КАНЦЭНТРЫ́ЧНЫ ПУЧО́К,
сасудзіста-валакністы цяж праводзячай тканкі раслін, у якім драўніна (ксілема) знаходзіцца ў цэнтры пучка, а луб (флаэма) — звонку ці наадварот. З’яўляецца закрытым пучком, бо адсутнічае камбій. Характэрны для вегетатыўных органаў папарацепадобных і аднадольных раслін. Гл. таксама Калатэральны пучок.
т. 8, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
се́мечка, ‑а; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да семя (у 1 знач.).
2. Семя ў плодзе некаторых раслін: яблыні, грушы і інш.; зярнятка. Семечка грушы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
татэ́м, ‑а, м.
Пэўны від жывёл, раслін ці які‑н. прадмет нежывой прыроды, што служыць аб’ектам рэлігійнага пакланення. // Герб племені з відарысам такой жывёлы, расліны і пад.
[Англ. totem з мовы паўночнаамерыканскіх індзейцаў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паруча́йнік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушкам.
2. ‑у. Род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНАКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. inoculatio прышчэпка),
увядзенне жывых мікраарганізмаў, інфіцыраванага матэрыялу, сывараткі і інш. рэчываў у тканкі раслін, жывёл або чалавека (а таксама ў пажыўнае асяроддзе). У лабараторнай практыцы выкарыстоўваюць сінонім — пасеў, у сельскай гаспадарцы, біялогіі і медыцыне — заражэнне (напр., клубеньчыкавымі бактэрыямі насення бабовых раслін).
т. 7, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апушэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. апушыць (у 1 знач.), апушыцца (у 2 знач.).
2. Пушыстае покрыва жывёл, а таксама валасні, якія пакрываюць сцябло і лісты раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэсіка́нты, ‑аў; адз. дэсікант, ‑а, М ‑нце, м.
Хімічныя рэчывы, якія ўжываюцца для высушвання сцёблаў і лісця раслін з мэтай паскарэння іх паспявання і аблягчэння машыннай уборкі ўраджаю.
[Ад лац. desiccare — высушваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМЕРА́РЫУС ((Camerarius) Рудольф Якаб) (12.2.1665, г. Цюбінген, Германія — 11.9.1721),
нямецкі батанік і ўрач. Праф. Цюбінгенскага ун-та і дырэктар універсітэцкага бат. саду (1688). Эксперыментальна абгрунтаваў наяўнасць полу ў раслін, вызначыў тычынкі як мужчынскія, а песцікі як жаночыя палавыя органы. Зрабіў шэраг доследаў над двухдомнымі і аднадомнымі раслінамі і прыйшоў да высновы пра наяўнасць у іх палавой дыферэнцыроўкі, адзначыў магчымасць апладнення раслін аднаго віду пылком іншага віду, пашыранасць гермафрадытызму ў свеце раслін.
т. 7, с. 521
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТА́ЦЫІ (ад лац. nutatio ваганне, калыханне),
кругавыя або вагальныя рухі органаў раслін. Уласцівы кветаносам, лісцю, караням, калеоптылям, сталонам і інш. органам вышэйшых, а таксама спарангіяносцам ніжэйшых раслін. Кругавыя Н. абумоўлены нераўнамерным ростам розных ч. органаў (рухі росту). Выражаны ў сцёблаў і вусікаў павойных і лазячых раслін. Хістальныя і кругавыя Н. органаў, што спынілі рост, напр., лісця і прылісткаў, адбываюцца ў выніку паслядоўных змен тургару ў клетках лісцевых сучляненняў.
т. 11, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клапо́ўнік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Разм. Памяшканне або мэбля, у якіх завялося многа клапоў.
2. ‑у. Род адна‑, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства крыжакветных, што скарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)