разлі́цца, разальецца і разліецца; пр. разліўся, ‑лася, ‑лося; заг. разліся, зак.
1. Выліцца часткова або поўнасцю; расплюхацца. Малако разлілося. □ Язэп так і не данёс лыжку да рота. Зацірка разлілася.Асіпенка.
2. Размеркавацца па розных пасудзінах (пра вадкасць).
3. Заліць якую‑н. прастору, паверхню чаго‑н.; расцячыся. Тая нафта, што разлілася тонкім слоем па паверхні вады, загарэцца ўжо не магла.«Полымя».// Выйсці з берагоў. Рэчка разлілася так шырока, як не разлівалася ўжо многа год, вада падышла пад самыя хаты.Шамякін.А там, дзе чарнеў заскарузлы алешнік, разлілася сажалка, увабраўшы ў сябе ўсю ясную сінь летняга неба.Ракітны.
4.перан. Разысціся ва ўсе бакі, па ўсёй прасторы чаго‑н., у межах чаго‑н. Усход святлее, ціха грае і пераліваецца гэта ясната, залатая багра — шчаслівы смех дня, каб дыяментамі разліцца на свежых маладых лісціках, на чысцюткіх кроплях расы.Колас.Голас .. [Надзі] пачаў прыкметна дрыжэць, на твары разлілася пунсовая чырвань.Гроднеў.Па пакою разліўся знаёмы і дарагі мне бэзавы пах.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капшу́к1 ’мяшочак для тытуню’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Арх. ГУ, Арх. Бяльк., Малч., Некр., Клім., Гарэц., Сцяшк., Шн., Янк. 1, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; Яруш., Нік. Очерки, Сержп.), ’сумка для грошай’ (Др.-Падб., Сержп.), ’плавальны пузыр’ (З нар. сл.), ’жывот’ (Жд. 2). Параўн. укр.капшук, капчук ’кісет для тытуню’, рус.капшук, капчук ’кісет, сумка для дробных рэчаў, старая шапка’, польск.kapciuch, kapszuk ’кісет для тытуню’ з бел. як і літ.kapšùkas ’тс’. Усходнеславянскае запазычанне з цюрк. моў. Параўн. татар.kapčyk ’мяшочак’ ад kap ’мяшок’ (Слаўскі, 11, 52, Фасмер, 2, 189, Локач, 94).
Капшу́к2 ’мёрзлая бульба, якая праляжала зіму на полі’ (Жыв. сл.). Параўн. літ.(ap)kapšavóti bùlbe ’абкопваць бульбу’. Магчыма, капшук < літ.kãpčius, kãpšius ’грэбля, яма’, якое ў сваю чаргу з бел.капец (Фрэнкель, 217–218). Гл. капшук4.
Капшу́к3 ’целяпень’ (Жыв. сл.), да капшук2.
Капшук4 ’сажалка на гары з праведзенай ад яе канавай’ (Яшк.) з літ.kãpčius у тым жа значэнні. Літоўская форма з бел.капец (гл. капшук2). Як і капшук2, капшук3, кантамінацыя з капшук1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
га́тка
1.Сажалка, невялікі штучны вадаём (Крыч.).
2. Невялікая застава, плаціна (Нас., Крыч., Нас. АУ).
3. Пляцень цераз рэчку; выхад з возера, старыка для лоўлі рыбы нератам (Ветк., Стол.). Тое ж гаток (Жытк., Кар., Сал., Стол.).
4. Дарога на балоцістым, нізкім месцы з ламачча, галля і зямлі (Стол.). Тое ж гаток (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
со́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. сох, ‑ла; незак.
1. Рабіцца сухім, траціць вільгаць; высыхаць (пра што‑н. мокрае). Над палаткамі сохлі недаробленыя палазы.Чорны.Ля кастроў гаманілі вясёлыя хлопцы, сохла мокрая вопратка.Брыль.Увачавідкі сохне трава ў валках.Васілевіч.// Рабіцца занадта сухім, трацячы неабходную вільгаць; смагнуць. Нешта сціскала сэрца, у галаве стаяў сапраўдны тлум, ад смагі сохлі губы.Хадкевіч.Зямля пачала прыкметна параваць і сохнуць.Мележ./убезас.ужыв.У горле сохне.// Рабіцца цвёрдым, трацячы вільгаць; засыхаць. Хлеб сохне.// Выпарацца, высыхаць (пра вадкасць, вільгаць). Раса на лузе сохне./ Пра вадаёмы. Рэчка сохне. Сажалка сохне.
2. Вянуць, гінуць (пра расліны). [Юрка:] — Мы з Наташай былі ў парку, што летась увосень пасадзілі камсамольцы. Дрэўцы сохнуць. Ніхто не налівае. Пяць таполяў зусім засохла...Бяганская.
3.перан.Разм. Худзець (ад хваробы, цяжкай працы, перажыванняў). На тутэйшай зямлі Дзве сястрыцы жылі, Як забытыя ў лесе, каліны; Жыватворных крыніц Не было для сястрыц, Яны вялі і сохлі націнай.Купала.Маці ўпотайкі выцірала слёзы, ёй здавалася, што Алёша ад працы сохне.Шамякін.// Пакутаваць ад кахання, ад гора. Сохнуць сэрцы ў разлуцы, у горы.Астрэйка.Патанцавалі вечар у школе, а праводзячы дадому, Аніс сказаў: — Даўно праз цябе сохну.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́СЦКІ РАЁН,
на ПдЗ Брэсцкай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1950). Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 41,5 тыс.чал. (1996), гарадскога 31,1%. Сярэдняя шчыльн. 26 чал/км². Цэнтр — г.Брэст; г.п.Дамачава, 148 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Гершонскі, Знаменскі, Клейнікаўскі, Лышчыцкі, Матыкальскі, Мухавецкі, Радваніцкі, Тамашоўскі, Тэльмінскі, Чарнаўчыцкі, Чэрнінскі.
Большая частка тэр. раёна ў межах Брэсцкага Палесся, невял. паўн. частка — на Прыбугскай раўніне. Пераважаюць выш. 130—150 м, найвыш. пункт 186,1 м (каля в. Заполле). Карысныя выкапні: торф, гліна, буд. пяскі, мел. Сярэдняя т-растудз. -4,4 °C, ліп. 18,8 °C. Ападкаў 548 мм за год. Вегетац. перыяд 208 сут. Найб. рака — Зах. Буг з прытокамі Лясная, Мухавец, Спанаўка, Серадовая Рэчка, Капаёўка. Мухавец уваходзіць у сістэму Дняпроўка-Бугскага воднага шляху. Значныя азёры: Селяхоўскае, Рагазнянскае, Белае, Мяднянскае, Сажалка Таварная. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, поймавыя (алювіяльныя), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Пад лясамі 36,5% тэр. раёна, у асн. лясы хваёвыя, чорнаальховыя, бярозавыя (буйныя масівы — Тэльмінскі, Мухавецкі, Белаазерскі і інш.); пад балотамі 3,1% пл. раёна. Біялагічны заказнік Селяхі. Помнікі прыроды — Мяднянскія ельнікі, Лютаўскія букі.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 73,5 тыс.га, з іх асушана 23,9 тыс.га. На 1.1.1995 у раёне 12 калгасаў, 8 саўгасаў, птушкафабрыка. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля, конегадоўля), буракаводства. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы харч. і буд. матэрыялаў прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі на Беласток (Польшча), Ковель (Украіна), а таксама на Баранавічы, Лунінец і Тамашоўку, аўтамаб. дарогі на Баранавічы, Пінск, Камянец, Маларыту. На 1995 у раёне 15 сярэдніх, 14 базавых і 3 пач. школы, школа-інтэрнат, 18 дашкольных устаноў, 3 школы-сады, 30 клубаў, 42 б-кі, 6 бальніц, 6 амбулаторый, 22 фельч.-ак. пункты. Помнікі архітэктуры: царква Ушэсця (1899) у в. Велямовічы, Крыжаўзвіжанская царква 19 ст. ў в. Вістычы, крапасны форт № 5 (1878—88) у в. Гершоны, Ільінская царква канца 18 — пач. 19 ст. ў в. Дубок, царква Параскевы Пятніцы і званіца (1610) у в. Збірагі, сядзіба (1875) у в. Малыя Зводы, Пакроўская царква (1742) у в. Шчытнікі Малыя, Пакроўская царква (1739) у в. Покры, сядзіба Нямцэвічаў 2-й пал. 18 ст. ў в. Скокі, сядзібны дом канца 19 — пач. 20 ст. і царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Сычы, Троіцкі касцёл (1583) і царква Параскевы Пятніцы (1733) у в. Церабунь, Міхайлаўская царква і званіца (1701) у в. Чэрск, Праабражэнская царква (1609) у в. Шумакі, Прачысценская царква (1793) у в. Шэбрын. Музей касманаўтыкі (з раздзеламі пра ўраджэнца раёна лётчыка-касманаўта П.І.Клімука) у в. Тамашоўка. Выдаецца газ. «Заря над Бугом».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́гарка
1. Выгаралае месца на тарфяным балоце, якое напоўнена вадой (Віц.Нік. 1892, каля Дрысвяцкага возера Бел. дакастр. проза, 257, Сен.Касп., Слаўг.). Тое ж га́ры, вы́гаркі (Віц., Нік. 1892).
2. Выпаленае месца ў лесе (Слаўг., Смален.Дабр.).
3. Выкапаная сажалка недалёка ад хаты (Беш.Касп.).
4. Упадзіна, дзе вясной доўга стаіць вада (Лёзн.).
5. Выгаралае лугавіннае месца (Віц.Нік. 1892).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ато́ка ’рукаў ракі’ (Касп., Яшкін), ’востраў’ (Яшкін. дыс.), ст.-бел.отокъ ’тс’. Рус.дыял.ото́к ’тс’, ото́ка ’нізіна; сажалка’, польск.otok ’востраў’ (Нітшэ, 198, 298), ст.-польск.otok ’рака’, ’луг, абкружаны вадой’, otoka ’частка лесу з пасекай’. Серб.-харв.о̏ток ’востраў’, о̏тока ’рукаў ракі’ (Шутц, Geogr., 69, 71, 80), балг.дыял.оток ’ручай’ (ZfslPh, 9, 37), славен.otòk ’востраў’. Ст.-слав.отокъ ’тс’, ст.-рус.отокъ ’востраў’, ’мыс’, ’край’. Абодва сучасныя беларускія значэнні да праслав.*tek‑/tok‑, але ў значэнні ’рукаў ракі’, відаць, з прэфіксам otъ‑ (*ototok‑a), а ў значэнні востраў з прэфіксам o(b)‑, у першым выпадку — ’тое, што адцякае’ (параўн. пратока, прытока), а ў другім — ’тое, што абкружае’ (параўн. атачыць). Думка Блесэ, SB, V, 8, пра запазычанне з балтыйскай гэтага слова (параўн. літ.дыял.ãttaka(s), лат.attaka ’рукаў ракі, востраў’) выклікае абгрунтаваныя сумненні Урбуціса, Baltistica, V (1), 1969, 48; улічваючы пашырэнне славянскіх слоў, тут хутчэй балтыйскае запазычанне з беларускай. Мартынаў (SlW, 61–62) лічыць, што абодва значэнні атока вынікалі на аднолькавай фармальнай базе: *o(b)‑tok‑a, толькі ў адным выпадку гэтым словам абазначалася ’тое, што абцякае’, а ў другім — ’тое, вакол чаго абцякае’ (тое, што абцякаецца). Ён таксама лічыць, што бел.-серб.-харв. ізалекса дазваляе лічыць праслав.otokъ абазначэннем рачнога вострава ў процілегласць да *ostrovъ ’востраў наогул’ (параўн., аднак, у Бярынды: отокъ морскій: отнога, лиман, або островъ, выспа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́пань
1. Штучны ставок, сажалка для развядзення рыбы, для мачэння пянькі, бялення палотнаў; кар'ер, Яма (Азяр.Касп., Бых., Глуск.Янк. I, Жытк., Круп., Рэч., Сал., Слаўг., Смален.Дабр., Стол.).
2. Капаная крыніца (Хоц.Бяльк.).
3. Выкапаны роў (Зах. Бел.Др.-Падб., Слаўг.).
□в. Копань каля Рэчыцы Гом.вобл., в. Копань Стол., ур. Копань (сенажаць) каля в. Яскавічы Сал., в. Копань (1654) Маг. (АЮЗР, т. 14 (дап. да т. 3), 451).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пруд
1. Плаціна на рэчцы і млын пры ёй; штучнае возера, ставок (Барыс., Віц.Касп., Грыг. 1838—1840, Лёзн., Нас., Нас. АУ, Маз., Маладз., Стаўбц., Тал.Мядзв., Шчуч.); сажалка (Крыч.).
2. Вятрак (Мсцісл.Бяльк.).
3. Курган, высокае месца, якое агібаецца ракой (Слаўг.).
□в. Стары Пруд Чэрв., в. Пруды Стаўбц., в. Прудок Слаўг., в. Прудок Косельскі Карм., ур. Гарадзе́цкі Пруд (курган, які агібае р. Крупка) каля в. Закрупец Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ме́рва1 ’твань, балота’ (ТС), мерва́ ’вязкае, зыбучае балота’ (лельч., Талст.), укр.жытом.ме́рва, мʼе́рва, марва́, нерва́, нʼерва́ ’разрэджаны вадой чорны ніжні грунт’, ме̑рвʼісті ’мулкі’ (ЛАПП). Балтызм. Параўн. літ.mer̃kti, sumarkýti, лат.mḗrkt, mḗrcêt ’мачыць’, mḗrks ’невялікая сажалка на лузе’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дрыгва́, ад асновы merk‑. Апошні зычны ‑k‑ мог выпадаць (як у мерва) або пераходзіць у ‑х‑ (гл. ме́рхалаць ’тс’).
Ме́рва2, івац.мэ́рва ’жамерыны, адходы пры тапленні воску’ (іўеў., Сл. ПЗБ), бяроз.мэ́рва ’тс’ (Шатал., Сл. Брэс.). Укр.ме́рва, ме́рвисько ’мятая, пацёртая салома, атава’, ’дрэнь, непатрэбнае’, ровенск.ме́рва ’недаедзеныя рэшткі грубага корму’, рус.пск.мерва́ ’дробныя адыходы пры трапанні льну’, мазав.mierzwa ’тс’, польск. ’мятая салома’, ’дробны гной’, луж.mjerwa, чэш.mrva ’тс’, славац.mrva ’труха’, славен.mŕva ’сена’, ’труха’, ’кавалак’, серб.-харв.мр̏ва ’кавалак’, макед.мрва, мрвка ’тс’, ’мякіш хлеба’, балг.мърва ’кавалачак мяса’, ст.-слав.мръвица ’кавалак’. Прасл.mьrva, якое, відаць, з’яўляецца роднасным да літ.marvà, mervà ’сумесь розных рэчаў, прадметаў’ і, магчыма, літ.marvà ’гурба, турма, натоўп, чарада’, ст.-в.-ням.mara ’рыхлы, далікатны’, ст.-ісл.merja ’раздрабіць, растаўчы’, ірл.meil ’мяккі, трухлявы’, уэльск.merv ’тс’, ст.-грэч.μαραίνω ’драблю’ (Фрэнкель, 413; Бязлай, 2, 204; Мацэнаўэр, LF, 10, 344). Брукнер (334) і Скок (2, 472) узводзяць лексему да і.-е. асновы *mer‑ ’расціраць’, пашыранай фармантам ‑u̯a. Махэк₂ (381), беручы пад увагу першаснае значэнне ’мятая (салома)’, прасл.mьrva, mьrviti збліжае з с.-в.-ням.werren ’мяць, кудлаціць, замотваць’, якое кантамінавала з іншым чэш.mruiti se, в.-луж.mjerwić so ’кішэць’ (параўн. і славац.mruiť ’мяць, крышыць, перабіраць, варушыцца, шавяліцца’). Мартынаў (вусн. паведамл.) дапускае, што гэта кельтызм, параўн. кельц. merb‑ (< merv‑) у с.-ірл.ro‑merblig ’кішэць’.