рэгрэсі́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які з’яўляецца рэгрэсам, вядзе да рэгрэсу.

Р. працэс.

|| наз. рэгрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспали́тельный мед. запале́нчы;

воспали́тельный проце́сс запале́нчы працэ́с;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крекинг-проце́сс техн. крэ́кінг-працэ́с, -су м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неабарача́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.

Н. працэс.

|| наз. неабарача́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шоўкапрадзе́нне, -я, н.

Працэс вырабу шаўковай пражы з коканаў, якія не паддаюцца размотванню.

|| прым. шоўкапрадзі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эвалю́цыя, -і, ж.

Працэс павольнага паступовага змянення каго-, чаго-н. ад аднаго стану да другога, у тым ліку працэс бесперапыннага колькаснага змянення каго-, чаго-н., які прыводзіць да якаснага змянення.

|| прым. эвалюцы́йны, -ая, -ае.

Эвалюцыйнае развіццё.

Эвалюцыйнае вучэнне — тэорыя аб паходжанні і развіцці жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́раст, -у, М -сце, м.

Працэс адкладання самкамі рыб ікры і апладнення яе самцамі.

|| прым. не́раставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́сленне, -я, н.

1. гл. мысліць.

2. Працэс адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ва ўяўленнях, паняццях, суджэннях; здольнасць чалавека разважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калектывіза́цыя, -і, ж.

Працэс аб’яднання аднаасобных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы) у СССР.

К. сельскай гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнаўтварэ́нне, -я, н.

Працэс фарміравання цэн на тавары і сістэмы цэн наогул.

Рэформа цэнаўтварэння.

|| прым. цэнаўтвара́льны, -ая, -ае.