адна з асноўных (разам з «каралінскай школай») паэт. школ англ. барока 1-й пал. 17 ст. Яе пачатак ў лірыцы Дк.Дона. Названа метафізічнай за паглыблены філас. характар, імкненне асэнсаваць складаныя праблемы быцця (жыццё і смерць, час і вечнасць, Бог і чалавек), спасцігнуць трансцэндэнтнае. Творчасці паэтаў-метафізікаў (Дж. і Э.Херберты, Р.Крэша, Г.Воген, Э.Марвел) уласцівы напружанасць думкі і пачуцця, спалучэнне аналітызму мыслення і містычнай экзальтацыі, мудрагелістая метафарычнасць, зварот да тэм і вобразаў Свяшчэннага пісання. Найб. яскрава манера «М.ш.» выявілася ў творчасці Дж.Херберта (зб. «Храм духоўных вершаў», 1633).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фасо́н
(фр. façon)
1) крой, мадэль, форма якога-н. адзення, абутку;
2) перан. пэўны спосаб, манера; трымаць ф. — захоўваць неабходныя нормы паводзін для падтрымання рэпутацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
scholastic[skəˈlæstɪk]adj.fml
1. шко́льны, наста́ўніцкі;
scholastic achievements шко́льныя дасягне́нні
2. схаласты́чны, фарма́льны;
scholastic theology схаласты́чная тэало́гія;
dull scholastic reports ну́дныя сухі́я дакла́ды;
a scholastic manner педанты́чная мане́ра
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дэклама́цыя, ‑і, ж.
Выразнае чытанне мастацкіх твораў на памяць; майстэрства выразнага чытання. Шапятовіч праваліўся з сваёй дэкламацыяй: сам ледзь не плакаў, чытаючы творы, а хлопцы засталіся абыякавымі.Кучар.//перан. Штучна прыўзнятая манера гаварыць. Сустракаюцца ў .. [зборніку] і творы, якія з’яўляюцца мімалётным водгукам на падзеі, і творы, у якіх пачуццё падменена дэкламацыяй.Шкраба.
[Ад лац. deklamatio — выпрацоўка красамоўства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́фана́да
(іт. buffonata)
1) сцэнічнае прадстаўленне або манера акцёрскай ігры з камічным перабольшаннем;
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Мане́жыцца ’манернічаць, крыўляцца’ (ТСБМ, Нас.), мане́жыць ’прывучаць, быць пераборлівым у ежы, быць свавольным’ (Нас.), ’балаваць’ (Касп.), манежна ’пястун, пястуха’, манежны ’манерны’ (Нас.), ваўк.манежыць ’выпрошваць’ (Сл. ПЗБ). Укр.маніжитися ’манернічаць’, ’песціцца’, рус.мане́жить ’зазнавацца, фарсіць’, ’песціць, балаваць’, манежный ’манерны, разбалаваны’, ’франтаваты’, польск.manierzyć się (Варш. сл., 2, 877). Кантамінаваная лексема, якая ўзыходзіць да манеж, аформленая пад уплывам манера, манерны і пры ад’ідэацыі нежны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыёмIIм. (спосаб) Verfáhren n -s, -; Hándgriff m -(e)s, -e; Maníer f -, -en (манера);
ве́даць прыёмы пра́цы die Hándgriffe séiner Árbeit kénnen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пісьмо́, -а́, мн. пісьмы і (з ліч. 2, 3, 4) пісьмы́, -сем і -сьмаў, н.
1. Напісаны тэкст, які пасылаецца для паведамлення чаго-н. каму-н.
Напісаць п.
Заказное п.
2. толькі адз. Уменне пісаць.
Вучыцца пісьму.
3. толькі адз. Сістэма графічных знакаў для перадачы, занатавання размовы.
Кірыліцкае п.
4. толькі адз. Стыль, манера мастацкага адлюстравання.
Рэалістычнае п.
|| памянш.пісямцо́, -а́, мн. -ы́, -о́ў, н.іпісямко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абыхо́джанне, ‑я, н.
1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго‑н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні.Брыль.Лабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі.Колас.
2. Уменне карыстацца чым‑н. Выпрацоўваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́свіст, ‑у, М ‑свісце, м.
Асобая манера свісту; свіст. Ты чуеш посвіст? Гэта клічуць сябры нас.Машара.Рэдка калі пачуеш тут дапытлівы цокат вавёркі, вясёлы посвіст сініцы.Паслядовіч.// Пра свісцячыя гукі, якія суправаджаюць хуткі рух чаго‑н. У паветры не сціхаў посвіст куль, а неўзабаве пачулася яшчэ і выццё мін.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)