тэхналагічны працэс атрымання зліткаў-загатовак з металаў ці сплаваў, заснаваны на бесперапынным руху металу адносна зон заліўкі і крышталізацыі. Робяць на машынах бесперапыннага ліцця. Упершыню выкарыстана ў каляровай металургіі, потым для разліўкі сталі.
Бесперапыннае ліццё сталі: а — схема ліцця; б — устаноўка для разліўкі з прамой вертыкальнай шахтай ахаладжальніка; в — з выгнутай шахтай; 1 — шахта ахаладжальніка; 2 — водаахаладжальны крышталізатар; 3 — залівачны коўш; 4 — стопар для закрыцця адтуліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛУА́ (Valois),
дынастыя французскіх каралёў у 1328—1589, пабочная лінія Капетынгаў. Складалася з трох галін: прамой — Філіп VI [1328—50], Іаан II Добры [1350—64], Карл V Мудры [1364—80], Карл VI [1380—1422], Карл VII [1422—61], Людовік XI [1461—83], Карл VIII [1483—98]; Арлеанскай — Людовік XII [1498—1515, завяршыў тэр. аб’яднанне Францыі]; Ангулемскай — Францыск I [1515—47, паклаў пачатак абсалютызму ў краіне], Генрых II [ 1547—59], Францыск II [1559—60], Карл IX [1560—74], Генрых III [1574—89]. Апошнія тры каралі былі бяздзетныя. Валуа спынілі існаванне ў час Рэлігійных войнаў пасля забойства Генрыха III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІМА́ТАР (ад collimo, скажонае лац. collineo накіроўваю па прамой лініі),
аптычная прылада для атрымання пучкоў паралельных прамянёў. Складаецца з аб’ектыва (ці ўвагнутага люстэрка), у факальнай плоскасці якога размешчаны асветлены аб’ект, напр., скрыжаваныя ніці, шкала, адтуліна дыяфрагмы. Неідэальная паралельнасць выхаднога пучка абумоўлена канечнымі памерамі аб’екта і аберацыямі аб’ектыва (гл.Аберацыі аптычных сістэм). Выкарыстоўваецца ў астраноміі для праверкі вымяральных інструментаў, у спектральных прыладах для атрымання пучкоў святла, накіраваных у дыспергавальную сістэму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпербало́ід
(ад гіпербала + -оід)
мат. паверхня, якая ўтвараецца вярчэннем гіпербалы вакол прамой, што спалучае фокусы гіпербалы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гемаро́й
(гр. haimoirois = крывацёк)
хвароба застою крыві ў прамой кішцы, якая суправаджаецца расшырэннем вен і крывацёкам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
натакатылі́ды
(н.-лац. notocotylidae)
сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у сляпой і прамой кішках вадаплаўных птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэктаскапі́я
(ад лац. rectum = кішка + -скапія)
агляд унутранай паверхні прамой і сігмападобнай кішак пры дапамозе рэктаскопа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бу́сел, ‑ела; мн. буслы, ‑оў; м.
1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы чырвоныя ногі, хадзіў, шукаючы жаб, бусел.Васілевіч.
2.Разм. Высокая бутэлька гарэлкі. Тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТЫДАРВІНІ́ЗМ,
тэорыі, накіраваныя супраць дарвінізму. Антыдарвінізм або наогул адмаўляе развіццё ў прыродзе (крэацыянізм), або яго гал. фактары, у першую чаргу натуральны адбор як вядучы ў арган. эвалюцыі. Асн. цячэнні антыдарвінізму склаліся ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Да іх належаць розныя формы неаламаркізму, батмагенез, номагенез, трансфармізм і інш. Сучасныя антыдарвінісцкія канцэпцыі звычайна прэтэндуюць на вырашэнне праблемы макраэвалюцыі, недаступнай для прамойэксперым. праверкі. Шэраг канцэпцый антыдарвінізму ўключае ўяўленні аб наследаванні набытых прыкмет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫРЭКТРЫ́СА (франц. directrice ад позналац. directrix накіравальная),
прамая, якая ляжыць у плоскасці канічнага сячэння і характарызуецца тым, што адносіны адлегласці r паміж кожным пунктам М гэтага сячэння і яго фокусам F да адлегласці d паміж гэтым жа пунктам і гэтай прамой ёсць велічыня пастаянная, роўная эксцэнтрысітэту ε крывой: r/d = ε. Гіпербала і эліпс маюць па 2 Д. (па адной для кожнага фокуса), парабала — адну.