АСТА́Ф’ЕЎ Віктар Пятровіч (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ДРАСЦЬ,
вышэйшы духоўны патэнцыял чалавека, які сінтэзуе многія віды пазнання і актыўныя адносіны чалавека да свету. Летазлічэнне духоўнай культуры кожнага народа пачынаецца з першых мудрацоў, дзякуючы якім якасць мыслення становіцца адным з найважнейшых паказчыкаў грамадскага прагрэсу. Вобраз мудрага чалавека — носьбіта ісціны, эталона жыццёвых паводзін — заўсёды разглядаўся як зямное ўвасабленне філас. ісціны. У хрысціянстве разуменне М. ўзнікае разам з ідэяй асабістага выратавання і грамадскага ўдасканалення: мудрэц — пераўтваральнік і настаўнік жыцця. Этычны сэнс М. ў тым, што нар. свядомасць захоўвае слова «мудры» для абазначэння таго, хто спалучае ў сабе любоў і праўду, пракладвае шлях да міру і згоды, нясе людзям дабро і справядлівасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНДЗІ́Н Г’ЯТСО́, Далай-лама 14-ы (н. 6.7.1935, в. Амдо, прав. Цынхай, Кітай), духоўны кіраўнік будыстаў-ламаістаў. У 1940 абвешчаны перараджэннем (рэінкарнацыяй) Далай-ламы 13-га. У 1950 афіцыйна прыняў сан далай-ламы і стаў духоўным і свецкім правіцелем Тыбета. Пасля ўступлення кіт. войск у Тыбет вымушаны ў 1951 прызнаць суверэнітэт Кітая над Тыбетам У 1954—59 дэп. Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў, адначасова ў 1955—59 — старшыня падрыхтоўчага к-та па стварэнні Тыбецкага аўт. раёна. Пасля паўстання 1959 у Тыбеце эмігрыраваў у Індыю, дзе пасяліўся ў в. Дхарамсала. Выступае за незалежнасць Тыбета, але падтрымлівае выключна мірныя сродкі барацьбы. Нобелеўская прэмія міру 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перело́мв разн. знач. перало́м, -му м.;
перело́м бедра́ перало́м сцягна́;
нра́вственный перело́мдухо́ўны перало́м;
на перело́ме двух столе́тий на перало́ме двух стаго́ддзяў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ста́рац ‘жабрак’; паэт. ‘стары чалавек’, ‘манах, духоўны настаўнік веруючых’ (ТСБМ), ‘жабрак’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Сл. Брэс.), ста́рэц ‘тс’ (ТС), старцава́ць, старча́ць ‘жабраваць’, старча́нка ‘жабрачка’ (ТС), старчаня́та ‘жабракі’ (Мат. Гом.). Да прасл.*starьcь (параўн. укр.ста́рец ‘жабрак’, рус.ста́рец ‘стары’, польск.starzec, чэш.stařec, балг.ста́рец, макед.старец), якое ўтворана ад прасл.*starъ ‘стары’ з суф. ‑ьcь (Слаўскі, SP, 1, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЭГЛА́МЕНТЫ ПЯТРА́ І,
заканадаўчыя акты Рас. дзяржавы 1-й чвэрці 18 ст. Вызначалі структуру і задачы устаноў, створаных у працэсе пераўтварэнняў, што праводзіліся ў гэты перыяд. Да іх адносяцца: ваен. статуты («Ваенны артыкул», 1716, «Статут воінскі сухапутны», 1716, «Марскі статут», 1720), «Генеральны рэгламент» для калегій (1720), «Духоўны рэгламент» для Сінода (1721), «Рэгламент Галоўнага магістрата» (1721), «Рэгламент Адміралцейства» (1722). Распрацоўваліся Пятром І сумесна з кіраўнікамі дзярж. устаноў і прадстаўнікамі саслоўяў (дваранства, купецтва, духавенства). Нормы, запазычаныя з зах.-еўрап. заканадаўстваў, дастасоўваліся да ўмоў Расіі. Садзейнічалі цэнтралізацыі дзярж. апарату, пераадоленню рэшткаў феад. сепаратызму, умацаванню арміі і флоту. Разам з тым служылі ўмацаванню эксплуатацыі прыгонных сялян і работных людзей, пашыралі правы і прывілеі пануючых саслоўяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
айце́ц, айца, м.
Уст.
1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына.Колас.Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася.З нар.
•••
Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго‑н. пастаянна.
Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыя́рх, ‑а, м.
1. Кіраўнік роду ў родавым грамадстве.
2.перан. Стары і вельмі паважаны чалавек у якім‑н. калектыве. //каго-чаго. Старшы і найбольш выдатны ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавек. У Бруселі яго [Карловіча] благаслаўляе сам патрыярх польскіх гісторыкаў Іяхім Лелевель.Г. Кісялёў.
3. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы. // Асоба, якая мае гэты тытул.
[Грэч. patriarchēs — роданачальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патрыя́рх ’кіраўнік роду’, ’стары, паважаны чалавек у калектыве’, ’вышэйшы духоўны тытул праваслаўнага служыцеля’ (ТСБМ). Са ст.-рус.патрыархъ, патриꙗрхъ ’прабацька’, ’патрыярх, свяціцель’, якое са ст.-слав.патриар(ъ)хъ < ст.-грэч.πατριάρχης ’родапачынальнік, прабацька’ (Фасмер, 3, 217). Адпаведна ст.-бел.патриархия, патрыярхыя, патрыярхыя ’патрыярхія’ (1597 г.) праз ц.-слав.патриархиꙗ з с.-грэч.πατριαρχία ’патрыяршы сан’ або з πατριαρχεχῖον рэзідэнцыя патрыярха’ (там жа; Булыка, Лекс. запазыч., 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
spiritual2[ˈspɪrɪtʃuəl]adj.
1.духо́ўны, інтэлектуа́льны;
our spiritual home на́ша духо́ўная радзі́ма
2. то́нкі, адухо́ўлены, узвы́шаны;
a spiritual face адухо́ўлены твар
3. рэлігі́йны, царко́ўны, набо́жны;
a spiritual court царко́ўны суд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)