рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 255 км². Пачынаецца за 4 км на Пд ад в.Слабада Лельчыцкага р-на. Цячэ пераважна па Нац. парку «Прыпяцкі», у ніжнім цячэнні перасякае рэчышча р. Свінавод. На працягу каля 20 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ,
горад у Расіі, цэнтр раёна ва Уладзімірскай вобл. 68,2 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне (вытв-сць тэлевізараў), хім. (вытворчасць штучнай скуры), лёгкая, харч.прам-сць. Гіст.-арх. і маст. Музей «Аляксандраўская слабада». Вядомы з 14 ст. У 1564—72 рэзідэнцыя рус. цара Івана Грознага. У Аляксандраве адна з першых рус. друкарняў. Помнікі архітэктуры 16—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Fléckenm -s, -
1) пля́ма (тс.перан.);
an séinem Rúfe háftet kein ~ яго́ рэпута́цыя чы́стая [не запля́млена]
2) пасе́лішча, пасёлак, слабада́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕ́РНІК (Васіль Іванавіч) (н. 9.1.1947, в.Слабада-Пырашаўская Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1992). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Гаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.
Тв.:
Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.У.Мельнічуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎКО́ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 12.12.1925, слабада Аляксееўка Варонежскай вобл., Расія),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Харкаўскі юрыд.ін-т (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1959 у БДУ. Аўтар прац па дзярж., канстытуцыйным, адм. і цывільным праве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паса́дСтар. Рад дамоў, вуліца ў два рады хат; слабада, пасяленне рамеснікаў.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВЯЛІ́КІ РО́ЖАН,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач і Чырвонаслабодскага вадасх., на аўтадарозе Чырв.Слабада—Ганцавічы. Цэнтр Рожанскага с/с і калгаса. За 43 км на З ад горада і чыг. ст. Салігорск, 176 км ад Мінска. 1227 ж., 460 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 4 км ад вёскі, ва ўрочышчы Шылава помнік партызанам. Царква Ушэсця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДЗЬМА, Вядзьмянка,
рака ў Беларусі, у Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 267 км². Пачынаецца каля в.Слабада Нясвіжскага р-на. Асн. прыток р. Шавялёўка.
Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шыр. 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, каля в. Кавалі Ляхавіцкага р-на сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІКА́РПАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (8.7.1892, слабада Георгіеўская, цяпер Лівенскі р-н Арлоўскай вобл., Расія — 30.7.1944),
расійскі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916). Ў 1923 стварыў першы сав. знішчальнік І-1 (ІЛ-400). У 1924—38 сканструяваў самалёт-разведчык Р-5, вучэбны самалёт У-2 (По-2), знішчальнікі І-3, І-15, І-16, І-153 («Чайка») і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПТУР (Анатоль Аляксандравіч) (н. 18.2.1947, в.Слабада Мінскага р-на),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966). Засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1970). Чэмпіён Еўропы (1969, Масква), СССР (1970) на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м. З 1976 трэнер зборнай каманды СССР па веславанні на байдарках і каноэ па Беларусі. З 1997 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту.