барваве́ць, ‑вавее і барво́вець, ‑вовее; незак.

1. Чырванець, займацца чырванню. Там, за лесам, неспакойна барвавела неба. Лупсякоў. Макухаў твар барвавее, у вачах злосць. Асіпенка.

2. Вылучацца сваім барвовым колерам, віднецца. Ты бачыш? — Сягоння на ўсходзе Без ліку сцягі барвавеюць. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абуя́ць, ‑яе; зак., каго-што.

Ахапіць, апанаваць з нястрымнай сілай (пра пачуцці). Чачыка абуяла злосць, і ён нервова закратаў рукой, аж заскакалі лейцы. Пташнікаў. Помню, абуяла мяне радасць, што вось, не думаўшы, не гадаўшы, трапіў я, крыварукі, на вайну... Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зласлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Поўны злосці, варожасці. — І зласлівая ты, цётка! Ніяк таго пеўня не забудзеш. Лынькоў. Адзінства славянскіх народаў і народаў Прыбалтыкі — гэта несакрушальная скала, аб якую разаб’юцца зласлівыя хвалі нямецкага мілітарызму. «Звязда». // Які выражае злосць. Зласлівы погляд. Зласлівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Псі́на ’пра сабаку, звычайна вялікага; пра пах сабакі, яго поўсці’; ’пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’сабачае мяса’ (Нас., Растарг.), псі́ны ’сабачы’ (Нас., Бяльк.). Параўн. укр. пси́на ’сабака’, рус. пси́на ’тс’, польск. psina ’тс’, славен. psína ’сабачына’, дыял.злосць, здрада’: psina mu gieda iz oči. Вытворныя ад *pьsъ ’сабака’, параўн. Бязлай, Etyma, 160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Saepe dissimulare satius, quam vel ulcisci fuit

Часта лепш не звяртаць увагі на нешта, чым помсціць.

Часто лучше не обращать внимания на что-то, чем мстить.

бел. Ён цябе каменем, а ты яго куском. Па благога чалавека хле­бам кідай. Злосць да дабра не даводзіць.

рус. Зла за зло не воздавай. Худого худым не исправишь.

фр. Rendre le bien pour le mal (Воздавать добром за зло).

англ. Return good for evil (Воздавай добром за зло).

нем. Böses wird nicht mit Bösem überwunden (Зло не преодолевается злом).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

безадка́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не нясе адказнасці ні перад кім. [Галавенька Громаву:] — Безадказны ты нейкі, папраўдзе, як малое дзіця. Лупсякоў. // Які не атрымліваецца пачуццём адказнасці. А сказаць трэба сур’ёзна і горача, каб.. [Маша] паверыла, каб зноў не палічыла гэта за легкадумны жарт, за яго [Славікаву] звычайную безадказную балбатню. Шамякін.

2. Які працуе безадмоўна, без перабояў. [Іван Іванавіч:] — Для палёту да другіх планет трэба было сканструяваць лёгкі, зручны і безадказны рухавік. Гамолка.

3. Які без пярэчання выконвае ўсе загады, распараджэнне, бездакорны, беззаганны. Бяссільная [Сымонава] злосць вылілася на Машку, яго безадказную памочніцу, і ясна стала, якая яна, гэтая злосць, горкая, дзікая і дурная. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злоI ср.

1. зло́, род. зла ср., лі́ха, -ха ср.; (беда) бяда́, -ды́ ж.;

наде́лать мно́го зла нарабі́ць шмат зла;

умышля́ть зло уст. заду́мваць зло;

употребля́ть во зло что́-л. злоўжыва́ць чым-не́будзь;

2. (досада, злость) злосць, род. зло́сці ж.;

зло берёт злосць бярэ́;

со зла са зло́сці;

как на зло як на злосць, як на лі́ха;

зла не помнить (на ком) не злава́ць (на каго);

из двух зол выбира́ть ме́ньшее з двух ліх (бед) выбіра́ць ме́ншае (ме́ншую).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кпі́ны, кпін; адз. няма.

Злыя, абразлівыя жарты, насмешкі над кім‑, чым‑н. Платон Астапавіч ведаў характар сваёй дачкі: яшчэ дзяўчынкай яна не раз сваімі кпінамі і крытыкай выводзіла яго з цярп[ення]. Шамякін. І смех там быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Прагуляць, праматаць усё, многае. Пракопа забірае злосць на Марыніча: сам папрагульваў усё сваё дабро ды яшчэ насміхаецца, што ён, Пракоп, захаваў сваю маёмасць і ў калгас прыйшоў, як маладая з заможнага дому ў сям’ю свайго мужа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ärgern

1. vt злава́ць, раздражня́ць; уво́дзіць у злосць;

es ärgert ihn яму́ пры́кра

2. ~, sich злава́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)