапільная. Чыгуначныя і суднарамонтныя прадпрыемствы. Традыц.вытв-сць упрыгожанняў з золата і серабра, шаўковых і ганчарных вырабаў, апрацоўка каштоўных камянёў, разьбярства па дрэве. Цэнтр кінапрамысловасці краіны. Ун-т. Культ. і рэліг.цэнтр.Арх. помнікі 19 ст.: каралеўскі палац (знішчаны ў 1944, адноўлены), цытадэль, кіт. пагады, будыйскія манастыры, раён з класічнай англ.калан. архітэктурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯГРЭ́Й (Віктар Якаўлевіч) (н. 3.7.1948, в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне транспарту. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1971). З 1974 у Бел. ун-це транспарту (з 1997 прарэктар). Навук. працы па прагназаванні трансп. патокаў, узаемадзеянні і комплексным развіцці розных відаў транспарту, бяспецы трансп.сістэм. Пад кіраўніцтвам Н. выкананы даследаванні па ўдасканаленні схем сартавальных станцый і чыг. вузлоў Бел.чыгункі.
Тв.:
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з М.У.Праўдзіным);
Прогнозирование грузовых потоков. М., 1987 (разам з М.Л.Дыканюком, М.У.Праўдзіным).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́г, ‑у, м.
1. Тое, што і заклад. Ён да таго цынічны, гэты Гайдач, што бярэ ў залог срэбныя і залатыя рэчы.Бядуля.Пасля сканчэння следства Танка выпусцілі да суда пад залог 200 злотых.У. Калеснік.
2.перан. Доказ, сведчанне, гарантыя чаго‑н. Залог дружбы. □ У шчырай адданасці Хв. Шынклера тэме чыгункі беларускія літаратары бачылі залог будучых поспехаў пісьменніка.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)