НІКА́НЧЫКАВА (дзявочае Ясюкевіч) Дзіяна Іванаўна
(н. 24.11.1937, Мінск),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1966). Засл. трэнер Беларусі. Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1959). З 1960 на трэнерска-выкладчыцкай рабоце, з 1996 настаўніца фізкультуры (сярэдняя школа № 51, Мінск). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве (1961, г. Турын, Італія; 1963, г. Гданьск, Польшча; 1966, Масква). Чэмпіёнка СССР (1962, 1964) у камандным першынстве, бронз. прызёр (1962) у асабістым першынстве.
т. 11, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЮ́К (Сяргей Мікалаевіч) (н. 3.4.1960, Мінск),
бел. спартсмен (тэніс). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1980). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1982). У 1991—95 на трэнерскай рабоце ў ЗША. З 1995 саветнік Мін-ва спорту і турызму Расіі. Чэмпіён Еўропы 1980 у камандным першынстве і парным разрадзе, 1983 — у парным разрадзе, у 1980 бронз. прызёр у змешаным разрадзе. Чэмпіён СССР 1979, 1982—83 у парным, 1982 у змешаным, 1983 у адзіночным разрадах.
т. 9, с. 171
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГВІН (Алег Мікалаевіч) (н. 23.5.1959, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1982). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у шашэйнай гонцы на 101 км. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1981) у каманднай гонцы на 100 км. Пераможца велагонак Міру (1981, 1984) у камандным заліку. Чэмпіён СССР у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км (1979) і ў каманднай парнай гонцы на 50 км (1980).
т. 9, с. 333
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХНЕ́НКА (Людміла Іванаўна) (н. 12.4.1950, в. Петушкі Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (міжнар. і рус. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1984). Майстар спорту СССР (1973). Канд. мед. н. (1987). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1973). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Чэмпіёнка (1979, Мінск), віцэ-чэмпіёнка (1977, Амстэрдам) свету; чэмпіёнка СССР (1979) па міжнар. і рус. (1974) шашках у асабістым першынстве. Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету і СССР. З 1990 у Нідэрландах.
т. 14, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЗЬКІН (Яўген Леанідавіч) (н. 2.2.1970, г. Ханты-Мансійск Цюменскай вобл., Расія),
бел. і рас. спартсмен (біятлон).
Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1994, Мінск). Трэнер-выкладчык па біятлоне ў Мінску (1992—95). Чэмпіён зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя) на дыстанцыі 20 км. Чэмпіён свету (1992, г. Новасібірск, Расія) у каманднай гонцы на 20 км. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1994, г. Контыялахтыі, Фінляндыя) у эстафеце. З 1995 у Расіі.
А.М.Петрыкаў.
т. 13, с. 551
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬНАЯ БАРАЦЬБА́,
від спарт. барацьбы, у якім шырока выкарыстоўваюцца тэхн. і сілавыя прыёмы — захопы (у т. л. ніжэй пояса), падсечкі, падбівы, перавароты і інш. У схватцы (3 перыяды па 3 мін) перамагае той, хто пакладзе саперніка на лапаткі ці набярэ больш ачкоў за тэхн. прыёмы і актыўнасць.
Узнікла ў Вялікабрытаніі ў канцы 19 ст. З 1904 (за выключэннем 1912) у праграме Алімпійскіх гульняў, з 1928 праводзяцца чэмпіянаты Еўропы, з 1951 — свету. З 1912 дзейнічае Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (ФІЛА).
На Беларусі падобнае на вольную барацьбу адзінаборства вядомае здаўна як барацьба «да крыжа». Як від спорту вольная барацьба развіваецца з 1948. Праводзяцца чэмпіянаты ў розных узроставых катэгорыях, традыц. міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя (аднесены ФІЛА да спаборніцтваў вышэйшай катэгорыі), матчавыя сустрэчы бел. барцоў з камандамі інш. краін. Сярод бел. майстроў вольнай барацьбы найб. поспехаў дамагліся трохразовы алімпійскі чэмпіён, неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы Мядзведзь, а таксама В.Сюльжын (чэмпіён свету 1973, Еўропы 1972—73, уладальнік Кубка Еўропы 1974—75), Л.Кітоў (чэмпіён Еўропы 1970), В.Яўпоеў В.Яўлоеў (чэмпіён Еўропы 1984), А.Сабееў (чэмпіён Еўропы 1989—90), С.Смаль (чэмпіён свету 1991, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992), В.Аруджаў (чэмпіён свету 1991, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1992).
т. 4, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ВАННЕ спартыўнае,
від воднага спорту. Аб’ядноўвае П. на спарт. дыстанцыі, падводнае (гл. Падводны спорт), сінхроннае (гл. Плаванне сінхроннае), гульнявое, прыкладное. Састаўная ч. пяцібор’я сучаснага і інш. мнагабор’яў. П. на спарт. дыстанцыі ўключае спаборніцтвы на дыстанцыі ад 50 да 1500 м спосабамі кроль, кроль на спіне, брас, батэрфляй (дэльфін). Гульнявое П. — розныя рухомыя гульні (воднае пола і інш.). Прыкладное П. — ныранне ў даўжыню і на глыбіню, ратаванне тапельца, пераадоленне водных перашкод.
Вядома са стараж. часоў як практычнае і ваенна-практычнае умельства. Як від спорту ўзнікла на мяжы 15—16 ст., сфарміравалася да канца 19 ст. 1-ы чэмпіянат Еўропы адбыўся ў 1890. З 1896 у праграме Алімп. гульняў. Міжнар. аматарская федэрацыя П. арганізавана ў 1908, Еўрап. ліга П. — у 1924. 1-ы чэмпіянат свету праведзены ў 1973 (Бялград).
На Беларусі афіц. спаборніцтвы па П. праводзяцца з 1924. У 1936 у Мінску пабудаваны першы плавальны басейн. 1-ы чэмпіянат Беларусі адбыўся ў 1927 (г. Гомель). У рэспубліцы працуюць каля 70 крытых плавальных басейнаў, у т. л. воднаспартыўны камбінат. Сярод бел. спартсменаў найб. поспехаў дасягнулі А.Гукаў, С.Каплякоў, А.Рудкоўская, Э.Васількова — сярэбраны і бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980), Н.Бараноўская — бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1999), І.Ларычава — чэмпіёнка СССР (1981) і інш.
А.М.Петрыкаў.
т. 12, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬШАКО́Ў (Барыс Аляксеевіч) (26.9.1910, г. Архангельск, Расія — 27.9.1950),
бел. спартсмен (канькабежны і веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1947). У 1945—50 трэнер Мінскага абл. савета спарт. т-ва «Дынама». З 1933 неаднаразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. З 1950 на Беларусі праводзіцца велагонка на прыз яго імя.
т. 2, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУРЫ́ЗМ,
бодыбілдынг (англ. body-building целабудаўніцтва), сістэма сілавых практыкаванняў для развіцця мускулатуры. Вядомы з часоў Стараж. Грэцыі і Рыма. Асновы сучаснага К. распрацаваны ў канцы 19 ст., сістэмы трэніровак — у 1960-я г. (у ЗША). Міжнар. конкурсы па К. праводзяцца з 1901, штогадовыя чэмпіянаты свету — з сярэдзіны 20 ст. Міжнар. федэрацыя па К. створана ў 1946, федэрацыя К. Беларусі — у 1985. Сярод бел. культурыстаў: Э.Зайкін, бронз. прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (1994), чэмпіёны Еўропы М.Шыла (1989) і А.Крыксін (1996).
т. 9, с. 15
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС ((Lewis) Карлтан) (Карл) Мак-Хінлі (н. 1.7.1961, г. Бірмінгем, ЗША),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён XXIII, XXIV і XXV Алімп. гульняў (1984, г. Лос-Анджэлес, ЗША, бег на 100 і 200 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.; 1988, Сеул, бег на 100 м, скачкі ў даўж.; 1992, г. Барселона, Іспанія, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.), сярэбраны прызёр (1988, бег на 200 м). Чэмпіён свету (1983, 1987, 1991, бег на 100 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.).
т. 9, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)