падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Зак. да падглядаць.

2. што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак. Гілевіч. // перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уло́ўліваць

1. fngen* vt, uffangen* vt;

уло́ўліваць по́зірк inen Blick uffangen*;

уло́ўліваць гук den Schall infangen*;

уло́ўліваць мо́мант inen Zitpunkt bpassen;

2. (зразумець, заўважыць) erfssen vt; whrnehmen* аддз. vt;

уло́ўліваць сэнс den Sinn erfssen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

przepuścić

przepuści|ć

зак.

1. прапусціць; пусціць;

2. прапусціць; не заўважыць;

on ci tego nie przepuścić — ён табе гэтага не даруе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

miss2 [mɪs] v.

1. прамахну́цца, не пацэ́ліць;

He fired at the target but missed it. Ён выстраліў у цэль, але прамахнуўся.

2. не заўва́жыць (што-н.);

You can’t miss their house, it’s the highest on the street. Вы не можаце не заўважыць іх дом, ён самы высокі на вуліцы.

3. не зразуме́ць;

She missed the joke. Яна не зразумела жарт.

4. прапусці́ць; спазні́цца;

He missed his breakfast. Ён не снедаў./Ён прапусціў снеданне;

miss the train/plane спазні́цца на цягні́к/самалёт

5. сумава́ць, марко́ціцца;

What did you miss most when you were abroad? Па чым вы больш за ўсё сумавалі, калі былі за мяжой?

6. пазбяга́ць;

You should miss the crowds. Вам трэба пазбягаць натоўпу.

miss out [ˌmɪsˈaʊt] phr. v. прапуска́ць, упуска́ць;

You have missed out the most important thing. Вы прапусцілі самае важнае.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

агле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; заг. агледзься; зак.

1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адвёў і агледзеўся навокал. Даніленка.

2. Звыкнуцца, асвойтацца з новымі абставінамі. Не паспелі агледзецца [дзеці] — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца ў дарогу. Пальчэўскі.

3. Хапіцца, апамятацца; заўважыць што‑н. Пакуль людзі агледзеліся, Сымон уцёк. Бядуля. Злосная Валя ўвайшла ў Любіну кватэра, не думаючы, і толькі там агледзелася, што яе акружае. Чорны.

•••

Не паспець агледзецца, як... гл. паспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.

1. Раптоўна ўспомніць пра што‑н.; раптам заўважыць памылку, недагляд і пад. [Карпенка] спахапіўся, што не паставіў па планцы прыцэл. Быкаў. Мікалай Яўсеевіч толькі цяпер спахапіўся, што нікога яшчэ не віншаваў з наступаючым Новым годам. Кавалёў. — Запражыце майго каня, — загадаў Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся, — калі ласка. Грахоўскі.

2. Падхапіцца, схамянуцца. Алаіза так захапілася сваёй работай, што не звярнула ўвагі па грукат лесвіцы і спахапілася толькі тады, калі пастукалі ў дзверы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́днік, ‑а, м.

1. Жывёла, насякомае, якое прыносіць шкоду ў лясной, сельскай, складской, а таксама хатняй гаспадарцы. Да таго ж маці не раз гаварыла, што вожык нават вялікую карысць прыносіць чалавеку, бо знішчае ўсялякіх палявых шкоднікаў. Ляўданскі. Не заўважыць размнажэння лясных шкоднікаў — як гэта магло здарыцца з ім, Курчэвічам? Мяжэвіч.

2. Небяспечны чалавек, вораг; ненавіснік. Мінула некалькі дзён. Міліцыя і пракуратура так і не знайшлі шкодніка. Гроднеў. // Разм. Шкадлівы, шкодны чалавек. [Пан:] — Мельнік твой, Капіца, шкоднік па натуры. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́мятацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пасля моцнага душэўнага ўзрушэння, перажывання, разгубленасці зноў пачаць спакойна разважаць і дзейнічаць. — Як ты сюды трапіла? — першая апамяталася Валя. Карпаў. Не чакаючы, пакуль немцы апамятаюцца,.. Туравец загадаў адыходзіць. Мележ.

2. Адумаўшыся, зразумець памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад сваіх намераў. [Лабыш:] Дачушка! Апамятайся, што ты гаворыш! Козел.

3. Прыйсці да памяці; апрытомнець. [Людвік:] — А як мае быць апамятаўся я праз некалькі дзён у шпіталі. Чорны.

4. Агледзецца, заўважыць. Мы і не апамяталіся, як мінуўся мамін адпачынак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́трыць1 ’цяміць, разумець’ (Янк. 3.; Нар. Гом.; ТС; лід., Сцяшк. Сл.; глус., Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.), ’кеміць’ (капыл., Жыв. сл.), пе́тріць ’разумець (пра дзіця)’ (гарад., ЛА, 3). Параўн. рус. пе́трить ’разумець, кеміць’, пе́траць ’помніць’; польск. piętrzyć ’паднімаць узровень вады (каля плаціны)’, piętrzyć się ’ўздымацца’, ’зазнавацца’, славен. vz‑pẹ́titi se ’ўспомніць, прыгадаць’, spọ́titi ’тс’, o‑pẹ́titiзаўважыць’, серб.-харв. pétiti ’не забыць, запомніць’, далмацінск. na‑pétati se ’намучыцца’. Не зусім яснае слова. Звычайна збліжаюць пе́трыць з пяць, пя́цца < прасл. *pęti se (Брандт, РФВ, 23, 292; Праабражэнскі, 2, 166; Фасмер, 3, 425–426; Бязлай, 3, 31). Суфікс ‑р‑, як у хітры́ць, мудры́ць.

Пе́трыць2 ’біць’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем пе́таваць і пе́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагле́дзець, -е́джу, -е́дзіш, -е́дзіць; -е́дзь; -е́джаны і праглядзе́ць, -яджу́, -ядзі́ш, -ядзі́ць; -ядзі́м, -едзіце́, -ядзя́ць; -ядзі́; зак.

1. што. Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н.

П. рукапіс.

П. новую экспазіцыю.

2. што. Бегла прачытаць.

П. часопіс.

3. каго-што. Гледзячы, не заўважыць, прапусціць.

П. памылку.

4. перан., каго-што. Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.).

За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына.

5. што і без дап. Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.

Усе вочы прагледзець (разм.) — углядаючыся, доўга чакаць каго-н.

|| незак. прагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—4 знач.).

|| наз. прагля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Калектыўны п. спектакля.

Аддаць рукапіс на п. каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)