Разм. Тое, што і альяс. Піліп папраўляўся. Ужо хадзіў па хаце. Рана на шчацэ, старанна змазаная сокам сталегніку, зацягнулася.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашна́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм.Старанна і ўважліва абмацаць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае ў пошуках чаго‑н. Перашнарыць усе кішэні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыраква́ша, ‑ы, ж.
Густое кіслае малако. [Цешча] прынесла драчоны, пузаты трохлітровы гарлач і старанна сабрала з яго ўвесь вяршок, аж да сіняватай сыраквашы.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pfléglich
1.a клапатлі́вы, руплі́вы, ру́пны
2.advстара́нна, клапатлі́ва; як звыча́йна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
soférncj пако́лькі;
~ er fléißig geárbeitet hat пако́лькі ён працава́ў прыле́жнастара́нна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі.Крапіва.За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі.Лынькоў.
2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ксці́цца, кшчуся, ксцішся, ксціцца; незак.
Разм. Хрысціцца. Час ад часу кухар шаптаў «Вочча наш», ксціўся-маліўся, абціраў пот і маўкліва, старанна смажыў, перчыў, паліваў...Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыму́сам, прысл.
Сілаю, прымушэннем. Мне таксама зрабілася няёмка, быццам я нахабна, прымусам, вырваў у яе [Міхаліны] найвялікшую тайну, якую яна цяпер старанна хавае ад людзей.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Прыту́жна, прыту́жно ’пільна, старанна, шчыра, уважліва’ (лельч., Нар. лекс.; ТС), прыту́жны ’заўзяты’ (ТС); сюды ж, відаць, прыту́жны ’моцны (мароз)’ (стол., ЛА, 2). Відаць, вытворнае ад прытужаць ’ціснуць, гнясці’ (Ласт.), гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус.бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ.bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.