серыясав. штучных спадарожнікаў Зямлі для рэтрансляцыі тэлевізійных праграм, далёкай тэлегр., тэлеф. і фотатэлегр. сувязі. Уваходзіць у склад сістэмы касм. сувязі «Арбіта». У 1965—92 запушчана каля 100 «М.». Арбіты (акрамя «М-1С») эліптычныя, сінхронныя, з вял. эксцэнтрысітэтам і апагеем над Паўн. паўшар’ем; выш. ў апагеі каля 40 тыс.км, у перыгеі — 460—650 км, перыяд абарачэння каля 12 гадз. Пры такіх арбітах працягласць сеансаў сувязі праз 1 ШСЗ 8—10 гадз у суткі, пры выкарыстанні 3 ШСЗ дасягаецца кругласутачная сувязь.
У.С.Ларыёнаў.
Да арт.«Маланка»: арбіта ШСЗ «Маланка-1» з апагеем над Паўночным паўшар’ем Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОСЬ (Алена Уладзіміраўна) (н. 4.2.1957, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Дачка Л.М.Лось. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Творы вылучаюцца арыгінальнасцю маст. вырашэння, цікавасцю да бел.нар. традыцый. Працуе ў тэхніках саломапляцення («40 год Перамогі», «Павукі», 1980—86; пано, дробная пластыка, упрыгожанні, 1986—97), аплікацыі (серыя «Народны каляндар», 1984), батыку (серыі «Кветкі...», 1992, «Хрызантэмы», 1994; «Касмічная», «Вясна», «Супрацьстаянне», усе 1997) і інш. Аўтар мадэляў дзіцячага і трыкат. адзення, трыкат. палотнаў і інш. Удзельнічала ў рэстаўрацыі царскіх варот 18 ст. з в. Лемяшэвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
чэшскі мастак. Вучыўся ў АМ у Празе (1918—24) і ў Парыжы (1925—26). Выкладаў у Маст.-прамысл. школе ў Празе (з 1945). Чл.маст. аб’яднання «Дзеветсіл» (з 1921) і Т-ва мастакоў «Манес» (з 1923). У творчасці звяртаўся да прыёмаў сюррэалізму, неакласіцызму і неарамантызму: карціны «Тры сястры» (1922), «Сям’я» (1924), «Нацюрморт з ракавінай на стале» (1927), «Пейзаж» (1935), «Барацьба» (1937), «Бабіна лета» (1940), «Сон», «Рэквіем» (абедзве 1943), «Тэатр» (1944), «Дрэва з акном. XIII» (1952), «Вялікая дуга» (1965), серыя карцін «З чэшскага раю» (1943) і інш. Працаваў у графіцы і тэатр.-дэкарацыйным мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЭКАФО́НІЯ (ад грэч. dōdeka дванаццаць + phōnē гук),
адзін з відаў кампазітарскай тэхнікі 20 ст.; метад стварэння музыкі, пры якім уся тканіна твора выводзіцца з серыі — своеасабліва арганізаваных 12 (часам і менш) гукаў храматычнай гамы. Узнікла на аснове т. зв. свабоднай атанальнасці. Эстэтычны сэнс выкарыстання Д. — дасягненне канструкцыйнага адзінства і лагічнай звязнасці пры адсутнасці класічных танальных адносін (гл.Мажорамінор). Метад серыйнай Д. распрацаваны К.Шонбергам (1921), удасканалены А.Вебернам і А.Бергам. Серыя мае 4 формы: першапачатковую, або прыму, ракаход (тоны ідуць у адваротным парадку), інверсію (інтэрвалы серыі дадзены ў абярненні), ракаходную інверсію. Кожная форма можа быць пачата з любога з 12 тонаў тэмпераванай сістэмы, у выніку атрымліваецца 48 раўназначных серыйных радоў. Серыя можа выкладацца гарызантальна, утвараючы меладычную лінію, вертыкальна, утвараючы акордыку, або ў розных камбінацыях рухаў. Вядомы разнавіднасці дадэкафоннай тэхнікі І.М.Гаўэра, А.Габы, Э.Кшэнека. Да Д. звяртаюцца многія сучасныя кампазітары, часта фрагментарна ў рамках танальна арганізаванай музыкі, у т. л.бел. В.Войцік, Г.Гарэлава, А.Гураў, У.Дарохін, У.Кандрусевіч, В.Капыцько, С.Картэс, В.Кузняцоў, А.Літвіноўскі, Дз.Смольскі, А.Сонін, Р.Сурус і інш.
Літ.:
Денисов Э. Додекафония и проблемы современной композиторской техники // Музыка и современность. М., 1969. Вып. 6;
Когоутек Ц. Техника композиции в музыке XX в.: Пер. с чеш. М., 1976;
Холопов Ю. Кто изобрел 12-тоновую технику? // Проблемы истории австро-немецкой музыки. М., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕ́ЦКІ (Людвіг Пятровіч) (н. 9.5.1929, в. Продвіна Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, манум. жывапісу. Творы прысвечаны сучаснасці і гісторыі: «Горад будуецца» (1963), «Падполле Мінска» (1968), «Па матывах трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (1973), «Жодзіна» (1976), «Прыпяцкія мелодыі» (1981), «Балада аб Лаўскім баі» (1982), «Памяць» (1984), «Мір на планеце» (1986—87), серыя «Замкнёнасць круга» (1993—94) і інш. Для станковых работ характэрны арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты.
Л.Ф.Салавей.
Л.Асецкі. Дзе ёсць ісціна. З серыі «Замкнёнасць круга». 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДШТЭ́ЙН (Элкано Маркавіч) (н. 28.3.1923, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1950). Працаваў у «Белдзяржпраекце» (1952—90). З 1990 узначальвае персанальныя творчыя майстэрні. Асн. работы ў Мінску: комплекс жылых дамоў па вул. Чырвонай (1952—53, у сааўт.), радыётэхнічны каледж (1956), Фундаментальная б-каАН Беларусі (1967), Дом настаўніка (1976), комплексы вучылішча кінамеханікаў і мед. ін-та на праспекце газ. «Праўда» (абодва 1979, у сааўт.); а таксама эксперым. школы ў Салігорску (1966), Брэсце (1969), Мінску (1976); серыя тыпавых школ і дашкольных устаноў (1960—80); краязнаўчы музей у Касцюковічах, школа мастацтваў у Нароўлі (абодва 1989, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРУ́К (Уладзімір Іванавіч) (н. 6.7.1961, пас. Качубееўка Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1989). У 1991—94 вучыўся ў Творчых акад. майстэрнях у М.Савіцкага. З 1994 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Філас. разважанні аб шматграннасці жыцця, свой духоўны, эстэт. ідэал Ганчарук выяўляе праз зварот да міфалагічных сюжэтаў, легендаў, паданняў. Сярод твораў: «Казачніца» (1985), «Лістапад», «Забыты Бог», «Прадказальнік» (усе 1988), трыптых «Датычнасць» (1989), «Знак зацьмення» (1991), «Адзінокая зорка», «Тэсей і мінатаўр» (абедзве 1992), «Блаславенне» (1993), «Жнівень», «Распяцце», «Зварот», «Усім самотным» (усе 1994), «Прэлюдыя ночы», серыя «Цыганскі барон» (усе 1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТУ́ЗА ((Guttuso) Рэната) (2.1.1912, г. Багерыя, Італія — 18.1.1987),
італьянскі жывапісец і графік. Акадэмік АМ у Рыме (1960), ганаровы чл.АМСССР (1962). Удзельнік італьян. Руху Супраціўлення (1943—45). Аўтар шэрагу антыфаш. твораў («Расстрэл», 1938; «Распяцце», 1940—41; серыя малюнкаў «З намі Бог!», 1944—45). У работах канца 1940—60-х г. стварыў шматгранную карціну жыцця пасляваен. Італіі. Значнае месца ў яго творчасці займала сац.-паліт. тэма (карціны «Пляж», «Чалавек, які есць спагеці», «Дыскусія», «Натоўп», «Навіны» і інш.). Для ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння сваіх работ часта выкарыстоўваў рэзка кантрастнае гучанне колераў, востра дынамічны малюнак. Пісаў таксама партрэты, пейзажы, нацюрморты, вулічныя сцэнкі, буйнамаштабныя палотны на алегарычныя сюжэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТА́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 15.3.1952, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1977). Працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе (1979—92). Сярод твораў: дэкар. блюды «Спадчына» (1978), «Незнаёмка» (1985); медаль «Мой родны кут» (1981); сервізы «Народны» (1981), «Раманс» (1990); наборы чайнікаў «Кірмаш» (1984), для нац. страў «Беларускі» (1986), кубкаў «Гербы» (1988), дзіцячы «НЛА» (1989), чайны «Купалле» (1991), ваз «Фантазія» (1994), «У пушчах Палесся» (1995); серыі блюд «Кветкі майго дзяцінства» (1983) і інш.Маст. манера вызначаецца аптымістычнай стыхіяй пачуццяў і неўтаймоўнай фантазіяй.
Т.Р.Ермаковіч.
М.Гатальскі. Лось. Серыя «У пушчах Палесся». 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАШЭ́ВІЧ (Іван Іосіфавіч) (н. 6.6.1937, в. Плотніца Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1997). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Брэсцкім аблпраекце, ін-це «Белпрампраекг», з 1976 гал. архітэктар ін-та «Белсельбудпраект», з 1987 гал. архітэктар, з 1998 нам.гал. архітэктара Мінскай вобл.Асн. работы: генпланы прамысл. вузлоў у Гродне, Магілёве, Бабруйску і інш. гарадах (1964—74), комплексы з-даў у Брэсце, Віцебску, Гродне, Жодзіне, Бабруйску і інш. (1965—75), забудова вёсак Астрамечава Брэсцкага, Асавец Любанскага р-наў, пас.Жамчужны (усе 1978—85, у сааўт.), серыя сельскіх дамоў з маналітнага бетону (1984—86). З 1988 удзельнічае ў карэкціроўцы генпланаў гарадоў Мінскай вобл.