Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Памоўка ’гаворка (у прымаўцы: Пра воўка памоўка, а воўк і тут)’ (ТСБМ, Янк.), ’пагалоска; прымаўка; заручыны’ (Нас.), ’прымаўка’ (Мат. Гом.), ’пагалоска, паклёп’ (Мал.), помо́ўка ’гаворка, нагавор’ (ТС). Рус.помо́лвка ’чуткі, пагалоска; пагаворка, прымаўка; заручыны’, таксама ў фраз.: О волке помолвка, а волк и тут; укр.помо́вка ’прымаўка, пагаворка; размова, гаворка’. Суфіксальны дэрыват ад памовіць < мовіць < мова (гл.). Памаві́ска ’вымоўе, пагаворка, прымаўка’ (Сцяшк.), лічачы па суфіксацыі, відаць, з польск.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дане́сціся, ‑нясецца; пр. данёсся, ‑неслася; зак.
Пашырыўшыся, наблізіўшыся, зрабіцца чутным (пра гукі, пахі і пад.). Нявідны адчуў нейкую радасць, калі да яго слыху данёсся.. шчэбет дзіцячых галасоў.Колас.Да Злобіча данеслася конскае тупанне, парыпванне драбінак — ехаў абоз.М. Ткачоў.// Зрабіцца вядомым (пра чуткі, весткі і пад.). Да людзей данеслася радасная вестка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагаво́рвацьіпагава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Гаварыць аб чым‑н. час ад часу або з некаторага часу. Тут усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры.Кулакоўскі.Шмат хто з калгаснікаў, у якіх хаты старыя, сталі пагаварваць адносна пабудовы камяніц.Гурскі.// Перадаваць чуткі. У раёне пачалі пагаворваць пра з’яўленне банды.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старарэ́чышча, ‑а, н.
Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту.Карамазаў.Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхвалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
1. і што. Прывесці ў рух паверхню чаго‑н.; выклікаць хвалі. Шторм усхваляваў возера. Вецер усхваляваў жыта.
2.каго. Прывесці ў стан хвалявання, непакою; устрывожыць. Расказ хлопчыка да слёз ўсхваляваў Марыну Мікалаеўну.Кавалёў.Шырокім шляхам прыляцела ў вёску чуткі аб рэвалюцыі. Яна ўсхвалявала людзей.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)