ФУ́РТВЕНГЛЕР (Furtwängler) Вільгельм (25.1.1886, Берлін — 30.11.1954),
нямецкі дырыжор, кампазітар; адзін з буйн. дырыжораў 20 ст. З 1922 узначальваў аркестры Берлінскі філарманічны (з перапынкам, з 1952 дырыжор пажыццёвы), адначасова ў 1922—28 лейпцыгскі Гевандхаўза, у 1928—30 і 1939—45 Венскі філарманічны. Інтэрпрэтатар ням. і аўстр.сімф. і опернай класікі. Аўтар 3 сімфоній, канцэрта для фп. з арк., 2 санат для скрыпкі з арк. і інш., кніг пра музыку і музыкантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАБАНЕ́НКА Павел Рыгоравіч (н. 15.2.1922, с. Улаклы Вяліканавасёлкаўскага р-на Данецкай вобл., Украіна),
бел.дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскае вышэйшае вучылішча ваен. дырыжораў (1950). З 1950 кіраўнік хар. капэлы, з 1965 дырыжор, з 1968 нач. аркестра штаба БВА, з 1974 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі, з 1976 у Бел.пед. ун-це. Аўтар пералажэнняў для духавога аркестра твораў С.Рахманінава, Дз.Шастаковіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛДАБАСА́НАЎ Калый Малдабасанавіч (н. 28.9.1929, сяло імя Калініна Нарынскай вобл., Кыргызстан),
кіргізскі дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1979). Герой Сац. Працы (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954), Кірг.ін-т мастацтваў (1973). З 1954 дырыжор, у 1966—73 гал.дырыжорКірг.т-ра оперы і балета. З 1975 выкладае ў Кірг. ін-це мастацтваў (з 1984 праф., рэктар). Пад яго муз. кіраўніцтвам у Кірг. т-ры пастаўлены оперы «Манас» У.Уласава, А.Малдыбаева і У.Ферэ, «Невядомы салдат» К.Малчанава, «Атэла» Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, балеты «Асель» Уласава і «Легенда аб каханні» А.Мелікава і інш. Сярод твораў: балетараторыя «Мацярынскае поле» (паст. 1974) і балет «Сказ пра Манкурт» (паст. 1986; абодва паводле Ч.Айтматава), вак.-сімф., сімф. і камерна-інстр. творы; хары, рамансы, песні і інш.Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ Леанід Аляксеевіч (5.8.1896, Вільня — 18.5.1980),
бел. кампазітар, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1944). У 1921—28 дырыжор БДТ-1, у 1929—65 заг.муз. часткі і дырыжорБел.т-ра імя Я.Коласа. Аўтар музыкі да спектакляў у БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «На Купалле» М.Чарота, «Вяселле» В.Гарбацэвіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага (усе з У.Тэраўскім), «Стралок Тэль» С.Заяіцкага (з М.Куперам), «Інга» А.Глебава, «Мешчанін у дваранах» Мальера і інш.; у т-ры імя Я.Коласа — «Машэка» В.Вольскага, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях», «Святло з Усходу» П.Глебкі, «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «На крутым павароце» Губарэвіча, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай, «Родная маці» М.Алтухова, «Цудоўны сплаў» У.Кіршона, «Пад адным небам» А.Маўзона, «Лекар паняволі» Мальера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖГАЛІ́ЕЎ Шамгон Сагіддзінавіч (н. 15.6.1926, саўгас імя Курмангазы, Джангалінскі р-н Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан),
казахскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Алма-Ацінскую (1950; у 1946—93 выкладаў у ёй, праф. з 1980) і Ленінградскую (1964) кансерваторыі. У 1950—93 (з перапынкамі) маст. кіраўнік і гал.дырыжорКаз.нар. аркестра імя Курмангазы, у 1968—71 — Каз.сімф. аркестра. У рэпертуары пераважна творы каз. і інш. сучасных кампазітараў, муз. класікі. Дзярж. прэмія Казахстана 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТУ́ЗАЎ Мікалай Васілевіч (н. 17.4.1926, Масква),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арг.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас У.Сакалова). З 1950 хормайстар, з 1954 маст. кіраўнік і гал.дырыжорАкад. хору рус. песні Дзярж. тэлебачання і радыё Расіі. З 1975 выкладае ў Рас. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). Аўтар песень і харавых твораў. Апрацаваў для хору больш за 300 рус.нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСАЧО́Ў Аляксандр Фёдаравіч (23.11.1907, Масква — 22.11.1949),
бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1942). Скончыў Маск. муз. тэхнікум імя Кастр. рэвалюцыі (1930), вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі. Кіраваў армейскімі хар. аматарскімі калектывамі. З 1938 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім Ансамбля песні і танца БВА. Яму ўласцівы музыкальнасць, тонкі густ, імкненне да чысціні хар. гучання. Аўтар ваенна-патрыят. песень, у т. л. «Песні пра Даватара», «Песні пра Бялова», апрацовак бел.нар. песень для ансамбля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАВА Людміла Барысаўна (н. 19.3.1937, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. харавы дырыжор. Жонка Ю.М.Яфімава. Нар.арт. Беларусі (2000). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1963). З 1967 працавала ў Мінскім муз. вучылішчы, дзе стварыла канцэртны хор. З 1987 маст. кіраўнік і гал.дырыжорДзярж.акад.хар. капэлы імя Р.Шырмы. Я. працягвае і развівае традыцыі заснавальніка калектыву, ёй уласцівы паглыбленае вывучэнне бел. песеннай спадчыны. Вял. ўвагу аддае стварэнню нац.хар. рэпертуару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛА́НАЎ Яўген Фёдаравіч (н. 6.9.1928, Масква),
расійскі дырыжор, кампазітар, піяніст. Нар.арт.СССР (1968). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1951), Маскоўскую кансерваторыю (1955). З 1955 дырыжор, у 1963—65 гал.дырыжорВял.т-ра ў Маскве (сярод пастановак: «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, «Чарадзейка» П.Чайкоўскага, «Не толькі каханне» Р.Шчадрына, балеты «Сцежкаю грому» К.Караева, «Начны горад» на муз. Б.Бартака і інш.). У 1965—2000 маст. кіраўнік і гал.дырыжорДзярж.сімф. аркестра Расіі (з 1992 — Дзярж.сімф. аркестр пад кіраўніцтвам С.). Першы выканаўца многіх твораў сав. і замежных кампазітараў («Жанна д’Арк на вогнішчы» А.Анегера, 7-я сімфонія Г.Малера, шэраг твораў І.Стравінскага, Бартака, А.Веберна і інш.). Стварыў унікальную «Анталогію рускай сімфанічнай музыкі ў грамзапісе». Аўтар сімфоній, сімф. паэм «Даўгава», «Святочная», «Каліна чырвоная» (памяці В.Шукшына), «Рамантычныя балады», тв. для фп., для скр. з арк., камерна-інстр. ансамбляў, хароў, рамансаў і інш. Ленінская прэмія 1972, Дзярж. прэмія Расіі 1975, Дзярж. прэмія СССР 1983.
Літ. тв.: Музыка сегодня. 3 изд. М., 1985.
Літ.:
Крылова Л.Л. Е.Светланов. М., 1986;
Евгений Светланов: Дирижер, композитор, пианист. М., 1987;
Чумакова И.С. Евгений Светланов: Кто он прежде всего? М., 1997.