Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БААТО́У,
горад на Пн Кітая, у аўт. раёне Унутраная Манголія, на суднаходным участку р. Хуанхэ. 1,2 млн.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Адзін з асн. металургічных цэнтраў краіны. Машынабудаванне, кам.-вуг., эл.-энергет., ваенная, буд., тэкст.прам-сць. У раёне Баатоу — здабычажал. руды і каменнага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МУНДСЕНА ЗАЛІ́Ў,
заліў Паўн. Ледавітага ак., паміж берагамі Канады і а-вамі Банкс і Вікторыя. Даўж. каля 445 км, найб.шыр. 213 км. Глыб. да 285 м. Выш. прыліваў 0,2—0,3 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу. Названы ў гонар Р.Амундсена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІТУ́НГ (Belitung),
Білітон, востраў у Малайскім архіпелагу, паміж а-вамі Суматра і Калімантан, тэр. Інданезіі. Пл. 4850 км². Паверхня пераважна раўнінная, з асобнымі масівамі выш. да 510 м. Складзены з архейскіх гранітаў і гнейсаў. Клімат экватарыяльны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Здабыча алавяных рудаў. Трапічнае земляробства. Гал. горад — Танджунгпандан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАІМБАТУ́Р, Каямпутур,
горад на Пд Індыі, у перадгор’ях горнага масіву Нілгіры, у штаце Тамілнад. 853 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр тэкст. (пераважна баваўнянай) прам-сці бавоўнаводчага раёна. Развіта станкабудаванне, тэкст. і эл.-тэхн. машынабудаванне; апрацоўка кавы, цукр. трыснягу, хім., папяровая, цэм. прадпрыемствы. Кінапрамысловасць. Здабыча гіпсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТАНА́Й,
горад у Казахстане, цэнтр Кустанайскай вобл., на р. Табол. Засн. ў 1883, у 1893—95 наз. Нікалаеўск. 233,9 тыс.ж. (1995). Чыг. вузел. Прам-сць: металаапр., хім. (хімвалакно), лёгкая, харч., мэблевая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Здабычажал. руды (Кустанайскі жалезарудны раён). 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІЧА́НСК,
горад на Украіне, у Луганскай вобл., на р. Северскі Данец. Засн. ў 1795 як пас. Лісічая Балка, з 1938 горад. 121 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Адзін са старэйшых цэнтраў Данецкага вугальнага басейна. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць машынабуд. і металаапр., хім., нафтаперапр., шкляная, лёгкая, харчовая. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЧЫНА-СТАРО́БІНСКАЕ БАЛО́ТА,
на З Салігорскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Морач. Нізіннага тыпу. Пл. 21,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 17,1 тыс.га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 1,8 м. Здабыча торфу на паліва і ўгнаенне. Амаль усё балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎКА,
горад у Данецкай вобл., Украіна. Вядома з 1777, горад з 1925. 401 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Здабыча каменнага вугалю. Металургічны камбінат, трубаліцейны, коксахім. з-ды. Вытв-сць горна-шахтавага абсталявання, буд. матэрыялаў, прадпрыемствы лёгкай (бавоўнапрадзільная, абутковая ф-кі) і харч. прам-сці. Інж.-буд. ін-т. Тэатр. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ УРЭНГО́Й,
горад у Расіі, у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе, на р. Еваяха (прыток р. Пур), за 60 км на Пд ад Паўн. палярнага круга. Горад з 1980. Узнік у сувязі з асваеннем Урэнгойскага радовішча. 90 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. ВА «Урэнгойгазпрам» (здабыча і перапрацоўка газу і нафты).