гера́льдыка
(фр. heraldique, ад с.-лац. heraldus = вяшчальнік)
дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў; гербазнаўства.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бані́стыка
(фр. bonistique)
дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае папяровыя грашовыя знакі і боны як гістарычныя дакументы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нумізма́тыка
(ад гр. nomisma, -atos = манета)
дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае манеты, медалі, ордэны і значкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
філігранало́гія
(ад філігрань + -логія)
дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю паперы і вадзяных знакаў на ёй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СІСТЭМАТЭ́ХНІКА,
навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае пытанні праектавання, стварэння, выпрабавання і эксплуатацыі складаных тэхн. і інфарм. сістэм на аснове ЭВМ. Грунтуецца на метадах матэм. логікі і статыстыкі, камбінаторыкі, тэорыях алгарытмаў, гульняў, сітуацый, масавага абслугоўвання, інфармацыі і інш.
Састаўныя часткі С. — іерархічная структура складаных сістэм і арганізацыя іх праектавання, аналіз, мадэліраванне, сінтэз і аптымізацыя сістэм. Складанымі сістэмамі лічаць аб’екты (сістэмы), састаўныя часткі (падсістэмы) якіх разглядаюць як асобныя сістэмы, аб’яднаныя пэўнымі сувязямі (суадносінамі) ці пэўнымі прынцыпамі. Пры распрацоўцы такіх сістэм вырашаюць праблемы, звязаныя з уласцівасцямі падсістэм, а таксама з заканамернасцямі функцыянавання ўсяго аб’екта.
Літ.:
Дружинин В.В., Конторов Д.С. Системотехника. М., 1985.
М.П.Савік.
т. 14, с. 422
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
stark1 [stɑ:k] adj.
1. пусты́, го́лы; пану́ры; суро́вы;
The hills stood stark against the sky. Панурыя горы вымалёўваліся на фоне неба.
2. по́ўны, абсалю́тны;
in stark contrast у по́ўным кантра́сце;
stark discipline жо́рсткая дысцыплі́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
трыбало́гія
(ад гр. tribo = расціраю + -логія)
навуковая дысцыпліна, якая вывучае трэнне і знос вузлоў машын і механізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФІ́ЗІКА-ХІМІ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,
раздзел фіз. і калоіднай хіміі, які вывучае залежнасць структурна-мех. уласцівасцей дысперсных сістэм і матэрыялаў ад фіз.-хім. з’яў на паверхні раздзелу фаз.
Узнікла ў 1930—40-я г., як самастойная навук. дысцыпліна аформілася ў 1950-я г. пасля работ П.А.Рэбіндэра. Асн. кірункі: вывучэнне ролі паверхневых з’яў пры ўтварэнні цвёрдых цел і дысперсных структур, даследаванне ўплыву асяроддзя на разбурэнне, дэфармацыю і дыспергаванне цвёрдых цел, аналіз счаплення цвёрдых паверхняў пры трэнні, мех. апрацоўцы і інш. уздзеяннях. Асн. аб’екты — прыродныя дысперсныя сістэмы (напр., горныя пароды і глебы, тканкі раслін і жывёл), дысперсныя сістэмы ў розных тэхнал. працэсах (напр., парашкі, пасты, суспензіі, эмульсіі, змазачна-ахаладжальныя вадкасці), а таксама розныя матэрыялы прамысл. і быт. прызначэння (напр., інструментальныя, буд., канструкцыйныя).
Я.М.Кавалёў.
т. 16, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эпісталагра́фія
(ад эпістала + -графія)
дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае тыпы і віды асабістых пісем старажытнага свету і сярэдніх вякоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
rygor, ~u
м. дысцыпліна; строгі парадак;
trzymać w ~ze — трымаць у паслухмянасці;
pod ~em — пад пагрозаю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)