экспрэ́сія

(лац. expressio = выражэнне)

выразнасць; сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў (напр. э. слова, э. колеру).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эстэзіяло́гія

(ад гр. aisthesis = пачуццё, адчуванне + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае будову органаў пачуццяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КОРАНЕГАЛО́ВЫЯ (Rhizocephala),

падатрад вусаногіх ракападобных. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў акіянах, акрамя халодных вод, ёсць прэснаводныя віды. Будова спрошчаная (адсутнічаюць кішэчнік, органы пачуццяў і выдзялення). Паразіты крабаў, крэветак, ракаў-пустэльнікаў. Аб прыналежнасці К. да ракападобных сведчыць наяўнасць у цыкле развіцця лічынкавых стадый — наўпліуса і цыпрысападобнай лічынкі (як у ракушкавых ракападобных роду Cyprus).

т. 8, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛЫ́ХУ О́РГАНЫ,

органы пачуццяў чалавека і жывёл, якія ўспрымаюць гукавыя раздражненні (гл. Слых). У чалавека і пазваночных жывёл размешчаны ва ўнутр. вуху (гл. Вуха) разам з органам раўнавагі (гл. Вестыбулярны апарат). У беспазваночных, ніжэйшых хордавых і рыб С.о. ўспрымаюць і гукавыя і вібрацыйныя (мех.) ваганні. С.о. беспазваночных развіты толькі ў насякомых (перапонкі на канечнасцях).

т. 15, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Му́мія ’бальзамаваны труп’, ’худы, не здатны да моцных пачуццяў чалавек’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. мову, у якой з ням. Mumie < італ. mummia або і праз польск. мову (mumia), у якую слова прыйшло са ст.-франц. mumie (> франц. momie). Першакрыніцай лічыцца перс. mūmijā < mom, mūm ’воск’ (Варш. сл., 2, 1068) або араб. mômija. (Фасмер, 3, 9).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́мікс, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — кніжка, брашура, апавяданне ў малюнках з суправаджальным тэкстам, галоўным чынам прыгодніцкага зместу, разлічаныя на задавальненне прымітыўных пачуццяў і густаў.

[Англ. comics.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прадажнага (у 3, 4 знач.). Прадажнасць усіх пачуццяў пры ладзе капіталізму знайшла сваё выдатнае выяўленне ў шмат якіх мастацкіх творах. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенсо́рны

(лац. sensorium = орган пачуццяў, ад sensus = пачуццё, адчуванне)

звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў;

с-ыя нервовыя валокны — валокны, па якіх узбуджэнне перадаецца з органаў і тканак у цэнтральную нервовую сістэму (параўн. маторны 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

захапле́нне, -я, н.

1. Незвычайны ўздым пачуццяў, найвышэйшае задавальненне.

Быць у захапленні ад канцэрта.

Прыйсці ў з. ад чаго-н.

2. Усхваляванасць, запал, натхненне.

Гаварыць з захапленнем.

3. кім-чым. Павышаны інтарэс да чаго-н.

З. тэатрам.

З. футболам.

4. кім. Улюбёнасць у каго-н.

Гэта было з., а не каханне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АБУЛІ́Я (ад а... + грэч. bulē воля),

паталагічнае парушэнне псіхічнай рэгуляцыі дзеянняў, слабаволле, нерашучасць. Выяўляецца ў адсутнасці імкнення да дзейнасці, у няздольнасці прыняць рашэнне і ажыццявіць дзеянне, хоць неабходнасць яго ўсведамляецца. Назіраецца пры меланхоліі, іпахондрыі, неўрастэніі, можа быць выклікана таксама барацьбой уяўленняў і пачуццяў, перакананнем у марнасці ўсякага дзеяння. Абулію трэба адрозніваць ад слабаволля як рысы характару (гл. Воля).

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)