джа́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.

1. Раніць, упівацца джалам (у 1, 2 знач.). На кожным кроку джаляць камары. В. Вольскі. // Калоць, раніць (пра што‑н. вострае, калючае). Ды тут басанож у спякоту Не пройдзе хлапчук каля плоту: Гадзюкамі джаляць Абрыўкі калючага дроту. Маляўка.

2. перан. Шкодзіць злосна, спадцішка. Тут толькі ўявіў сабе [Міхась], што перад ім паўзучы гад, што смяротна джаліць з укрыцця пад маскай аднадумца. Машара. // Глыбока хваляваць, трывожыць (пра пачуцці). Горкая самотнасць джаліла мяне, і такое ж горкае шкадаванне напаўняла маё сэрца. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́чаць ‘соваць, усоўваць, тыкаць’, ты́чыць ‘торкаць, уторкваць’ (ТС), ты́чяті ‘соваць, даваць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да тыкаць (гл.) паводле магчымага чаргавання ў прасл. *tykēti > *tyčeti > *tyčati ‘усоўваць, тыкаць’. Сюды ж ты́чма ‘не адыходзячы ад каго-небудзь, увесь час папікаючы’: тычма тырчыш (Нас.); як кантамінацыя з тырчма тырчаць (гл. тырчаць) з заменай першага спалучэння сінанімічным.

*Тыча́ць, тычя́ти ‘тырчаць’ (Клім.), тичйа́ти ‘тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўноўваюць са старым серб. тичати, харв. tičati ‘хавацца’, ‘здзіўляцца’, ‘сядзець на кутніках’, славен. tičáti ‘знаходзіцца, быць, тырчаць’, што выводзіцца з прасл. *tyčati, якое з *tykati ‘ўтыкаць, затыкаць’, ‘калоць, басціся’ (Сной₂, 763). Бязлай (4, 179) славен. tyča̋ti ‘быць заткнутым, утыкнутым’ трактуе як эсіў прасл. *ty̋kati ‘датыкацца, калоць, басціся’, які з’яўляецца ітэратывам ад *tъknǫti ‘тс’. Магчыма, да папярэдняга слова. Гл. таксама тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункт ’кропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъ ’кропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctus ’укол’ ад pungereкалоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лікі1 ’рэзкі, востры боль, рэзь у жываце, баку’ (ТСБМ, Нас.). З лац. colica ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 200–201). Памылкова разглядалася як запазычанне з франц. colique (Фасмер, 2, 291). Але як было даведзена, упершыню зафіксавана ў XVII ст. у перакладзеным з лацінскай мовы помніку (Шанскі, 2, 8, 200).

Ко́лікі2 ’калаццё’ (Сцяшк.). Да калоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчопка ’дрывотня’, ’месца, дзе рэжуць, колюць, а часам і складаюць дровы’ (Бір.; чырвонае., З нар. сл.). Да па‑ і шчапаць ’шчапаць лучыну’, ’калоць дровы’ (гл.), якое да прасл. ščep‑ (/skoi̯p‑/skei̯p‑Įskip‑). Параўн. роднасныя і.-е. паралелі: літ. skepsnė ’акравак’, skepeta, skepetas ’ануча’, ’хустка’, лат. škepele ’асколак’, ст.-грэч. σκάπτω ’рубаю’, ст.-в.-ням. skaft ’дзіда’ (Фасмер, 4, 503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdytiкалоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́ленькі, ‑ая, ‑ае.

1. Прыемны на выгляд, прыгожанькі. Міленькая дзяўчынка. Міленькае дзіця.

2. Дарагі, любімы. Толькі міленькае імя назавуць — Белы тварык разгараецца. Багдановіч. // у знач. наз. мі́ленькі, ‑ага, м., мі́ленькая, ‑ай, ж. Любы, каханы чалавек.

3. Ласкавы або фамільярны зварот. [Вольга Віктараўна:] — Міленькі, Андрэй Пятровіч, навучыце ж мяне, як жа размеркаваць работу так, каб можна было добра весці яе? Колас. [Блазан:] — Што б то вы хацелі, людцы мае міленькія? Барашка.

•••

Як міленькі — без пярэчанняў, адгаворак; абавязкова. — Шчасце тваё, што ты з партызанаў, — сказаў .. [Яшу] дырэктар, — ды я цябе паважаю. А то пайшоў бы ты ў мяне дровы калоць як міленькі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стреля́ть несов.

1. страля́ць;

2. (о боли) безл., разг. кало́ць;

стреля́ть глаза́ми страля́ць вача́мі;

стреля́ть из пу́шки по воробья́м ирон. страля́ць з гарма́т па вераб’я́х; за му́хай з абу́хам; за камаро́м з малатко́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Прысі́кацца (прысі́катысь) ’прыставаць, лезці ў бойку і пад.’ (Клім.). Укр. присі́катися ’прычапіцца, прыдрацца, прыстаць’, рус. дан., урал. присика́ться, приси́каться ’прыдзірацца, чапляцца’. Няясна. Прымаючы пад увагу агалосоўку кораня ва ўкраінскім слове, параўн. укр. присіка́ти ’прыпыняць’, з прысяка́ць да сячы́ (гл.). Распаўсюджаная ў славянскіх мовах семантычная мадэль ’біць, рэзаць, драць, калоць’ — ’прыдзірацца, быць сварлівым і да т. п.’, параўн. прыдзірацца, рус. подкалывать і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)