Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГУ́ЦІН Леанід Мацвеевіч (н. 16.6.1948, г. Гомель),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1974, клас П.Падкавырава). Выкладчык мінскіх дзіцячых муз. школ № 5 (з 1977), № 6 (з 1984). Працуе ў сімф., вак.-сімф., камерна-вак. і камерна-інстр. жанрах, піша музыку для дзяцей. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1973, 1982), сімф. паэма (1978), кантаты «Памяць» на словы Р.Тармолы і Л.Дайнекі (1973) і «Песні юнацтва» на словы Э.Агняцвет (1975), саната для фп. (1977), паэма «Галасы адыходзячых» для духавога аркестра (1994), вак. цыкл «Песні беларускага Палесся» нанар. тэксты для барытона і нар. аркестра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНАЎ Юрый Пятровіч (13.1.1929, С.-Пецярбург — 5.2.1993),
рускі паэт. У гады Вял.Айч. вайны ў блакадным Ленінградзе. Скончыў Ленінградскі ун-т (1952). Працаваў на камсамольскай рабоце, гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1959—65), адказным сакратаром газ. «Правда» (1965—68), сакратаром праўлення СП СССР (1982—86). Аўтар кніг «Сіла жыцця» (1966), «Блакада» (1968; Дзярж. прэмія Расіі 1985), «Памяць» (1971), «Вуліца Росі» і «Белыя ночы» (абедзве 1979), «Шалі» (1986). Большасць вершаў прысвечана блакаднай тэме. Нарус. мову перакладаў вершы Г.Пашкова. Творы Воранава набел. мову перакладалі Я.Семяжон, Пашкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛЬКО́ЎСКІ (сапр.Ляўчук) Дзмітрый Нічыпаравіч
(3.11.1898, в.Вял. Лепясы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 17.12.1934),
украінскі паэт. Скончыў Кобрынскае гар. вучылішча, вучыўся ў Брэсцкай гімназіі (1912—15). Уваходзіў у кіеўскае літ. аб’яднанне «Ланка». Друкаваўся з 1924. Аўтар паэм «Чэкіст» (1924), «Чабан» (1925), паэт. зб-каў «Далягляды» (1927), «На пажарышчы» (1928), «Палессе» (1931), у якіх адлюстраваў героіку і трагізм грамадз. вайны, апяваў прыгажосць палескага краю. Некат. яго вершы сталі нар. песнямі. Перакладаў творы бел., рус., ням. паэтаў. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Не́цікі (нецеки) ’нечаканасць’: «Въ нецекахъ спужався. Ты усе нецёками подходзишъь (Нас.), нёцёкомъ ’нечакана, неспадзявана’ (там жа). Меркаванне пра зыходнае *нецівак < *ne‑сеи‑ък ’беспамяцтва’ (ад *čbvati, tujo, паводле Мяркулавай, Этимология–1977, 91), гл. знецікі, здаецца недастаткова пераканальным, параўн. думку Карскага (2–3, 69–70) пра адсутнасць формы на‑къ, якая дала б магчымасць вытлумачыць віц.з(с) нетцийку ’ненарокам’. Можна параўнаць з польск.wnet, wnetki, у XVI ст. hnet, hnetki ’хутка, раптоўна’, якое Брукнер (627) выводзіць праз чэш.hnet з *inbgbdъ, гл. таксама Махэк₂, 213. Не выключана таксама мясцовае ўтварэнне ад цік ’памяць’ (параўн. слонім.na cik ’напамяць’: tabie na cik nie prychodzićАрх. Федар.), што добра ўзгадняецца з іншымі падобнымі ўтварэннямі са значэннем ’бяспамяцтва’ тыпу нячывіль (гл.), рус.нецевенье і інш. (параўн. Мяркулава, Этимология–1977, 90); тады зыходная форма была б + нецік або4*неціка. Відаць, не маюць да разгледжаных слоў непасрэдных адносін балг.нетеки/нетики ’ніж, чым’, пра якія пісала Ажахоўска (Prace Lingwistyczne, 32, 247–2 53: < тикъ/тикʼе ’толькі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАГУ́РАЎ Эдуард Аляксеевіч (н. 27.11.1947, г. Бабруйск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1974). Працуе пераважна ў жанрах тэматычнай карціны і партрэта. Работы адметныя псіхал. выразнасцю вобразаў, кампазіцыйным майстэрствам, дакладнасцю малюнка. Асн. творы: «Асенні крос» (1975), «Пачатак вясны» (1976), «Дзеці вайны», «Партрэт бацькоў» (абодва 1978), «Сямейны партрэт», «Вяртанне» (абодва 1980), «Хірургі. Аперацыя», «Красавіцкія інтэрв’ю» (абодва 1981), «Дыялог» (1982), «Трансфармацыя» (1988), «Час цішыні» (1991), «І была раніца» (1992), «Памяць бацькі» (1993), «Падзеі на фоне ранішняга пейзажу» (1994), «Залаты яблык» (1995) і інш.
Э.Белагураў. Партрэт бацькоў. 1978. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРСО́ЦКІ Вячаслаў Віктаравіч (н. 9.6.1955, Мінск),
бел. жывапісец. Сын В.І.Вярсоцкага. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1976). Працуе ў жанры пейзажа, піша нацюрморты, партрэты. Творы вызначаюцца каларытам, выразнай жывапісна-экспрэсіўнай пластыкай, уменнем перадаць непаўторныя адценні розных станаў прыроды. Сярод работ: «Мінск. Сімфонія восені», «Вясна. Вулачка верхняга горада», «Мінск салютуе», «Спрадвечнае», «Мокрыя дрэвы», «Кветкі», «На Мацея зіма пацее», «Кастрычнік», «Ясны дзень», серыя «Краскі беларускіх пушчаў», «Нацюрморт з чырвонай рэдзькай», «Памяць»; партрэты «Маці», «Студэнткі» (усе 1980—90-я Г.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч Мікалай Пятровіч (н. 28.11.1950, в. Петрыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1982). Працуе ў ювелірным мастацтве і гарачай эмалі. Асн. творы: дэкар. кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Абуджэнне», «Бабіна лета» (усе 1980-я г.), «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух» (усе 1990-я г.). Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай (1993—97). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Сяргей Сяргеевіч (22.8.1921, в. Мегра Валагодскай вобл. — 7.10.1977),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1954). У 1941—44 ваяваў на фронце. Першыя кнігі вершаў «Трэцяя хуткасць» (1946) і «Паход працягваецца» (1948) прысвяціў Айч. вайне. У зб-ках вершаў «Памяць сэрца» (1960), «Адданасць» (1973), «Кастры» (1978), паэмах «Песня Ленінграду» (1957), «Слова пра Цыялкоўскага» (1962), «На вастрыі стралы барвовай» (1980) і інш.філас. і лірычныя разважанні пра час, лёс пакалення, будучыню роднай зямлі. Своеасаблівасць яго вершаў у непасрэднасці, пранікнёнасці паэт. інтанацый.