1. Біць (звычайна цэпам), утвараючы прыглушаны стук. [Чыкілевіч:] — Ты [Пракоп] адзін цупаеш цэпам і рукі дранцвеюць, падымацца не хочуць. А стануць чатыры малацьбіты ды як жарнуць — адкуль яно што і возьмецца.Колас.
2. Ісці, крочыць. За .. [Верай Ігнатаўнай] цупае дзяўчынка-падростак і нясе невялікі чамаданчык.Пестрак.Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом.Навуменка.
3. Хапаць рукой за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не вызначаецца смеласцю; сарамлівы. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы.Скрыган.Каля Дубравінай Косця заўсёды станавіўся нясмелы і негаваркі.Карпюк.// Які выражае адсутнасць смеласці. На нясмелы стук у дзверы Стафан падышоў і спытаў: — Хто там?Колас.
2.перан. Які слаба праяўляецца. Недзе далёка-далёка грымеў першы нясмелы гром.Асіпенка.Прарваліся аднекуль нясмелыя промні сонца.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́пат, ‑у, М ‑пане, м.
Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго‑н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары. Конскі тупат. □ Толькі па тупату ног ахоўнік здагадаўся, што хлапчук апынуўся ў яго ззаду.Нядзведскі.[Сцяпан:] — Мае словы згубіліся ў тупаце цяжкіх ног, у гамонцы, у скрыпе дзвярэй.Пянкрат.Дрыжэлі сцены, сатрасалася падлога пад разухабістым тупатам ног, вухалі галасы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сту́чык ‘гаршнеп’ (Касп.). Рус.сту́чік, сту́чек ‘тс’, якое Даль (1, 80; 4, 349) падае з паметай “польск.”, верагодна, маючы на ўвазе “польскія”, г. зн. заходнія губерні, у польскіх крыніцах слова не знойдзена. У беларускай самастойнае ўтварэнне ад сту́каць, таму што крык гэтай птушкі ў перыяд такавання падобны на “стук копыт по плотно утрамбованной дороге” (Жизнь Животных, т. 5. М., 1970, с. 301), параўн. таксама рус.подкопытник ‘гаршнеп’; гл. Антропаў, Назв. птиц, 367–368.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rap
I[ræp]
n.
1) лёгкі стук
I heard a rap on the door — Я пачу́ў лёгкі стук у дзьве́ры
2) Sl. абвінава́чаньне n., віна́, ка́ра f.
I will take the rap for this — Я вазьму́ на сябе́ віну́ за гэ́та
a bum rap — несправядлі́вае абвінава́чаньне
II[ræp]1.
v.i., Sl.
1) гу́тарыць, балбата́ць
2) быць у зго́дзе, у до́брых дачыне́ньнях
3) сьпява́ць рэп
2.
n.Sl.
1) гу́тарка (сябро́ўская) f
2) рытмі́чная гаво́рка; рэчытаты́ў -ву, рэп -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паўтары́цца, ‑таруся, ‑торышся, ‑торыцца; зак.
1. Прагучаць, пачуцца зноў, яшчэ раз; узнавіцца. Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў.Колас.Стук паўтарыўся, быў ён рэзкім, настойлівым.Лынькоў.Плач, падобны да енку, нудны і жаласлівы, паўтарыўся.Арабей.
2. Адбыцца, здарыцца зноў, яшчэ раз. Размова паўтарылася. Хвароба паўтарылася. □ І хоць не ўсё паўторыцца на свеце, Я веру ў гэты лес, я веру ў сад.Пысін.
3.Зак.да паўтарацца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́ргат, ‑у, М ‑гаце, м.
1. Слабы, невыразны шум ад руху, трэння аднаго прадмета аб другі. Бераг .. [Пнівадкі] жыў новымі гукам: стук сякер, шоргат піл, песні.Чорны.Хачу паслухаць Шум сівых бароў І пахадзіць прасекаю лясною, Спыніцца над Бярозаю-ракою, Паслухаць шоргат сініх чаратоў.Свірка.
2.перан. Тое, што і шорах (у 2 знач.). Алаіза раптам ясна ўявіла, як дамавіну з яе целам апускаюць у сырую, халодную зямлю. Аж шоргат прайшоў па целе.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клёкат2 ’шыя’ (Бяльк.). Ілюстрацыя ў Бяльк., 227 даволі няпэўная: «Родненькая, як у цябе запекся клёкат, ажно чорны». Магчыма, маецца на ўвазе значэнне ’горла’. Тады клёкат ’булькатанне, хрыпенне (у горле), гарлавы гук’ > ’горла’. Словаўтварэнне з прасл.‑otъ для аддзеяслоўных назоўнікаў гаворыць аб надзейнасці такога семантычнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
knock
[nɑ:k]1.
v.t.
1) сту́каць; уда́рыць; біць
2) валі́ць, зьбіва́ць
2.
v.i.
сту́кацца
to knock at a door — сту́каць у дзьве́ры
3.
n.
1) стук -у m.
2) Sl. во́страя кры́тыка
•
- knock about
- knock around
- knock out
- knock together
- knock down
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
набу́хлы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.пр.ад набухнуць.
2.узнач.прым. Які стаў гатовым да таго, каб распусціцца, прарасці. Набухлыя пупышкі. Набухлае насенне.
3.узнач.прым. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці, вадкасці. На стук з сянец .. [Валька], не пытаючыся, адкінула кручок і штурханула плячом набухлыя дзверы.Б. Стральцоў.
4.узнач.прым. Які павялічыўся ад прыліву крыві, малака. Моцныя, чырвоныя, з набухлымі венамі рукі... [Карчава], сплёўшыся пальцамі, важна ляжалі на стале перад ім.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)