наабапал,

1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «наабапал» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне з абодвух бакоў каго‑, чаго‑н. Ельнік цягнуўся наабапал чыгункі. ▪ Наабапал сцежкі чорнымі пластамі ляжалі скібы тлустай зямлі. Васілёнак. Прыгожа павіваюцца дарожкі ў полі, гэтыя красёнцы людскога клопату і працы, а наабапал іх нахіляецца жыта. Колас.

2. у знач. прысл. З абодвух бакоў. Наабапал старыя могілкі пазарасталі рутаю, чаб[а]ром і мятаю. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)