slender [ˈslendə] adj.
1. то́нкі; ста́тны, згра́бны;
a slender figure стро́йная, згра́бная фігу́ра
2. бе́дны; сла́бы; мізэ́рны; нязна́чны;
slender means сці́плыя сро́дкі;
a slender chance малавераго́дная магчы́масць;
slender hope сла́бая надзе́я
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сла́бы, -ая, -ае.
1. Які мае малую сілу, магутнасць.
С. чалавек.
С. рухавік.
2. Нездаровы, хваравіты.
Слабая бабуля.
Слабыя нервы.
3. Які не вызначаецца моцным характарам; нястойкі.
Слабая натура.
Слабая воля.
4. Нязначны, малы.
Слабая падтрымка.
С. ўдзел.
5. Дрэнны, няўмела падрыхтаваны, выкананы недастаткова ўмела і пад.
С. вучань.
С. раман.
Сын с. ў матэматыцы.
6. Ненасычаны, нямоцны.
С. раствор солі.
Слабая гарэлка.
7. Нямоцна нацягнуты, свабодны.
Лейцы слаба (прысл.) нацягнуты.
◊
Слабае месца або слабы бок каго-чаго (разм.) — недахоп чый-н. або чаго-н.
|| наз. сла́басць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
алігапсо́нія
(англ. oligopsonia, ад гр. oligos = нешматлікі, нязначны + opsonia = закупка прадуктаў)
сітуацыя на рынку, пры якой даволі абмежаванай колькасці пакупнікоў процістаіць вялікая колькасць прадаўцоў (вытворцаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
slight [slaɪt] adj.
1. лёгкі, невялі́кі, нязна́чны;
a slight cold лёгкая прасту́да;
a slight mistake нязна́чная памы́лка
2. то́нкі; шчу́плы; кво́лы;
a slight girl то́ненькая дзяўчы́нка
♦
not in the slightest ні кро́пелькі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
minor2 [ˈmaɪnə] adj.
1. нязна́чны, другаразра́дны;
a minor role нязна́чная ро́ля
2. несур’ёзны; лёгкі (пра хваробу, рану, аперацыю)
3. міно́рны, су́мны;
The novel ends on a minor note. Раман заканчваецца на мінорнай ноце.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
petty [ˈpeti] adj.
1. дро́бны; нязна́чны, малава́жны;
petty officials дро́бныя чыно́ўнікі;
He said he wasn’t interested in petty details. Ён сказаў, што яго не цікавяць дробныя дэталі.
2. derog. ву́зкі, лімітава́ны;
petty minds вузкало́быя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зварухну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Зрабіць рух целам; варухнуцца, паварушыцца. Зося гэтак задрыжала ад страху, што нават дзіця на руках зварухнулася і заплакала. Чарот. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Зрабіць хуткі, нязначны рух; таргануцца, дрыгнуць (пра часткі цела). Кусцістыя бровы старога зварухнуліся. Даніленка. Ніводзін мускул на твары Лабановіча не зварухнуўся. Колас. // Прыйсці ў лёгкі рух; скалыхнуцца. Досвітак ціхі ў барах, Не зварухнуцца галінкі. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смарка́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Такі, у якога цякуць з носа смаркачы. Малыя, галапузыя, брудныя, смаркатыя дзеці наперабой крычалі есці. Арабей. // Запэцканы смаркачамі. Малыя з чырвонымі смаркатымі насамі ляпілі бабу. Сачанка.
2. перан. Зневаж. Малы, малады; нязначны, няўмелы. [Тарас Тарасавіч:] — Разганю я вашу к[а]мпанію, жаніхі смаркатыя. Асіпенка. — Ах ты, выпаўзень смаркаты, — як бы і не злосна загаварыў Асцюк, — красці вучышся? Марціновіч. / у знач. наз. смарка́ты, ‑ага, м. — Ідзі, ідзі, смаркаты! — махнула вёдрамі Касмініха. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
least2 [li:st] adj. (звыч. the least) найме́ншы, са́мы малы́, са́мы нязна́чны;
Нe hasn’t the least idea of it. Ён не мае пра гэта аніякага ўяўлення.
♦
last but not least апо́шні, але́ не менш ва́жны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
алігапо́лія
(ад гр. oligos = нешматлікі, нязначны + роleo = прадаю)
1) панаванне некалькіх кампаній (трэстаў, канцэрнаў) у некаторых галінах прамысловасці;
2) сітуацыя на рынку, пры якой невялікая колькасць прадаўцоў, што кантралюе цэнаўтварэнне, гандлюе з вялікай колькасцю пакупнікоў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)