Пяве́ц (певец) ’журавель’ (пстрык., Мат. Гом.). Табуізаваная назва жураўля, від слоўнай магіі, параўн. весялец ’тс’ (коб не журыліс цальны год, то мы зовом іх весельцэ, КСТ); ад пявец ’пявун’, пець ’спяваць’ (гл.), параўн. ст.-бел.півец, певец ’пеўчы’: послухати гудебъ и певъцовъ царевыхъ (Сл. Скарыны).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Танана́ ’гурт, натоўп, чарада’ (Растарг.). Цёмнае слова. Магчыма, гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр.танана́ ’выгук здзіўлення’, рус.дыял.тана́кать, тананы́кать ’прыпяваць’, польск.tana ’прыпеў у песні’, балг.танани́кам, макед.танани́ка ’прыпяваць, спяваць сабе пад нос’, параўн. талалой ’шум, гам’ і талалойства ’зборышча, натоўп’, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 513.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
багаты́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да багатыра (у 2 знач.). Багатырскі эпас.// Уласцівы багатыру. Багатырская сіла.// Такі, як у багатыра. — Вы ж бачыце, сіл у мяне — на дваіх. — І нібы жадаючы пацвердзіць свае словы, .. [Рыбкін] распрастаў шырокія багатырскія плечы.Гамолка.Тарас Іванавіч кінуў спяваць, заліўшыся багатырскім смехам.Колас.
•••
Багатырскі сонгл. сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́сеннік, ‑а, м.
1. Аўтар тэксту песень або кампазітар песеянай музыкі. Паэт-песеннік. Кампазітар-песеннік.
2.Разм. Выканаўца песень; аматар спяваць песні. — Едзе [Анікей] і пяе, песня плыве над ракой.. Песеннік быў... Ах, колькі радасці ён прывозіў з сабой!..Ракітны.Для паноў ён [прадзед] быў першы разбойнік, Для людзей жа — музыка і песеннік.Блатун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Дасягнуць зладжанасці ў сумесным спеве, навучыцца зладжана спяваць разам. Пяюць з ахвотай, самааддана, хоць галасы нязладжаныя — не паспелі спецца.Навуменка.
2.перан.Разм. Дасягнуць узгодненасці ў дзеяннях, учынках, адзінства ў поглядах. Ну і спеліся яны... Мяжэннага нельга ўявіць без Рэпікава, як Рэпікава без Мяжэннага.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унісо́н
(іт. unisono, ад лац. unus = адзін + sonus = гук)
1) муз. сугучча з двух або некалькіх гукаў аднолькавай вышыні (напр.спяваць ва ў.);
2) перан. зладжанасць якіх-н. учынкаў (напр. дзейнічаць ва ў.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дуэ́тм.
1.муз. Dúo n -s, -s; Duétt n -(e)s, -e;
спява́ць дуэ́там ein [im] Duétt síngen*;
2.спарт. Paar n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пачына́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто пачынае што‑н.; заснавальнік. Чалавек энцыклапедычнага складу, беларускі асветнік [Францыск Скарына] не толькі пачынальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, але і доктар лекарскіх і свабодных навук — мовазнаўца, батанік і медык.С. Александровіч.Асабліва высока цаніў Купала дзейнасць Ігната Буйніцкага, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра.Ярош.
2. Той, хто пачынае спяваць валачобную песню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)