украінскі хімік. Акад.АНУкраіны (1925), акад.АНСССР (1930, чл.-кар. 1928). Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1896), дзе і працаваў. З 1904 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та, з 1908 Кіеўскага політэхн. ін-та, у 1913—32 — Горнага і Хіміка-тэхнал. ін-таў у Екацярынаславе (Днепрапятроўску). З 1927 дырэктар створанага па яго ініцыятыве Укр. ін-та фіз. хіміі (цяпер Ін-тфіз. хіміі Нац.АНУкраіны імя П.). Навук. працы па тэрмадынаміцы рэакцый у растворах, тэорыі раўнаважных электродных працэсаў. Распрацаваў асновы электроннай тэорыі гетэрагеннага каталізу. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избр. тр. в области катализа. Киев, 1955;
Электрон в химии;
Избр. тр. Киев, 1956.
Літ.:
Ляликов Ю.С. Человек, который «видел» электроны. Кишинев, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРЫ́ШКІ,
удзельнікі нар.-вызв. руху ў зах. раёнах Украіны (Галіччына, Букавіна, Закарпацце) у 16—1-й пал. 19 ст. Выступалі супраць феад. прыгнёту з боку польск. і ўкр. шляхты, аўстр., венг. і малд. памешчыкаў. Найб. вядомыя выступленні апрышкаў у 1730—40 пад кіраўніцтвам К.Доўбуша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАНА́СЕНКА (Марыя Акімаўна) (н. 16.3.1926, г. Днепрапятроўск),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1964). З 1945 працавала ў розных маст. калектывах Украіны, у 1959—68 салістка Дзярж. ансамбля танца БССР. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках калектыву «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чардаш» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ РАСІ́Я,
афіцыйная назва з 2-й пал. 17 ст.еўрап. часткі Рус. дзяржавы, населенай пераважна рускімі. У царскім тытуле ўжывалася з 16 ст. Як геагр. паняцце ўзнікла ў сувязі з далучэннем да Расіі Левабярэжнай Украіны (Малой Расіі). З 19 ст. часцей выкарыстоўваўся тэрмін Велікаросія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВЕ́РЛА,
найвышэйшая вяршыня Украінскіх Карпат і ўсёй Украіны, у горным масіве Чарнагора, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей. Выш. 2061 м. Мае конусападобную форму. Складзена з пясчанікаў і кангламератаў. Букавыя лясы і субальпійскія лугі. Бываюць снегавыя лавіны, каменяпады. У складзе Карпацкага запаведніка. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НЬ, Валынская зямля,
гістарычная вобласць у бас.паўд. прытокаў Прыпяці і вярхоўях Зах. Буга (цяпер тэр. Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, паўн.ч. Цярнопальскай і Хмяльніцкай абл.Украіны, усх.ч. Бельска-Падляскага, Хэлмскага і Замойскага ваяв. Польшчы).
У 6—10 ст. на Валыні жылі дулебы, бужане, валыняне. У канцы 10 ст. ўключана ў склад Кіеўскай Русі, у 988 кіеўскі вял.кн. Уладзімір Святаславіч пасадзіў на княжанне ў Валыні свайго сына Усевалада. У час яго княжання заснаваны г. Уладзімір, які ў 12 ст. стаў цэнтрам Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199, з далучэннем да яго Галіцкага княства, утварылася Галіцка-Валынскае княства. З сярэдзіны 12 ст. пад уладай валынскіх князёў знаходзілася і Берасцейская зямля. У 1240 Валынь спустошана манголамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Пасля 1340-х г. у ВКЛ. У сярэдзіне 14 ст. за Валынь і Галіччыну змагаліся ВКЛ, Польшча і Венгрыя. У 1349 Польшча захапіла Галіцкія землі, у 1377 — Зах. Валынь з гарадамі Холм і Белз. У складзе ВКЛ статус Валыні вызначаўся ўстаўнымі граматамі (каля 1427, у 1501, 1509. 1547). Паводле Люблінскай уніі 1569 Валынь далучана да Польшчы, утворана Валынскае ваяводства. У выніку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай Валынь далучана да Рас. імперыі. З 1918 усх. Валынь ў складзе Украіны. У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921зах. Валынь перададзена Польшчы. З 1939 у складзе Украіны (акрамя зах. ускраін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МСКІ (Агафангел Яфімавіч) (15.1.1871, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 25.1.1942),
украінскі ўсходазнавец, славіст, пісьменнік. Па паходжанні беларус. Акад.АНУкраіны (1919). Засл. дз. нав.Украіны (1940). Скончыў Лазараўскі ін-т усходніх моў у Маскве (1892) і Маск. ун-т (1896). У 1898—1918 выкладчык (з 1900 праф.) Лазараўскага ін-та ўсходніх моў, з 1918 праф. Кіеўскага ун-та. Адзін з арганізатараў АНУкраіны, з 1918 у ёй працаваў (да 1928 сакратар). У 1921—29 дырэктар Ін-та ўкр.навук. мовы. Навук. працы па гісторыі, л-ры, мовах арабаў, персаў, туркаў і інш. народаў Б. і Сярэдняга Усходу, па гісторыі мусульманства. Даследаваў усх.-слав. мовы, фальклор: «Украінская граматыка» (ч. 1—2, 1907—08), «Пра «быліны». Рускія быліны старога і новага запісаў», «Да этнаграфіі т.зв. Новарасіі» (абедзве 1928). У працах «Філалогія і палодзінская гіпотэза» (1904), «Старажытнакіеўскі говар» (1906), «Пра антрапалагічны склад усходніх славян» (1928) закранаў пытанні паходжання бел. этнасу, яго мовы. Беларусазнаўчы матэрыял — у яго даследаванні «Да этнаграфіі Палесся» (1928). Аўтар зб-каў вершаў «Пальмавыя галіны» (кн. 1—3, 1901—22), прозы «Аповесці і эскізы з украінскага жыцця» (1895), «Бейруцкія апавяданні» (1906) і інш. твораў. Перакладаў з араб., тур., перс., англ., франц., ням. і інш. моў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Багдановіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ШКА (Андрэй Самойлавіч) (15.11. 1912, г. Абухаў Кіеўскай вобл. — 17.2.1970),
украінскі паэт. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1932). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў паэзіі «Радзіма» (1936), «Лірыка» (1938), «Жаваранкі» (1940), «Да бою ўставайце!» (1941), «За сінім морам» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Далёкія арбіты» (1962, Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1964), «Дарога пад яварамі» (1964, Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1964, Дзярж. прэмія СССР 1969), «Жнівень маёй душы» (1970) і інш., адметных тэматычным багаццем, глыбокім лірызмам, эмацыянальнасцю, патрыятычным гучаннем і філас. насычанасцю. Гісторыі Украіны прысвяціў паэмы «Ярына» (1938), «Кармалюк» (1940), «Дума пра казака Данілу» (1941), «Праметэй» (1946, Дзярж. прэмія СССР 1947), «Тарас Шаўчэнка» (1961). Выступаў як літ. крытык (кн. «Думкі пра паэзію», 1959; «Слова пра паэта», 1960). Прапагандаваў бел. л-ру і культуру. Пераклаў на ўкр. мову кн. выбраных твораў Я.Купалы (зб. «Лірыка», 1967), асобныя творы П.Броўкі, А.Вялюгіна, А.Куляшова, П.Панчанкі, А.Русака, М.Танка. На бел. мову яго творы пераклалі Куляшоў (зб. «Запаветная крыніца», 1962), А.Астрэйка, М.Аўрамчык, А.Бачыла, Г.Бураўкін, Вялюгін, А.Грачанікаў, Л.Дайнека, С.Дзяргай, Х.Жычка, А.Звонак, М.Калачынскі, М.Машара, Р.Няхай, П.Прыходзька, М.Хведаровіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ка́балка ’вяроўка’ (КСТ, у слоўніку адсутнічае, вузкі цяслярскі тэрмін). Укр.дыял.кабалка, кабелка ’тонкая прасмоленая вяровачка, якая ўжываецца пры пакрыцці дахаў чаротам’, рус.ка(о)белки ’надвязкі на паплаўкі і грузіла невада’, каболка ’пяньковая ніць для віцця вяровак (марскі тэрмін)’. Фанетыка ўкр. і рус. слоў не супярэчыць этымалогіі Мёлена (гл. Фасмер, 2, 151), які сцвярджае, што рус.каболка ’кабельная ніць’ паходзіць ад гал.kabelgaren ’тс’, як рус.шкимушка ’канат у двайную ніць’ < гал.schiemansgaren. Вандроўны тэрмін; тураў.кабалка, як паказвае значэнне, з украінскай мовы, аднак шлях пранікнення няясны, паколькі яно зафіксавана толькі на поўдні Украіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГА́ЦІКАЎ (Юрый Іосіфавіч) (н. 28.2.1932, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна),
украінскі эстрадны спявак. Нар.арт.Украіны (1973), нар.арт.СССР (1985). Скончыў Харкаўскае муз. вучылішча (1959). З 1964 саліст Варашылаўградскай, з 1974 — Крымскай філармоній. Лаўрэат міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (1969, Балгарыя). Прэмія Ленінскага камсамола 1983.