ДЗЮВАЛЬЕ́ ((Duvalier) Франсуа) (14.4.1907, г. Порт-о-Прэнс, Гаіці — 21.4.1971),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Гаіці. Скончыў мед.ф-т ун-та Гаіці (1932). У 1947—49 нам. міністра працы, у 1949—50 міністр працы і аховы здароўя. З 1957 лідэр Партыі нац. адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэв. і ўрадавага дзеяння). З 1957 прэзідэнт Гаіці. У 1964 правёў праз Нац. сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў крывавы рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, праследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Ж.К.Дзювалье.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стражні́ца, ‑ы, ж.
Пагранічны пост; застава. На фарпостах, на граніцах Безгранічных нашых земляў, З карабінам ля стражніцаў Камсамолец не задрэмле.Купала.[Прыезджыя] жылі два-тры дні ў фальварку, наведвалі пагранічную стражніцу.Пальчэўскі.[Сяргей:] — Стражніца недалёка, пагранічнікі знаёмыя, часта ў вёску прыходзяць на вечарынку.Машара.
[З польск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стрэлкі (у 1 знач.), з’яўляецца стрэлкай. Стрэлачны паказальнік.// Забяспечаны стрэлкай-паказальнікам. Стрэлачны тэлеграф.
2. Які мае адносіны да стрэлкі (у 3 знач.). Стрэлачны ліхтар. Стрэлачны рычаг.// Які мае адносіны да абслугоўвання стрэлкі (стрэлам). Стрэлачны пост.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
posterunek, ~ku
posterun|ek
м.
1.пост;
rozstawić ~ki — расставіць пасты;
~ek straży pożarnej — пажарны пост;
2. участак (паліцэйскі), аддзяленне (міліцыі), пастарунак;
stracony ~ek — безнадзейная справа
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
спа́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы, ж.
Разм.
1.Пост перад спасам, царкоўным святам, якое адзначалася ў жніўні. [Бародзіч:] — Некаторага году ў спасаўку выйшлі грыбоў паглядзець.Чорны.
2. Сорт груш, якія паспяваюць к спасу. А ноччу скокні цераз падаконнік — і збірай у садзе спелыя салодкія спасаўкі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карнава́л (ТСБМ) ’перыяд часу ад каляд да масленіцы (Сцяшк.). Запазычанне з франц.carnaval, якое ў сваю чаргу з італ.carnevale (з лац.carnem levare ’выдаляць, пазбаўляцца мяса’). Параўн. польск.mięsopust ’пост’ (Брукнер, 220; Слаўскі, 2, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Abstinénzf -
1) устрыма́нне ад алкаго́лю, цвяро́зы лад жыцця́
2) рэл.пост
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
постэмбрыяна́льны
(ад пост- + эмбрыянальны)
які мае адносіны да часу пасля вызвалення арганізма ад яйцавых і зародкавых абалонак; паслязародкавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
За́паст ’без перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск.zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гато́ўнасць‑і, ж.
1. Стан гатовага (у 1 знач.); падрыхтаванасць. Баявая гатоўнасць. □ Змена, стаўшы на пост, рапартуе аб поўнай гатоўнасці стаяць да канца.Брыль.
2. Згода, жаданне рабіць што‑н. Ігнат глянуў на хлопцаў. Тыя шчыра выказалі сваю гатоўнасць пайсці разам з бацькам на любую справу.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)