прылада для вымярэння атм. ціску. Найб. пашыраны вадкасныя (пераважна ртутныя) і дэфармацыйныя (гл.Анероід). Самыя дакладныя ртутныя барометры (чашачны, сіфонны і сіфонна-чашачны). На метэаралагічных станцыях карыстаюцца станцыйным чашачным барометрам, па вышыні ртутнага слупа якога вызначаюць атм.ціск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кроў, крыві́; Т кро́ўю і крывёй, ж.
1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў.
Артэрыяльная к.
2.перан. Блізкае кроўнае сваяцтва.
Адной крыві.
3. Пра пароду жывёл.
Бульдог чыстай крыві.
◊
Гарачая кроў — пра тэмпераментнага чалавека.
Кроў за кроў — помсціць забойствам за забойства.
Кроў з малаком — пра чалавека з румяным свежым тварам.
Кроў іграе (кіпіць)у каго — пра багацце жыццёвых сіл, энергіі.
Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) — пра пачуццё жаху, моцнага перапуду.
Льецца (праліваецца) кроў — пра масавае забойства, звычайна ў час вайны.
Плоць ад плоці, кроў ад крыві (кніжн.) — аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.
Псаваць кроўкаму — псаваць настрой, раздражняць.
Сэрца кроўю абліваецца — цяжка каму-н. ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю.
Умыцца кроўю — быць збітым.
|| прым.крывяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
К. ціск (ціск крыві ў сасудах).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КОНТРФО́РС (франц. contrefort ад contre-force процідзейная сіла) у архітэктуры, папярочная сценка, верт. выступ ці рабро для ўмацавання нясучай канструкцыі збудавання (пераважна сцяны). Прымае на сябе ціск бакавога распору ад скляпення, ціск грунту на падпорныя сценкі і г. д. Вядомы ў еўрап. архітэктуры стылю готыкі з 12 ст. (сабор у Рэймсе, Францыя; і інш.). 3 развіццём каркасна-апорнай канструкцыі збудаванняў, пры якой асн. нагрузка ад перакрыццяў перадавалася з дапамогай сістэмы падпружных арак, нервюр, аркбутанаў на калоны і апорныя часткі сцен, узніклі ўмацаваныя К. Гэта давала магчымасць патанчаць ненагружаныя часткі сцен, павялічыць пралёты і праёмы, прастору інтэр’ераў зрабіць больш свабоднай і дынамічнай. У бел. архітэктуры былі пашыраны ў 16—18 ст. Былі ступеньчатыя, трохвугольныя, пастаяннага ці пераменнага сячэння, вонкавыя ці ўнутраныя і г. д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РА,
газападобны стан рэчыва пры т-ры і ціску, ніжэйшых за крытычныя (гл.Крытычны стан). Працэс пераходу кандэнсаванага рэчыва ў П. наз.параўтварэннем.
Паняцці П. і газ амаль эквівалентныя; звычайна да газаў (выключэнне вадзяная П.) адносяць рэчывы пры т-ры, вышэйшай за крытычную тэмпературу. Адрозніваюць П. насычаную, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі з тым жа рэчывам у кандэнсаваным (вадкім або цвёрдым) стане, ненасычаную (перагрэтую), т-ра якой вышэйшая за т-ру насычанай П. пры дадзеным ціску, і перанасычаную, шчыльнасць (ціск) якой вышэйшая за шчыльнасць (ціск) насычанай П. пры такой жа т-ры. Пры нізкім ціску (у разрэджаным стане) і т-ры, значна вышэйшай за т-ру кандэнсацыі, уласцівасці П. блізкія да ўласцівасцей ідэальнага газу. У тэхніцы шырока выкарыстоўваюць вадзяную П. як рабочае цела паравых турбін і машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАУ́ЛЯ ЗАКО́НЫ,
колькасныя залежнасці, якія звязваюць канцэнтрацыю раствору з ціскам насычанай пары растваральніку над растворам ці са зменай т-ры кіпення (замярзання) раствору. Сфармуляваныя Ф.М.Раулем у 1882—88 пры даследаванні ўласцівасцей разбаўленых раствораў.
Паводле аднаго з Р.з. адноснае паніжэнне парцыяльнага ціску пары растваральніку над растворам роўнае малярнай долі растворанага рэчыва (xB) : (pA0 − pA)/pA0 = xB, дзе рА — парцыяльны ціск растваральніку, pA0 — ціск насычанай пары чыстага растваральніку. Растворы, для якіх гэты закон выконваецца пры ўсіх канцэнтрацыях для абодвух кампанентаў, наз. ідэальнымі. Паводле 2 інш. Р.з. павышэнне т-ры кіпення ці паніжэнне т-ры замярзання раствору ў параўнанні з адпаведнымі т-рамі для чыстага растваральніку прама прапарцыянальна канцэнтрацыі растворанага рэчыва (гл.Эбуліяскапія, Крыяскапія). Растворы электралітаў не падпарадкоўваюцца Р.з., што абумоўлена электралітычнай дысацыяцыяй.
фізічная велічыня, якая служыць для характарыстыкі макраскапічнага стану сістэмы. Да П.с. належаць: ціск, тэмпература, аб’ём удзельны, унутраная энергія, энтрапія і інш. П.с. звязаны паміж сабой, таму раўнаважны стан сістэмы можна вызначыць праз абмежаваную колькасць параметраў (гл.Ураўненне стану).
графічнае адлюстраванне залежнасці паміж параметрамі стану фіз.хім. сістэмы (т-ра, ціск) ці паміж імі і некаторымі інш. яе параметрамі (саставам, структурай, канцэнтрацыяй). Звычайна Д.с. паказвае сувязь паміж т-рай, ціскам і саставам сістэмы, калі ў ёй больш чым адзін кампанент. Д.с. аднакампанентнай сістэмы паказвае сувязь паміж ціскам і т-рай.
Д.с. розных сістэм будуюцца на аснове эксперыменту метадамі фізіка-хімічнага аналізу. На Д.с. вады на гарыз. восі адкладваюцца т-ры (у градусах Кельвіна), на вертыкальнай — ціск (у паскалях). У т.зв. трайным пункце (т-ра 273,16 К і ціск 611 Па) сістэма складаецца з лёду, вады і пары, якія знаходзяцца ў раўнавазе. Лініі дыяграмы адлюстроўваюць стан раўнавагі: 1 — лёду з парай, 2 — лёду з вадой, 3 — вады з парай. У т.зв. палях паміж лініямі сістэма складаецца з рэчыва H2O толькі ў адным агрэгатным стане (лёд, вада, пара). З дапамогай Д.с. вызначаюць т-ру плаўлення сплаваў, выбіраюць т-ру гарачай апрацоўкі ціскам, устанаўліваюць рэжымы тэрмічнай апрацоўкі сплаваў, ствараюць сплавы з загадзя зададзенымі ўласцівасцямі і інш.
Літ.:
Захаров А.М. Диаграммы состояния двойных и тройных систем. 3 изд. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пайкіласматы́чны
(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + osmos = ціск)
п-ыя жывёлы — жывёлы, якія маюць такі ж асматычныціск вадкасцей унутранага асяроддзя, як і ў навакольнай вадзе (прасцейшыя, кольчатыя чэрві, малюскі, ігласкурыя); параўн.гомайасматычны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)