горад У цэнтр.ч. Судана, на р. Блакітны Ніл. Адм. цэнтр Цэнтральнага рэгіёна. Каля 200 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел і гандл. цэнтр Гезіры — гал.раёна арашальнага земляробства краіны. Бавоўнаачышчальныя, харчасмакавыя прадпрыемствы; аўтарамонтныя майстэрні. Ун-т Гезіры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШО́ГБА (Oshogbo),
горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Ашун. Засн. ў 17 ст. 442 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г.раёна (какава-зярняты і алейная пальма). Апрацоўка какава-зярнят. Вытв-сць пракату, бавоўнаачышчальны з-д, тытунёвая ф-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЖАРМА́СІН (Banjarmasin),
горад у Інданезіі. Адм. ц. правінцыі Паўд. Калімантан. 480,7 тыс.ж. (1990). Порт на Пд в-ва Калімантан. Аэрапорт. Вываз лесаматэрыялаў, каўчуку, нафты, вострых прыпраў. Гандл. цэнтр с.-г.раёна дэльты р. Барыта. Дрэваапр. прадпрыемствы. Суднаверфі. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАЧА́НСКІ раён, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі (да 26.7.1930). Цэнтр — в.Высачаны. Пл. 776 км², 420 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 10 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, яго тэр. ўвайшла ў склад Лёзненскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛО́РЫН (Ilorin),
горад на ПдЗ Нігерыі, адм. цэнтр штата Квара. 431 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г.раёна (алейная пальма, ямс, кукуруза, жывёлагадоўля). Цукр., тытунёвая і запалкавая ф-кі. Ганчарныя рамёствы. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МПУС (Campos),
горад на ПдУ Бразіліі, штат Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 1676. Каля 250 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел. Рачны порт на р. Параіба. Гандл. цэнтр с.-г.раёна (кава, цукр. трыснёг, тытунь, жывёлагадоўля). Прам-сць: цукр., тытунёвая, тэкст., цэментная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТАКА, Катак,
горад на У Індыі, каля дэльты р. Маханады, у штаце Арыса. 486 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Рачны порт. Гандл.-прамысл. цэнтр с.-г.раёна. Тэкст. і харч. прадпрыемствы. Мастацкая разьба па косці, рогу, серабры. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯДЗА́КІ,
горад у Японіі, на ПдУ в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Міядзакі. Каля 300 тыс.ж. (1997). Гандл.-размеркавальны цэнтр с.-г.раёна. Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, шоўкаматальная, машынабудаўнічая. Ун-т. Археал. музей. Паркі Тацібана і Хэйвайдай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯДНЯ́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Створаны 17.7.1924 у Аршанскай акрузе (да 26.7.1930). Цэнтр раёна — мяст.Ляды. 20.8.1924 падзелены на 6 сельсаветаў. Пл. 340,66 км², нас. 22 085 чал. (1928). 8.7.1931 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Дубровенскаму раёну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́КШЫЦКІ РАЁН,
на ПдЗ Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,2 тыс.км². Нас. 36,1 тыс.чал. (1997), гарадскога 29,6%. Сярэдняя шчыльн. 16 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Докшыцы, г.п.Бягомль, 277 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 10 сельсаветаў: Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Ваўкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Парплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі.
Большая ч.раёна ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Нарачана-Вілейскай нізіны, на Пн адгор’і Свянцянскіх град, на ПдМінскае ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Пераважаюць выш. 160—200 м, найвыш. пункт 264,4 м (каля в. Лусцічы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя т-растудз. -7,2 °C, ліп. 17,2 °C. Ападкаў 623 мм за год. Вегетацыйны перыяд 183 сут. Рэкі Бярэзіна з Поняй (бас. Дняпра), Вілія і Сэрвач (бас. Нёмана). Найб. азёры Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Медзазол, Межужол, Манец. Пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 44% тэр.раёна, пераважаюць хваёвыя і бярозавыя лясы. На тэр.раёнаБярэзінскі біясферны запаведнік, гідралагічныя заказнікі рэсп. значэння: Верхневілейскі, Галубіцкая пушча, Сэрвач. Помнік прыроды — дуб (узрост больш за 450 гадоў) у парку в. Сітцы.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 82,7 тыс.га, з іх асушаных 24,7 тыс.га. На 1.1.1997 у раёне 14 калгасаў, 7 саўгасаў, 55 фермерскіх гаспадарак. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, паліўнай (торфабрыкет), харч. (кансервы, кандытарскія вырабы, вытв-сць він і спірту і інш.), лёгкай прам-сці. Па тэр.раёна праходзяць чыгункі Полацк—Маладзечна, Крулеўшчына—Глыбокае, аўтадарогі Глыбокае—Докшыцы—Бягомль, Лепель—Бягомль—Плешчаніцы, Ушачы—Докшыцы—Вілейка. У раёне 16 сярэдніх, 12 базавых, 7 пач. школ, 1 вочна-завочная школа, дапаможная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спарт., 2 муз. і дзіцячая школа мастацтваў, 19 дашкольных устаноў, 38 клубаў, 43 б-кі, 8 бальніц, 2 амбулаторыі, 23 фельч.-ак. пункты, санаторый «Лясное» і санаторый-прафілакторый «Баравое». Помнікі архітэктуры: касцёл Іаана Хрысціцеля (канец 19 ст.) у в. Ваўкалаты, царква (18 ст.) у в. Камайск; касцёл Іаана Хрысціцеля (1908) у в. Параф’янава; Спаска-Праабражэнская царква (1627) у в. Порплішча; брама (пач. 18 ст.) і Георгіеўская царква (1913) у в. Сітцы; Юр’еўская царква (1870) у в. Тумілавічы. Выдаецца газ. «Родныя вытокі».