1. Зрабіць вядомым тое, што раней было сакрэтным. [Наведванне хлопцамі вёскі Рог] было небяспечна, тамушто магло хутка рассакрэціць прыпынак падпольнага абкома.Казлоў.
2.Разм. Выключыць з саставу асоб, дапушчаных да сакрэтнай работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іро́нія
(лац. ironia, ад гр. eironeia = прытворства)
1) тонкая, скрытая насмешка;
2) літ. стылістычны зварот, фраза, у якіх прытворна з мэтай насмешкі сцвярджаецца супрацьлеглае таму, што думаюць аб асобе або прадмеце.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАРМАНО́ІДЫ, парагармоны,
разнастайныя паводле хім. структуры біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на абмен рэчываў і інш.фізіял. працэсы ў арганізме. У адрозненне ад гармонаў утвараюцца звычайна не ў залозах унутр. сакрэцыі, а ў інш. тканках і органах. Біял. ўздзеянне гарманоідаў кароткачасовае, тамушто яны разбураюцца або звязваюцца тканкавымі бялкамі. Да гарманоідаў адносяць ацэтылхалін, некат. папярэднікі і прадукты пераўтварэння адрэналіну, тканкавыя гармоны, або гістагармоны (гастарын, гепарын, секрэцін і інш.), гістамін, сератанін і некат. інш. біягенныя аміны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛГЕБРАІ́ЧНЫ ЛІК,
корань мнагаскладу
з рацыянальнымі каэфіцыентамі an, з якіх не ўсе роўныя 0; у агульным выпадку можа быць камплексным лікам. Г.Кантар (1872) паказаў, што мноства ўсіх алгебраічных лікаў злічонае і таму існуюць неалг. лікі (гл.Трансцэндэнтны лік), напр., , π і інш. Мноства ўсіх алгебраічных лікаў — алгебраічна замкнёнае поле (напр., адвольны корань мнагаскладу з алг. каэфіцыентамі таксама алгебраічны лік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МО́ЛОТ»,
газета, орган Магілёўскага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася з канца мая 1917 да пач.студз. 1918 у Магілёве на рус. мове. Мела эсэра-меншавіцкі кірунак, тамушто большасць дэпутацкіх месцаў у Савеце належала прадстаўнікам гэтых партый. Публікавала матэрыялы з пасяджэнняў Савета, афіц. дакументы, хроніку мясц. жыцця. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 трапіла пад уплыў бальшавікоў і левых эсэраў. З 10.1.1918 выдавалася пад назвай «Известия Могилевского Совета рабочих и солдатских депутатов».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЮСЫ ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ,
пункт перасячэння восі вярчэння Зямлі з зямной паверхняй. Адрозніваюць Паўночны полюс і Паўднёвы полюс. У полюсах зыходзяцца ўсе мерыдыяны зямныя (геаграфічныя). На П.г. няма звычайных кірункаў свету, няма падзелу на дні і ночы, тамушто каля паўгода Сонца не апускаецца за гарызонт і каля паўгода не ўзыходзіць (гл.Палярны дзень, Палярная ноч). Яны перамяшчаюцца па зямной паверхні па складанай траекторыі, якая то закручваецца, то раскручваецца, не выходзячы з квадрата са стараной 26 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спрыя́ць béitragen*vi (чаму-н. zu D); fördern vt, begünstigen vt (садзейнічаць);
спрыя́цькаму-н.учым-н.j-m in etw. (D) behílflich sein;
спрыя́ць таму, што … dazú béitragen*, dass …
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДЭ́ЛЬТА-ФУ́НКЦЫЯδ-функцыя, δ-функцыя Дзірака,
сімвал, што выкарыстоўваецца ў матэм. фізіцы пры рашэнні задач, у якія ўваходзяць засяроджаныя велічыні (маса, зарад, нагрузка і інш.). Абазначаецца δ(x).
Д.-ф. можна вызначыць як шчыльнасць размеркавання масы, калі ў пункце x=0 засяроджана адзінкавая маса, а ва ўсіх астатніх пунктах маса роўная нулю. Таму δ(x) = 0 пры x≠0 і δ(x)=∞ пры x=0, прычым
. Такім чынам, Д.-ф. можна разглядаць як бясконцы ўсплёск адзінкавай інтэнсіўнасці. Асн. ўласцівасць Д.-ф., што вынікае з гэтага вызначэння:
, дзе 𝑓(x) — кожная неперарыўная функцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНАТЫ́П (ад фен + тып),
асаблівасці будовы і жыццядзейнасці арганізма, абумоўленыя ўзаемадзеяннем генатыпа з навакольным асяроддзем. Ф. — прыватны выпадак рэалізацыі генатыпа ў канкрэтных умовах, тамуч. генатыпічных магчымасцей не выяўляецца. Напр., у аднаяйцавых блізнят, што маюць аднолькавы генатып, магчымы фенатыпічныя адрозненні, калі блізняты развіваліся ў розных умовах. У працэсе мікраэвалюцыі адбор адбываецца па Ф. асобін. Звычайна ў папуляцыі захоўваюцца асобіны з шырокай нормай рэакцыі, межы якой вызначаюцца генатыпам, або асобіны патрэбнага Ф., які больш жорстка вызначаецца генатыпам. У гэтым выпадку адбор па Ф. пры наяўнасці асобін з розным генатыпам апасродкавана прыводзіць да адбору па генатыпе, што спрыяе замацаванню ў генет. матэрыяле адзнак, карысных для выжывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мальба́, ‑ы, ж.
Вельмі моцная просьба. Васілёк ведаў, што з дзедам заўсёды цікава хадзіць, таму з мальбой у голасе папрасіў: — Дзядуля, вазьміце і мяне з сабой!Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)