Вата́га ’ватага’ (Др.-Падб.); ’арцель сплаўшчыкаў’ (Кольб.). Укр. вата́га ’атрад, натоўп; атара, чарада’. Ст.-рус. ватага ’шацёр, палатка, жыллё качэўнікаў’, рус. вата́га ’натоўп; статак, чарада, стая; рыбалавецкая арцель; месца промыслу, сяліба рыбакоў; рыбацкая хатка; сям’я і г. д.’ Старое запазычанне з цюрк. моў (ст.-чуваш. *våtaɣ, *uotaɣ, ст.-цюрк. otaɣ ’палатка; пакой; сям’я’; параўн. і тур. oda, odak ’пакой, хата’) (Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 118 і далей; Корш., AfslPh, 9, 659; Младэнаў, 58; Фасмер, 1, 278). Іншыя тлумачэнні пераконваюць менш: 1) запазычанне з паўн.-цюрк. vataga (гэта хутчэй само запазычанне з рус.; гл. Фасмер, там жа, там і літ-ра); 2) запазычанне з рум. vătaş ’стораж’ (літ-py гл. Фасмер, 1, 278). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, В, 23–24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гама́ш ’гамашы’ (БРС), гама́шы ’чаравікі’ (Шат., Сцяшк. МГ). У значэнні ’чаравікі’ прамое запазычанне з польск. kamasz (адз. л.), kamasze ’чаравікі’, а гэта з франц. мовы gamache (гл. Брукнер, 215). У значэнні ’гамашы’, відавочна, запазычанне з рус. мовы (рус. гамаша; аб гісторыі рус. слова падрабязна Шанскі, 1, Г, 23–24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бравэ́рка, браве́рка світка, якая апранаецца на кажушок; безрукаўка; каўнер; паўпальто з даматканага сукна; армяк’ (БРС, Інстр. I, Сцяшк. МГ, Касп., Шат.); таксама брава́рка (Шат., БРС). Няяснае слова. Адсутнічае ў суседніх мовах. Падобнае на запазычанне, але адкуль. Параўн. лац. brevis (breve) ’кароткі’; але праз пасрэдніцтва якой мовы адбылося запазычанне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́цы ’спартыўны абутак’. Рус. бу́тсы. Запазычанне з англ. boots ’тс’ (мн. лік да boot ’чаравік’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ванзо́нка ’вэнджаны кумпяк’ (КЭС). Запазычанне з польскай мовы wędzonka ’вэнджаная грудзінка’ < wędzić (Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ватру́шка (БРС). Здаецца, запазычанне з рус. ватру́шка ’тс’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 1, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ран ’звычайная варона’ (Дразд.). Па адзінкавасці фіксацыі хутчэй за ўсё — запазычанне з рус. ворон ’крумкач’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выдаля́ць (БРС, Нас., Касп., Байк. і Некр.), польск. wydalać ’адпраўляць, выганяць’. Магчыма, запазычанне з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́звездзіць ’зрабіцца зорным (пра неба)’ (Інстр. I, Мат. Гом., 222). Запазычанне з рус. вы́звездить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вітамі́н (БРС). Запазычанне з польск. witamin праз рус. (Шанскі, 1, В, 108; Крукоўскі, Уплыў, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)